раскалаці́ць, ‑калачу, ‑калоціш, ‑калоціць; зак., што.

1. Інтэнсіўна мяшаючы, калоцячы (у 5 знач.), размяшаць, зрабіць раўнамерным раствор чаго‑н. Калёсамі раскалацілі гразь. Раскалаціць цеста на бліны.

2. Разм. Разбіць, размалаціць. Раскалаціць гаршчок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Узбоўтваючы, размяшаць, перамяшаць. Разбоўтаць цеста. □ Хутка мне стала крыху лягчэй: рукамі і нагамі я разбоўтаў вакол сябе гразь. Гаўрылкін.

2. Боўтаючы, разліць. Разбоўтаць малако з бітона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zamieszać

зак.

1. памяшаць; размяшаць;

zamieszać cukier — размяшаць цукар;

2. (kogo w co) замяшаць; ублытаць (каго ў што)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

разме́шваць I несов. (к размяша́ць) разме́шивать

разме́шваць II несов. (к размясі́ць) разме́шивать; (глину и т.п. — ещё) размина́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскалаці́ць

1. (размяшаць) durcheinnder rühren; qurlen vt;

2. разм. (разбіць) zerschlgen vt; in Stücke schlgen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разрэ́дзіць, ‑рэджу, ‑рэдзіш, ‑рэдзіць; зак., што.

1. Зрабіць радзейшым, не такім частым, аддзяліўшы прамежкамі адзін ад другога. Разрэдзіць пасевы.

2. Зрабіць меней шчыльным, меней густым. У гэты час узышоў толькі што месяц і ледзь-ледзь разрэдзіў цемру. Галавач.

3. Разбавіць, размяшаць вадой. Разрэдзіць раствор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разбі́ць ’разбіць, разграміць’, ’раскалоць, раздзяліць на часткі’, ’растрэсці, расцерушыць’ (ТСБМ, Бяльк.), ’растрэсці, расцерушыць (пракосы, сена)’, ’разлучыць закаханых, сям’ю’, ’раскалоць бервяно, палена’ (Янк. 2), ’растрэсці’, ’размяшаць, разбоўтаць’, ’раздзяліць’, перан. ’наесці (пра жывот)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), розбі́ць ’пабіць’, ’павялічыцца ў аб’ёме’, ’закласці, пачаць складваць, аснаваць’ (ТС). Ад раз- і біць (гл.). Сюды ж разбі́ты ’раз’езджаны’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скалбо́ціцьразмяшаць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), скалбуці́ць ‘збоўтаць, перамяшаць’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да калбата́ць (гл.), што звязана з літ. kalbė́ti ‘гаварыць’, ідыш kalbekenen ‘гаварыць мяшанай мовай’, ням. дыял. (усх.-прус.) kalbêken ‘гаварыць многа і голасна’, рус. прыбалт. скалбе́каться ‘пачаць гаварыць па-літоўску’, адносна якіх гл. Анікін, Опыт, 279. Параўн. аднак прасл. *skolbiti se ‘адкрываць рот, ашчэрваць зубы; смяяцца’, якое Варбат (ОЛА, Исследов., 1975, 139) выводзіць ад *skoliti, гл. скалщь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разболта́тьI сов.

1. (размешать) разбо́ўтаць, размяша́ць;

разболта́ть муку́ в воде́ разбо́ўтаць муку́ ў вадзе́;

2. (ослабить, расшатать) расхіста́ць; расхля́баць;

разболта́ть га́йку расхіста́ць га́йку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памяша́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Перамяшаць, размяшаць. Яўхім устаў, падклаў дравец у агонь, памятаў лыжкаю ў чыгунку. Пестрак. Сын падумаў хвілінку, зноў узяўся за лыжку, памятаў капусту і пачаў есці. Машара.

памяша́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Перашкодзіць каму‑н. — Дык мы з вамі не дагаварылі, — сказаў .. [Бягун] неяк залішне спакойна і разважна. — Памятаў нейкі чужак. Кулакоўскі. — Ці мы дзядзьку не памяшаем спаць, калі запяём? Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)