Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
utuczyć się
зак.
1. адкарміцца, выкарміцца;
2.растаўсцець
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Раздрахце́ць ’растаўсцець’ (Сцяшк.), раздрахце́цца ’распаўнець, растлусцець’ (Юрч. СНЛ). Ад незафіксаванага *драхцець, якое да прасл.*drъgъtěti (гл. ЭССЯ, 5, 138), параўн. укр.дригти́ти ’ператварацца ў жэлепадобнае рэчыва, дрыжаць як студзень’. Гл. дрыгацець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разры́нуцца (разри́нуцьца) ’разваліцца, седзячы або лежачы’ (Нас., Гарэц.), ’растаўсцець’ (Нас.). Сюды ж, відаць, розруні́цца ’зрабіцца тоўстым, раздацца’ (ТС), у такім выпадку, магчыма, да руні́цца ’усходзіць, зелянець’, што да руно́ ’густая рунь’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раздабрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм.
1. Стаць добрым, шчодрым, лагодным; раздобрыцца. — [Цёця Каця] раздабрэла і паабяцала рубцы на штанах правільна навесці.Даніленка.
2. Распаўнець, растаўсцець. І сама [Каця] раздабрэла на вясковых харчах, і дзеці паправіліся.Сачанка.За гэтыя месяцы .. [Цопа] раздабрэў, старэнькі халат .. аж трашчаў на ім.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разбубоніць ’разбухнуць’ (Касп.), рус.дыял.разбубо́нить, разбубе́ниться ’павялічыцца ў памерах’, ’растаўсцець (пра чалавека)’. Прыставачнае ўтварэнне ад гукапераймальнай асновы буб- (гл.) (< *bǫb‑ або *bub‑), параўн. балг.набъбна ’набухнуць’ і пад. (падрабязней пра яе гл. Саднік-Айцэтмюлер, 3, 163–166).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разбы́цца, ‑будуся, ‑будзешся, ‑будзецца; зак.
Разм. Распаўнець, растаўсцець, раздацца. Зайцаў ні разу не бачыў яго, але чуў ад іншых, што хлапец той не можа нават засмяяцца, бо гэтак атлусцелі і разбыліся ад раскошы яго шчокі.Кулакоўскі.А тут у нас прыязджаў Марыльчын інжынер — разбыўся, тоўсты, як кадаўб.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stout2[staʊt]adj.
1. мо́цны, трыва́лы;
a stout pair of boots for climbing мо́цныя чараві́кі для альпіні́зму
2. то́ўсты, по́ўны, мажны́, дзябёлы;
grow stoutрастаўсце́ць
3.fml адва́жны, му́жны, сме́лы;
make a stout resistance цвёрда супраціўля́цца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Разбука́ць ’разбухаць, насычаючыся вільгаццю’ (Нас.), разбукаце́ць ’растаўсцець’ (Мат. Гом.), рус.дыял.разбука́ть ’разбухаць ад вільгаці’, разбу́клый ’разбухшы ад вільгаці (пра дровы)’, укр.бука́т ’кусок, скібка’. Ад раз- і буха́ць, які, магчыма, узыходзіць да і.-е.*bu‑ ’надуваць, раздуваць, пухнуць’, ’набрыняць’ (> буяць, гл.), параўн. лац.bucca ’надутая шчака, кусок (у роце)’. Такое ж развіццё семантыкі назіраецца ў слове разбрыняць ’патаўсцець’, пры брына ’вільгаць, вада’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Fettn -(e)s, -e тлушч; са́ла;
~ ánsetzen тлусце́ць; растаўсце́ць;
von séinem éigenen ~ zéhren пражыва́ць свае́ зберажэ́нні;
das ~ ábtreiben*разм. сагна́ць тлушч;
◊
sein ~ kríegen [wégbekommen*] атрыма́ць наганя́й [прачуха́нку];
das ~ ábschöpfen здыма́ць [зніма́ць] вяршкі́ [смята́нку]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)