узмята́ць

‘імкліва ўзнімаць, ускідваць што-небудзь (напр., пыл)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. узмята́ю узмята́ем
2-я ас. узмята́еш узмята́еце
3-я ас. узмята́е узмята́юць
Прошлы час
м. узмята́ў узмята́лі
ж. узмята́ла
н. узмята́ла
Загадны лад
2-я ас. узмята́й узмята́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час узмята́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пыль ж. пыл, род. пы́лу м.;

косми́ческая пыль касмі́чны пыл;

пыль в глаза́ пуска́ть пыл (тума́ну, ману́) у во́чы пуска́ць; жвір у во́чы сы́паць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паабціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Абцерці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

П. пыл з рэчаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крыяканіт, гл. Пыл касмічны

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

клубану́ць

‘узняць клубамі пыл, дым, пару і пад.; узняцца клубамі, звіцца, ускружыцца’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. клубану́ клубанё́м
2-я ас. клубане́ш клубаняце́
3-я ас. клубане́ клубану́ць
Прошлы час
м. клубану́ў клубану́лі
ж. клубану́ла
н. клубану́ла
Загадны лад
2-я ас. клубані́ клубані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час клубану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дра́паць², -аю, -аеш, -ае; незак. (разм., пагард.).

Паспешліва адступаць, бегчы наўцёкі.

Немцы драпалі з-пад Курска аж пыл курэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закурэ́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́ецца; зак.

1. Задыміцца.

На пажарніку вопратка закурэлася.

2. Падняцца віхрам.

Пыл закурэўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спарахне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Згніць, ператварыцца ў труху, пыл.

Бервяно спарахнела.

2. перан. Пра чалавека: састарэць, зрабіцца драхлым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

eddy [ˈedi] n. вір; віхо́р (пра ваду, пыл, паветра) (таксама перан.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абчы́сціцца, -чы́шчуся, -чы́сцішся, -чы́сціцца; зак.

Счысціць бруд, пыл з сябе, са сваёй вопраткі.

А. з дарогі.

|| незак. абчышча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)