расшнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.

Развязаць зашнураванае.

Р. чаравікі.

|| незак. расшнуро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расшнуро́ўванне, -я, н. і расшнуро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наразвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Развязаць вялікую колькасць чаго‑н. Наразвязваць вузлоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozsupłać

зак. разматаць, развязаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паразвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Развязаць усё, многае або ўсіх, многіх. Паразвязваць вузлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшнурава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

1. Развязацца, распусціцца (пра шнуркі).

2. Развязаць, паслабіць на сабе шнуроўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

1. Рассунуць, развесці ў бакі што-н. зашмаргнутае.

Р. занавескі.

2. Развязаць завязанае пятлёй.

Р. шнурок.

|| незак. расшмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшнурава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развязацца (пра зашнураванае).

Чаравікі расшнураваліся.

2. Развязаць, паслабіць на сабе шнуроўку.

|| незак. расшнуро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. расшнуро́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

unleash [ʌnˈli:ʃ] v.

1. спуска́ць з пры́вязі (сабак)

2. развя́зваць; дава́ць во́лю;

unleash war развяза́ць вайну́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БУЛАНЖЭ́ ((Boulanger) Жорж Эрнест) (29.4.1837, г. Рэн, Францыя — 30.9.1891),

палітычны дзеяч Францыі, генерал. Удзельнік аўстра-італа-франц. (1859), франц. каланіяльнай (Індакітай, 1852—62) і франка-прускай (1870—71) войнаў, задушэння Парыжскай камуны 1871. У 1886—87 ваен. міністр. У 1887—89 узначальваў шавіністычны рух (буланжызм), які меў на мэце ўсталяванне ваен. дыктатуры, перагляд дэмакр. свабод і роспуск парламента, імкнуўся развязаць рэваншысцкую вайну з немцамі. У 1889 Б. абраны ў палату дэпутатаў, але абвінавачаны ў сувязі з манархістамі, уцёк у Бельгію, дзе скончыў самагубствам.

т. 3, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Разва́жджываць ’адвязваць лейцы’ (Юрч. СНЛ). Утворана ад во́жджы ’лейцы’ (гл.) з дапамогай прыстаўкі раз-, якая надае слову значэнне ’дзеянне, супрацьлеглае папярэдняму’, як развяза́ць, рассупо́ніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)