букет, пук
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
даве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Звесткі аб чым‑н., дадзеныя ці атрыманыя ў адказ на запытанне. Атрымаць даведку па тэлефоне.
2. Дакумент з такімі звесткамі. Напісаць даведку. □ Дакументаў цэлы пук: розныя квіткі, даведкі. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лучы́на, ‑ы, ж.
Тонкая сухая, звычайна доўгая сасновая шчэпка, якой даўней асвятлялі сялянскія хаты. У Камуне школа, Электрычнасць, яслі, Дымныя лучыны Назаўсёды згаслі. Купала. У адных хатах гарэлі лямпы, а ў другіх дыміла сасновая лучына. Машара. [Тэафіл] прынёс ... пук лучыны і паклаў на вуголле. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скума́т ‘шматок, кавалачак, абрэзак (тканіны)’, ‘жмут, пук’ (Нас.), ‘акравак’ (Касп., Барад.; віц., ЛА, 4). Гл. шкумат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пучэ́лька ’невялікая звязка тытуню’ (ПСл). Да пучок, пук ’вязка, сноп’, параўн.: рэжэм цюцюну пучэчкох (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пучы́нкі ’калматка, Filago arvensis L.’ (Кіс.). Да пук ’пупышка (на сцябле)’, параўн. пучынкі папукаліся (шчуч., ваўк., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сноп, снапа; мн. снапы, ‑оў; м.
1. Звязаны пук зжатых сцёблаў збажыны і некаторых іншых культур. [Аня] паволі перавязала хустку, устала са снапа, выпіла з гладышкі цёплай вады і падалася да сястры жаць. Мележ. Жанкі на густым жыце панажыналі па пяцьдзесят снапоў. Мурашка. // чаго. Вялікі пук, бярэмя якіх‑н. раслін. Цэлы сноп .. [кветак], белых, светла-ружовых, малінавых, стаяў на стале. Васілевіч.
2. перан.; чаго. Паток чаго‑н. (праменяў, іскраў і пад.), які разыходзіцца пучком. Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых праменяў. Колас. Угору шугануў сноп іскраў. Ваданосаў.
•••
Як сноп (паваліцца, упасці і пад.) — усім целам, цяжка (паваліцца, упасці і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пука́ты, пукава́ты ’з выступаючымі бакамі’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ, Жд. 2, ТС, Варл.: “reč, što pasiarod taušciejšaja, jak uhare j nadole”), ’пузаты’ (Сл. ПЗБ), пукова́ты, пукна́ты ’выпуклы’ (ТС), пукова́сты ’тс’ (ПСл), параўн. укр. пука́тий ’выпуклы, раздуты, тоўсты’, рус. пука́тый ’круглы, выпуклы, выгнуты’, польск. pękaty ’выпуклы’, ст.-польск. pękata ’цяжарная’. Усё да пук ’выпукласць, выступаючая сярэдняя частка прадмета’ (гл. пук 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́кала ’пухір у рыбы’ (ЛА, 1). Ад гукапераймальнага пук! (гл. пукі) ці дзеяслова пу́каць ’лопаць, разрывацца з трэскам’, гл. нукаць j.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Пу́кавадзь, пу́ководзь ’разуха-асака’ (ТС). Першапачаткова, відаць, *пу́коваць, вытворнае ад пуковаты ’з вялікай колькасцю пукоў’ (гл. пук 3) з азванчэннем канцавога зычнага (пад уплывам вада, вадзяны!).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)