неасэнсава́ны, ‑ая, ‑ае.

Неабдуманы; неўсвядомлены, няясны. Неасэнсаваны парыў. Неасэнсаваны матэрыял. □ Нягледзячы на добры ранішні настрой, Лемяшэвіча апанаваў неасэнсаваны смутак. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́маразак, часцей мн. л. пры́маразкі, пры́морозкі ’лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя восенню і вясной’ (ТСБМ, Шат., Растарг.; стаўб., З нар. сл.; брасл., ваўк., Сл. ПЗБ; ТС), пры́морозок ’пачатак зімы, калі выпадае першы снег’ (ганц., ЛА, 2). Прыставачна-суфіксальныя ўтварэнні з рэалізацыяй значэння непаўнаты да маро́з 1 (гл.). Відаць, арэальная паўночнаславянская інавацыя, параўн. рус. дыял. при́морозок, при́морозки ’ранішні мароз’, при́морозь ’замаразак’, при́мороз ’тс’, укр. при́морозок, при́морозь ’ранішні мароз’, чэш. přímrazek, польск. przymrozek ’прымаразак’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 515; Банькоўскі, 2, 942.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзюрча́ць і дзюрчэ́ць, ‑чыць; незак.

Разм. Цурчаць. Яшчэ не дзюрчыць у даёнкі і вёдры духмяны ранішні сырадой, а ўжо застукалі па ўсіх дварах руплівыя малаточкі касцоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́трэнь ’ранняя служба ў царкве’ (КСТ), ву́тріня ’тс’ (Бяльк.), укр. ву́треня ’тс’, рус. бранск. ву́трын ’тс’. Ад ц.-слав. оутрьнь ’ранні, ранішні’ або въ оутрьнии ’зранку, раніцой’; параўн. таксама балг. ву́трин, ву́трина, ву́тирна ’раніца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Matinée f -, -né¦en ра́нішнік (ранішні спектакль, сеанс і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ра́нішнік, ‑а, м.

1. Ранішні збор, спектакль для дзяцей-дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Навагодні ранішнік. □ Назаўтра на ранішнік сабраліся малодшыя класы і ўсе вясковыя дзеці дашкольнага ўзросту. Васілевіч. Распускаючы вучняў дахаты, настаўнікі аб’явілі пра ранішнік, які меўся адбыцца на другі дзень Новага года. Навуменка.

2. Ранішні мароз, які бывае да ўсходу сонца ўвосень і вясной. Увосень ранішнік з’явіўся, У госці завітаў суровы лістапад, І малады дубок ад лісця агаліўся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

poranny

porann|y

ранішні;

zorza ~a — заранка, ранішняя зорка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

тва́рык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да твар (у 1 знач.). Нейкі смутак прабяжыць іншы раз па .. замурзаным тварыку [Агаткі]. Колас. Валюшка абудзілася першай. Ружовы ранішні прамень пяшчотна казытаў яе бялявы тварык. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГУГНІ́Н (Мікалай Аляксандравіч) (н. 28.11.1946, г. Ноўгарад, Расія),

бел. мастацтвазнавец, педагог, графік. Канд. мастацтвазнаўства (1982). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага ун-та (1970) і выкладае ў ім. Даследуе гісторыю і праблемы развіцця бел. кніжнай графікі. Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5, 1992), Працуе ў станковай графіцы: каля 70 кніжных знакаў (1966—89), кампазіцыі «Красавік. Ружовы золак» (1970), «Слабада», «Дарога на Лучосу» (абедзве 1988), «Верасень» (1994), «Ранішні снег» (1996) і інш. У творчасці пераважае пленэрны падыход, стрыманасць лінейна-жывапісных рытмаў, някідкія каларыстычныя інтанацыі («Зіма. Богаяўленскі сабор», 1993).

М.​Л.​Цыбульскі.

М.Гугнін. Зіма. Богаяўленскі сабор. 1993.

т. 5, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лю́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, дзе прысутнічае многа людзей; мнагалюдны. Людны сход. Людны рынак. // Такі, дзе бывае звычайна многа прахожых, праезджых. Людная вуліца. Людная дарога. □ У гэты ранішні час пераезд становіцца людным, бойкім. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)