zbudzić

зак. пабудзіць, збудзіць, разбудзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wchrütteln

vt аддз. раскату́рхаць, разбудзі́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

растармасі́ць, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак., каго-што.

Разм. Тармосячы, разбудзіць, раскатурхаць. Растармасіць соннага. // перан. Вывесці са стану вяласці, раўнадушша; расшавяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раскату́рхаць ’растармашыць’ (Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Сл. ПЗБ), роскатурха́цьразбудзіць штуршкамі’ (ТС). Да катурхаць (гл.). Параўн. растурхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збудзі́ць, збуджу, збудзіш, збудзіць; зак., каго-што.

Разм. Разбудзіць, абудзіць. [Мужчыны] збудзілі Алесю стукам у акно. Пестрак. Ранні золак збудзілі цягнікоў гудкі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Растурхацьразбудзіць, раскатурхаць’ (Сцяшк. Сл.): растурхаў сярод ночы (Сержп. Казкі), расту́ркаць, рістурька́ць ’разварушыць, растармашыць’ (Бяльк., Ян., Юрч., Жд. 3). Вытворныя ад турхаць, туркаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ускату́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Катурхаючы, разбудзіць. У тую нядзелю на самым світанку Параска ўскатурхала Галю і загадала: — Ідзі хоць карову падаі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папацёмку, прысл.

У цемры, у цемнаце. Якая там была трава — добрая ці дрэнная? — папацёмку не разбярэш. Якімовіч. Каб не разбудзіць дзяцей электрычным святлом, .. [Саламон] апрануўся папацёмку. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразбу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разбудзіць усіх, многіх. — Дзякую, дзякую! Што вы непакоіцеся? — гаварыла Ніна, стараючыся ціхенька ступаць, каб не паразбуджваць, хто ўжо спіць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ufmuntern

vt

1) падбадзёрваць

2) заахво́чваць

3) разбудзі́ць, прагна́ць сон

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)