disconnect

[,dɪskəˈnekt]

v.t.

1) разлуча́ць; адлуча́ць

the telephone was disconnected — тэлефо́н быў адлу́чаны

2) выключа́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

disunite

[,dɪsjuˈnaɪt]

1.

v.t.

1) разлуча́ць, разьдзяля́ць, разьядно́ўваць

2) выкліка́ць разла́д, нязго́ду

2.

v.i.

разьдзяля́цца, разьядно́ўвацца, адлуча́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Раз-, рас- — прыстаўка, гл. таксама роз- (рос‑), рус. раз‑ (рас-), рос‑ (роз-), разо‑, укр. роз-, польск. roz‑, н.- і в.-луж. roz‑, славац. raz‑, roz‑, чэш. roz‑, славен. raz‑, серб.-харв. раз‑ (рас-), балг. раз‑, ст.-слав. раз‑, роз‑. Да прасл. *orz‑. Некаторыя збліжаюць прасл. *or(z)‑ з літ. ardýtiразлучаць, разбураць’, асец. œrdœg ’палавіна’, ст.-інд. árdhah ’палавіна’ (Покарны, 1, 333). Рэканструяванае orz‑ з *or‑ і ‑z‑ (як у прыназоўніка без, гл.); *or‑ звязваюць з *oriti, што ў *orzoriti (гл. разарыць), можа быць роднасным ar‑ у араць (гл.), далейшыя сувязі з *rědъkъ (гл. рэ́дкі) (ESSJ, 1, 149). Мяркуецца, што першапачаткова *orzъ было назоўнікам і прыслоўем. Магчыма рэканструкцыя і.-е. *ordh‑/*ardh‑, з якога ў далейшым пры ўзаемадзеянні з пачатковымі зычнымі слоў узнікла прыстаўка (Глухак, 520). Асноўнае яе значэнне ў прыдзеяслоўным ужыванні — ’адлучэнне, адасабленне, разбурэнне’ (Сной₂, 604), у прыіменным ужыванні — ’узмацненне’ (ESSJ, 1, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

part2 [pɑ:t] v.

1. раздзяля́ць; раздзяля́цца; аддзяля́ць; аддзяля́цца;

part one’s hair рабі́ць прабо́р

2. fml (from) разлуча́ць; разлуча́цца; расстава́цца;

We parted the best of friends. Мы рассталіся лепшымі сябрамі;

He parted from his wife a year ago. Ён разышоўся з жонкай год таму.

3. (with) адмаўля́цца ад чаго́-н. (асабліва з неахвотай);

He hates parting with money. Ён не любіць траціць грошы.

part company (with/from smb.)

1) раз’е́хацца; расста́цца (з кім-н.)

2) пасвары́цца, пераста́ць сябрава́ць (з кім-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лу́чыць ’трапіць, пацэліць’ (ТСБМ, Шат.; КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ), ’трапіцца, надарыцца’ (дзярж., Нар. сл.), ’натрапіць, сустрэць’ (ТС; КЭС, лаг.). Укр. лу́чити ’цэліць, прыцэльвацца’, рус. дан., сіб. лучи́ть ’здарацца, дапускаць’, лука́ть ’кідаць што-небудзь’, ’кідаць каменне з прашчы’, уладз., сарат. ’трапляць у цэль’; у выразе: коли бог лучит ’як бог дасць’, ст.-рус. лучити ’дасягаць чаго-небудзь’, ’знаходзіць, сустракаць’, ’даць’; лучитися ’здарацца, адбывацца’, ’прыйсціся’, ст.-польск. łuczyć ’лучыць’, н.-луж. (nad)łucyś se ’здарацца’, чэш. lučiti ’кінуць’, славац. lúčiť ’тс’; славен. lučíti ’кідаць у цэль’, серб.-харв. lúčiti ’знаходзіць, атрымліваць; сустракаць што-небудзь’, макед. лучи ’кідае’, балг. луча ’намерваюся, цэлю, дапускаю, трапляю ў цэль’, ст.-слав. лоучити ’здарацца’. Прасл. lučiti ’цэліць, кідаць у цэль, трапіць’ > ’дасягаць, атрымліваць, сустракаць’ (Слаўскі, 5, 283–285). Да і.-е. *leuk‑ ’глядзець’ (як і *leuk‑ ’свяціць, блішчэць’). І.‑е. адпаведнікі: літ. láukti, lū́čioti ’чакаць’, suláukti ’дачакацца, атрымаць’, ст.-прус. laukīt ’шукаць’, лат. lũkât ’глядзець, спрабаваць’, nùolũkât ’азірацца, назіраць’, nùo‑lũks ’цэль’, ст.-інд. lókate ’назірае’, lokáyati ’бачыць, аглядае’, lōcanam ’вока’, кімр. go‑lwg ’твар’, llygad ’вока’ (< *lukato‑), ст.-грэч. λεύσσω ’бачу, прымячаю’. Асноўнае значэнне і.-е. *leuk‑ было ’глядзець’, якое ў славян змянілася ў ’глядзець вакол сябе’ > ’знаходзіць, дасягаць’, у балтаў — ’глядзець вакол сябе’ > ’чакаць’, ’шукаць’ (Скок, 2, 324–325; Фасмер, 2, 538; Бязлай, 2, 155; БЕР, 3, 529–530; Шустар-Шэўц, 11, 784).

