разбудзі́ць гл. будзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбудзі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разбуджу́ разбу́дзім
2-я ас. разбу́дзіш разбу́дзіце
3-я ас. разбу́дзіць разбу́дзяць
Прошлы час
м. разбудзі́ў разбудзі́лі
ж. разбудзі́ла
н. разбудзі́ла
Загадны лад
2-я ас. разбудзі́ разбудзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час разбудзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разбудзі́ць сов., прям., перен. разбуди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак., каго-што.

1. Прымусіць каго‑н. прачнуцца. Раніцай Вера разбудзіла мужа пасля таго, як падаіла карову. Пальчэўскі. [Хрысцюк] сабе спакойненька падрэмваў увесь вечар на ложку, пакуль жонка не разбудзіла піць чай. Дуброўскі. / у перан. ужыв. Ідзём мы вышукваць напрамкі дарог, Каб стэп разбудзіць, Каб ажыў ён і мог Раджаць для краіны хлеб. Кірэенка.

2. перан. Выклікаць да жыцця, абудзіць, актывізаваць. Антон глядзеў у .. [Алініны] блакітныя вочы. Яны разбудзілі ў яго сэрцы былыя пачуцці. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбудзі́ць разм.

1. (uf)wcken vt, aus dem Schlaf rißen*; wchrütteln аддз. vt;

2. перан. (актывізаваць) (er)wcken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

будзі́ць, буджу́, бу́дзіш, бу́дзіць; незак.

1. каго-што. Перапыняць чый-н. сон, прымушаць прачнуцца.

Б. дзяцей у школу.

2. перан. Абуджаць што-н. у каго-н., выклікаць да жыцця, дзейнасці.

Б. успаміны.

|| зак. пабудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны (да 1 знач.), прабудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны (да 2 знач.) і разбудзі́ць, -буджу́, -бу́дзіш, -бу́дзіць; -бу́джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразбу́джваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго (што).

Разбудзіць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбуди́ть сов.

1. пабудзі́ць, разбудзі́ць;

2. перен. разбудзі́ць, абудзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

побуди́тьI сов. пабудзі́ць; разбудзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабудзі́цца, -буджу́ся, -бу́дзішся, -бу́дзіцца; зак., каго.

Разбудзіць не адразу, прымусіць прачнуцца.

Санлівага не дабудзішся, лянівага не дашлешся (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)