прыгла́дзіць glätten vt, gltt strichen*; bnen vt (раўнаваць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

equalize, BrE -ise [ˈi:kwəlaɪz] v.

1. раўнава́ць, ураўно́ўваць, (колькасць, памеры і да т.п.)

2. зраўно́ўваць лік (у спорце)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ifersüchtig a раўні́вы;

(auf A) ~ sein раўнава́ць (каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

раўнава́нне ср.

1. выра́внивание;

2. тех. рихто́вка ж.; см. раўнава́ць I 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

параўнава́ць 1, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

1. што. Зрабіць роўным, гладкім. Параўнаваць асфальт катком. □ Пад церніцамі гурбамі ляжала кастрыца, трэба было яе рассунуць, параўнаваць. Чарнышэвіч.

2. што. Зрабіць роўным, аднолькавым па даўжыні, вышыні і пад. Параўнаваць канцы вяроўкі. // перан.; каго. Зрабіць аднолькавымі, падобнымі ў чым.‑н. — А цяпер жа ні беднякоў, ні сераднякоў, ні заможнікаў, усіх параўнаваў калгас. Мурашка.

параўнава́ць 2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго і без дап.

Раўнаваць некаторы час (гл. раўнаваць ​2). [Ніна:] Самая прыгожая дзяўчына ў тэхнікуме. Спецыяльна падсунулі, каб я трошкі параўнавала. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раўні́вы ’ахоплены зайздрасцю, недаверам, нявер’ем у каханні’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сюды ж раўні́цьраўнаваць’: раўніў ка ўсім (Ян.); рэўні́вы ’тс’ (ТС), ст.-бел. ревн​ѕикъ ’раўнівы’ (XVI ст., Карскі 2–3, 36). Параўн. укр. ревни́вий, рус. ревни́вый ’хто сумняваецца ў адданасці, шчырасці пачуццяў’, польск. rzewniwy ’расчулены, усхваляваны’, чэш. řevnivý, серб.-харв. ревнив, ревњив (з рускай, Глухак, 526), балг. ревни́в, ст.-слав. рьвьнивъ, ревнивъ ’хто падазрае ў нявернасці’. Прасл. *rьvьnivъ(jь) утворанае ад *rьvьnъ ’старанны, імклівы’, параўн. серб.-харв. ре́ван ’сумны’, славен. réven ’бедны, жалюгодны’, польск. rzewny ’чулы, чуллівы; шчыры, адданы’, якое звязваюць з раўці (гл. раўсці), гл. Фасмер, 3, 455; БЕР, 6, 199. У народнай мове звязваецца з дзеясловам раўнава́ць ’прыраўноўваць, супастаўляць’, параўн. раўнаваць (ровнова́ць) ’зраўноўваць; параўноўваць; даваць правільны кірунак, прымяняць; не давяраць у каханні’ (Нас.); роўнова́ць ’пытаць (?)’: До крыніцы побежала / Гей ліце свое раўнавала (Доўн.-Зап., Пін.), што да роўны (гл.). Гл. таксама рэўнасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ревнова́ть несов.

1. раўнава́ць;

2. книжн., уст. стара́цца; клапаці́цца;

3. книжн., уст. (испытывать зависть) зайздро́сціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раўну́ючы,

1. Дзеепрысл. незак. ад раўнаваць.

2. (з адмоўем) у знач. пабочн. Надае значэнне прабачэння за грубае параўнанне, змякчае сэнс параўнання. Мазалі на руках зажылі скора, не раўнуючы, як на сабаку. Чарнышэвіч. — Панове! — імкнуўся прымірыць Лытка. — Чаго вы так усхадзіліся? Не раўнуючы, як куры на седале. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зараўнава́ць 1, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Запоўніўшы чым‑н., зрабіць на ўзроўні з якой‑н. паверхняй. Зараўнаваць яму. □ Зямля Беларусі! Тваімі шляхамі Мы рэйкі праложым, збудуем масты, Равы зараўнуем, засыплем плугамі. Броўка. // Зняць няроўнасці з якой‑н. паверхні; зараўняць. Зараўнаваць зямлю.

зараўнава́ць 2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

Пачаць раўнаваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раўна́ць (ровна́ць) ’раўняць, параўноўваць; даваць пароўну’ (Нас.), ’раўняць, параўноўваць’ (Ян.), стараж.-рус. ровнати ’тс’ (Смаленская грамата 1229 г.), параўн. укр. рівня́ти, рімна́ти ’раўняць; параўноўваць’, польск. równać ’тс’, чэш. rovnati ’тс’, славен. ravnáti ’раўняць; рабіць роўным’. Сюды ж ітэратыў раўнава́ць ’раўняць; параўноўваць’ (ТСБМ, Нас., Арх. Федар.), роўнава́ць ’тс’ (ТС). Ад ро́ўны (< *orvьnъ), гл. Параўн. раўняць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)