расшнурава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развязацца (пра зашнураванае).

Чаравікі расшнураваліся.

2. Развязаць, паслабіць на сабе шнуроўку.

|| незак. расшнуро́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. расшнуро́ўванне,-я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)