амерыканскі ўрач і генетык. Скончыў Калумбійскі ун-т (1951). З 1952 працаваў у Калумбійскім мед. цэнтры, Нац. ін-це здароўя (г. Бетэсда, штат Мэрыленд), Ін-це даследавання раку (г. Філадэльфія), з 1970 праф. у Пенсільванскім, Оксфардскім ун-тах. Адкрыў антыген сываратачнага гепатыту, т.зв. аўстралійскі антыген (1963), і распрацаваў метад лабараторнага кантролю донараў крыві на яго прысутнасць. Нобелеўская прэмія 1976 (разам з К.Гайдузекам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРАКТА́НТЫ (ад лац. attrahere прывабліваць, прыцягваць),
прыродныя і сінтэтычныя рэчывы, што прывабліваюць жывыя арганізмы. Асабліва рэагуюць на прысутнасць атрактантаў насякомыя, што выкарыстоўваецца ў с.-г. практыцы ў мэтах знішчэння шкоднікаў раслін і паразітаў жывёл. Атрактанты палавыя прывабліваюць як асобіны процілеглага полу, харчовыя — як ежа, некаторыя — як субстрат для адкладкі яец. Палавыя атрактанты насякомых — біялагічна актыўныя рэчывы: асобіна выдзяляе некалькі міліграмаў атрактантаў, а рэцэптары антэн другой асобіны ўспрымаюць некалькі малекул атрактантаў на адлегласці ў сотні метраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛАРО́ДНЫ ЭФЕ́КТ,
змяненне біял. ўздзеяння іанізацыйнага выпрамянення пры павышэнні ці паніжэнні парцыяльнага ціску кіслароду ў апрамененым аб’екце. Праяўляецца ў біял. аб’ектах (мікраарганізмы, расліны, жывёлы) на ўсіх узроўнях іх арганізацыі (клетачным, тканкавым, органавым і арганізмавым). Выжыванне арганізма павялічваецца пры зніжанай колькасці кіслароду і змяншаецца пры павышанай. Узмацненне шкоднага ўздзеяння кіслароду праяўляецца ў момант апрамянення, пасля чаго яго прысутнасць наадварот спрыяе аднаўленню сістэм жыццядзейнасці ў пашкоджаных аб’ектах. Выкарыстоўваецца ў прамянёвай тэрапіі анкалагічных захворванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ная́ўнасць, ‑і, н.
1.Прысутнасць, знаходжанне, існаванне. Нанач, як заўсёды, па ўсім астрозе прайшла праверка наяўнасці вязняў.Машара.Міхал прыняў змену. Агледзеў электроды, прыдзірліва праверыў наяўнасць шлаку ў печы.Карпаў.
2. Фактычная колькасць чаго‑н. у даны момант (пра грошы, тавары і пад.). Касавая наяўнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
poczytalność
ж.прысутнасць поўнай памяці; наяўнасць свядомасці;