ра́нішні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ра́нішні ра́нішняя ра́нішняе ра́нішнія
Р. ра́нішняга ра́нішняй
ра́нішняе
ра́нішняга ра́нішніх
Д. ра́нішняму ра́нішняй ра́нішняму ра́нішнім
В. ра́нішні (неадуш.)
ра́нішняга (адуш.)
ра́нішнюю ра́нішняе ра́нішнія (неадуш.)
ра́нішніх (адуш.)
Т. ра́нішнім ра́нішняй
ра́нішняю
ра́нішнім ра́нішнімі
М. ра́нішнім ра́нішняй ра́нішнім ра́нішніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ра́нішні у́тренний; у́трешний;

~няя зо́ркау́тренняя звезда́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́нішні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да раніцы. Ранішні час. // Які бывае раніцай, уранні. Ранішняя зара. Ранішнія замаразкі. □ Дагаралі вугельчыкі, павеяла ранішнім халадком. Шчарбатаў. Збіваючы ранішнюю расу, ногі пакідалі на зялёным мурагу выразныя сляды. Краўчанка. // Які адбываецца, выходзіць, робіцца і пад. раніцай, уранні. Ранішняя зарадка. Ранішні поезд. Ранішні сон. □ На пляцоўцы пачыналася ранішняе жыццё, шумлівае, гаманлівае. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́ніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Час сутак ад канца ночы да пачатку дня, першыя гадзіны дня.

|| памянш. ра́нічка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Добрай раніцы! — ранішняе прывітанне пры сустрэчы.

|| прым. ра́нішні, -яя, -яе.

Ранішняя зарадка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́ніцай і раніцо́й, прысл.

У ранішні час, ранішняй парой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зау́тренний уст. ра́нішні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́трешний разг. ра́нішні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́маразкі, -аў.

Лёгкі ранішні мароз увосень ці вясной.

Раннія з.

З. на глебе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́маразак, -зку, мн. -зкі, -зкаў, м.

Ранішні або начны лёгкі мароз вясной ці восенню.

Начныя прымаразкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

у́тренник

1. ра́нішнік, -ка м.;

2. (о морозе) (ра́нішні) за́маразак; (ра́нішні) пры́маразак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)