Лучы́ць1 ’яднаць, злучаць’ (ТСБМ), лу́чыць ’сябраваць’ (смарг., Сцяшк. Сл.), лучы́цца ’злучацца, далучацца, прыставаць да кампаніі’ (ТСБМ; КЭС, лаг.), ’сватацца’ (віл., Сл. ПЗБ). Укр. лу́чи́ти, лучи́тися ’тс’, ст.-рус. лучиты ’аддзяляць, расшчапляць’, лучитися ’аддзяляцца; уцякаць, аддаляцца’; польск. łączyć ’злучаць, яднаць, кантактаваць’, ’злучацца ў пары’, каш. ląčëc ’тс’, ’сутыкацца’, łǫčënë ’заручыны’, з XV ст. з’яўляецца значэнне ’аддзяляць, раздзяляць’, сілез. ’развівацца, заставацца’; н.-луж. łucyś ’з’яднаць, звязваць’, łycyś se ’здарацца’, чэш. loučiti ’дзяліць, разлучаць’, loučiti se ’пакідаць’, славац. lúčiť ’аддзяляць’; славен. lǫčiti (se) ’тс’, ’адрознівацца’, ’раздвойвацца (аб дарозе)’, серб.-харв. лу́чити се ’аддзяляць, адлучаць (цяля)’, ’зганяць у адно месца, напр., свіней’; макед. лачам ’аддзяляю’, ’адлучаю дзіцё ад грудзей’, ’аддзяляць ад асадку’, балг. лъча́ ’тс’, лъча се ’аддзяляцца, быць збоку, пазбягаць людзей’, ст.-слав. лѫчити ’аддзяляць, раз’ядноўваць’. Прасл. lǫčiti ’гнуць, згінаць’ — гэта значэнне часткова захавалася ў чэш. lúčiti se ’згінацца, хіліцца’, славен. lǫ́čiti ’гнуцца’, а пасля ў слав. гаворках адбылося развіццё значэння ў двух процілеглых кірунках: ’аддзяляць, раздзяляць’ ⟷ ’злучаць’ (Слаўскі, 5, 77–79). Уплывалі на гэта і прэфіксы дзеяслова. З’яўляецца першасным ітэратывам да прасл. lękti ’гнуць, выгінаць, скрыўляць’. Адпавядаюць лексеме лучыць літ. lankýti ’наведваць’, ’згінаць, схіляць’, lánkioti ’абыходзіць’, lankúoti ’гнуць, рабіць гнуткім’, лат. lùocît ’нахіляць, накіроўваць’ (Фасмер, 2, 537–538; Шустар-Шэўц, 11, 784; БЕР, 3, 565–566 з л-рай).

Лучы́ць2 ’калоць рыбу ноччу васцямі пры святле пучка лучыны’ (полац., З нар. сл.). Да луч3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)