творчая, нестандартная, разумовая праца, якая патрабуе ад чалавека развітога мыслення, шырокіх навук. ведаў і высокага ўзроўню кваліфікацыі; найб. складаны від разумовай працы ў параўнанні з прыкладной, выканаўчай, стэрэатыпнай. Да І.п. належыць праца вучоных, канструктараў, творчай інтэлігенцыі, людзей, звязаных з абслугоўваннем высокатэхнал. вытв-сці і інш. У асобных выпадках яна спалучаецца з фіз. (праца пілотаў, касманаўтаў, хірургаў, наладчыкаў камп’ютэрнага абсталявання і інш.). Гіст. перадумовы ўзнікнення І.п. — патрэба чалавецтва ў навук. адкрыццях, канструяванні машын, стварэнні новых тэхналогій і інш. У працэсе развіцця вытв-сці адбыўся падзел разумовай і фіз. працы. Паступова разумовая праца набыла рысы І.п. Асаблівае развіццё яе адбылося ў 2-й пал. 20 ст., калі навука стала вызначальным фактарам вытв-сці і інш. сфер грамадскага жыцця (ахова здароўя, адукацыя, культура і інш.).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
інтэлектуа́л
(лац. intellectualis = разумовы)
чалавек з высокаразвітым інтэлектам, работнік разумовай працы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Intellektuéllesubm, f -n, -n чалаве́к разумо́вай пра́цы, інтэліге́нт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ідыяты́я
(гр. idioteia)
псіхічная хвароба, цяжкая форма разумовай адсталасці (алігафрэніі); параўн.дэбільнасць, імбецыльнасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КРОВАЗМЯШЭ́ННЕ, інцэст,
палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі (бацькам і дзецьмі, братамі і сёстрамі). Пры К. магчыма сустрэча аднолькавых паталаг. генаў (чым бліжэй кроўная роднасць бацькоў, тым больш слабае фізічна і непаўнацэннае псіхічна іх патомства). Верагоднасць генет. (прыроджаных) дэфектаў ці разумовай адсталасці ў звычайным шлюбе 3—4%, пры К. павялічваецца ў 5 разоў. У большасці краін свету кроўныя шлюбы і палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі забаронены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ідыяты́зм, ‑у, м.
1. Псіхічная хвароба, якая праяўляецца ў парушэнні разумовай дзейнасці; ідыятыя.
2.Разм. Неразумнасць, бязглуздасць. Галоўным героем коласаўскіх апавяданняў, у якіх так ці інакш гаворыцца аб заганах сялянскага быту, аб ідыятызме вясковага жыцця, у большасці выпадкаў выступае селянін.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідэалізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад ідэалізаваць.
2.узнач.прым. Прыхарошаны, лепшы, чым у сапраўднасці. Людзі гэтыя — не так званыя ідэальныя героі і не ідэалізаваныя асобы, а самыя звычайныя, «зямныя» працаўнікі разумовай і часткова фізічнай працы.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІКРАЦЭФА́ЛІЯ (ад мікра... + грэч. kephalē галава),
малая велічыня чэрапа і галаўнога мозга пры адносна нармальных памерах іншых частак цела чалавека; загана развіцця. Суправаджаецца недаразвіццём і структурнымі парушэннямі будовы вял. паўшар’яў, разумовай недаразвітасцю (гл.Алігафрэнія), затрымкай псіхічнага развіцця, мышачнай гіпатаніяй і інш. Бывае М. першасная (спадчынная) і другасная (пашкоджанні галаўнога мозга, напр., родавая траўма, запаленне і інш.). М. адрозніваюць ад гіпаплазіі галаўнога мозга (змяншэнне масы мозга без структурных парушэнняў).