ра́диус прям., перен. ра́дыус, -са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Луча́к ’радыус’ (Дуж-Душ.). Новатвор 20‑х гадоў XX ст. Да луча́ць 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Aktiónsradius m - ра́дыус дзе́яння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Hálbmesser m -s, - матэм. ра́дыус

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

radius [ˈreɪdiəs] n. (pl. radii)

1. math. ра́дыус

2. акру́га; пло́шча; раён;

within a radius of action у ра́дыусе дзе́яння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БЕТЭЛЬГЕ́ЙЗЕ, α Арыёна,

пераменная чырвоная зорка нулявой зорнай велічыні ў сузор’і Арыёна; зорка-звышгігант. Мае радыус, роўны 850 радыусаў Сонца.

т. 3, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РЛІКІ ў астраноміі,

зоркі адносна невялікіх памераў (0,01—1 радыус Сонца) і невысокіх свяцільнасцей (10​−1—1 адзінка свяцільнасці Сонца). Маса 0,1—1 сонечнай масы. Тыповая зорка-К. — наша Сонца. Ад звычайных (чырвоных К.) будовай і ўласцівасцямі адрозніваюцца белыя К. Гэта вельмі шчыльныя (10​8—10​9 кг/м³) гарачыя зоркі малых памераў (у сярэднім радыус роўны зямному радыусу, а маса адпавядае масе Сонца, т-ра паверхні дзесяткі тысяч К). Белыя К. — канчатковая стадыя зорнай эвалюцыі, калі маса зоркі не большая за 1,4 масы Сонца.

т. 8, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАМЯШЧЭ́ННЕ ў механіцы, вектар, які характарызуе змену стану матэрыяльнага пункта (часціцы) адносна выбранай сістэмы адліку за пэўны прамежак часу. Вызначаецца прырашчэннем (зменай) радыус-вектара r→ = r→ ( t ) часціцы за пэўны канечны прамежак часу Δt = t2 − t1 : Δr→ = r→2 − r→1 , дзе r1 і r2 — радыус-вектары рухомай часціцы ў момант часу t1 і t2 адпаведна. Элементарнае П. за малы прамежак часу dt вызначаецца формулай dr→1 = v→dt , v→ — скорасць часціцы. Адзінка модуля П. ў СІ — метр.

Элементарнае перамяшчэнне часціцы за малы прамежак часу.

т. 12, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУГ,

частка плоскасці, абмежаваная акружнасцю. Плошча К. вызначаецца з дапамогай формулы S=πr​2, дзе r — радыус, π = 3,14159... Гл. таксама Квадратура круга, Пі.

т. 8, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Wírkungsbereich m -(e)s, -e вайск. ра́дыус дзе́яння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)