ціскані́на, ‑ы, ж.
Цесната, штурханіна ў натоўпе. Паўздоўж усёй балюстрады.. стаялі людзі, і ўжо ў тры, чатыры, пяць радоў. Нават цісканіна сям-там была. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здво́енасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан здвоенага. Здвоенасць радоў. □ У гэты момант зноў разарваўся снарад, ужо трохі далей, і Сакольны ўлавіў нейкую здвоенасць у выбуху. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Сямірадуга, семіра́дуга ’вясёлка’ (ТС). Народнае пераасэнсаванне радуга (гл.) на базе сем радоў, гл. сем і рад 1, альбо семантычны эліпсіс сямі колераў радуга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калана́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Рад або некалькі радоў калон пад агульным перакрыццем. Палац культуры з каланадай. □ Сярод зеляніны саду відзён аднапавярховы будынак з расцягнутай каланадай. «Помнікі».
[Фр. colonnade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ля́мты ’стужкі ці вузкія палоскі матэрыялу, нашытыя ў некалькі радоў на спадніцы’ (ельск., Хрэст. дыял.). У выніку кантамінацыі лексем ля́мка ’аблямоўка, палоска тканіны’ і ле́нты ’стужкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГОМАЛАГІ́ЧНЫЯ РАДЫ́ ў хіміі,
гомалагічныя шэрагі (ад грэч. homologos адпаведны, падобны), паслядоўнасць арган. злучэнняў з аднолькавымі функцыян. групамі і аднатыпнай будовай, кожны член якой адрозніваецца ад суседняга на пастаянную структурную адзінку (гомалагічная рознасць), найчасцей метыленавую групу —CH2—. Члены гомалагічных радоў наз. гамолагамі. Вядомыя гомалагічныя рады алканаў CnH2n+2 (агульная ф-ла), дзе n — колькасць атамаў вугляроду ў малекуле, алкенаў CnH2n, аднаасноўных насычаных спіртоў CnH2n+1OH і карбонавых к-т Cn H2n+1COOH і інш.
У гомалагічных радах фіз. ўласцівасці мяняюцца параўнальна заканамерна (для вышэйшых гамолагаў розніца ва ўласцівасцях паступова памяншаецца). Гамолагі маюць агульныя хім. ўласцівасці і спосабы атрымання, але ўласцівасці некаторых з іх (найчасцей першых членаў гомалагічных радоў) могуць значна адрознівацца ад тыповых. Вядомыя таксама ізалагічныя рады — паслядоўнасць злучэнняў, якія маюць аднолькавыя функцыян. групы, але адрозніваюцца ўзрастаючай ненасычанасцю (напр., ізалагічны рад этану: этан CH3—CH3, этылен CH2=CH2, ацэтылен CH≡CH); генетычныя рады, якія маюць злучэнні з аднолькавай колькасцю атамаў вугляроду, але з рознымі функцыян. групамі (напр., этан, этылхларыд CH3—CH2Cl, этанол CH3—CH2OH, ацэтальдэгід CH3—CHO, воцатная к-та CH3—COOH). Паняцце гомалагічных радоў і блізкія да іх ізалагічныя і генет. рады выкарыстоўваюць для сістэматызацыі і класіфікацыі злучэнняў у арган. хіміі.
Л.М.Скрыпнічэнка.
т. 5, с. 329
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́НАМА-ГЕАДЭЗІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА,
сістэма звязаных паміж сабою астронама-геадэзічных пунктаў, якія размешчаны адзін ад аднаго на адлегласці 70—100 км. Утворана з радоў і сетак трыянгуляцыі і паліганаметрыі. Служыць для вызначэння фігуры і памераў Зямлі, складання тапаграфічных картаў. Гл. Апорная геадэзічная сетка.
т. 2, с. 57
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ана́фара, ‑ы, ж.
Стылістычны прыём, які заключаецца ў тым, што паўтараюцца фразы, словы ці гукі на пачатку суседніх рытмічных радоў (радкоў, строф і інш.); напрыклад: Здароў, марозны, звонкі вечар, Здароў, скрыпучы, мяккі снег! Багдановіч.
[Грэч. anaphora — наўтарэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
марксі́сцка-ле́нінскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да марксізма-ленінізма; які адлюстроўвае прынцыпы марксізма-ленінізма. Камуністы Злучаных Штатаў настойліва змагаюцца за захаванне партыі, за ўмацаванне адзінства яе радоў на аснове выпрабаваных марксісцка-ленінскіх прынцыпаў. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адку́ль (ст.-бел. откуль (1347) (Нас. гіст.) таксама як адсюль (гл.), адтуль (гл.) узнікла як кантамінаванне двух радоў форм адколь, адсель, адтоль і куды, сюды, туды. Параўн. прыклады аналагічных працэсаў у Бернекера, РФВ, 48, 3–4, 224–225.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)