растаўсце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць тоўстым; распаўнець.

Пад старасць дзед растаўсцеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растаўсце́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. растаўсце́ю растаўсце́ем
2-я ас. растаўсце́еш растаўсце́еце
3-я ас. растаўсце́е растаўсце́юць
Прошлы час
м. растаўсце́ў растаўсце́лі
ж. растаўсце́ла
н. растаўсце́ла
Загадны лад
2-я ас. растаўсце́й растаўсце́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час растаўсце́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

растаўсце́ць сов. растолсте́ть, располне́ть; разжире́ть, раздобре́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растаўсце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць тоўстым; распаўнець. Прыхворваючы на сэрца, .. [старшыня] за апошнія часы так растаўсцеў, што шэрая кашуля на ім, здавалася, вось-вось распаўзецца па швах. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздабрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

Тое, што і растаўсцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растлусце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Тое, што і растаўсцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растолсте́ть сов. растаўсце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ожире́ть сов. растаўсце́ць, атлусце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отучне́ть сов., разг. растаўсце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разжире́ть сов. растлусце́ць, растаўсце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)