МІЖНАРО́ДНЫ АСТРАНАМІ́ЧНЫ САЮ́З (MAC; International Astronomical Union),
навуковая арганізацыя, якая садзейнічае развіццю астраноміі ва ўсіх яе аспектах. Засн. ў 1919. Асн. мэты: каардынацыя ў міжнар. маштабе астр. даследаванняў (астрафізіка, зорная астраномія, радыёастраномія, планетныя сістэмы, фундаментальная астраномія і інш.), афіцыйнае прысваенне назваў і абазначэнняў астр. целам і дэталям іх паверхні і інш. Члены MAC 60 краін (1999). Сакратарыят — у Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
promocja
ж.
1. перавод (у наступны клас);
2.прысваенне навуковай ступені;
promocja doktorska — прысваенне ступені доктара;
3. прамоцыя, заахвочванне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Асво́йтвацца. Славен.osvojȋtev ’прысваенне, асваенне, заваяванне’ ўказвае на магчымасць утварэння гэтага спецыфічна беларускага дзеяслова ад назоўніка *освоитва, утворанага ад освоити (гл. асвоіць), паводле мадэлі битва, ловитва, прадуктыўнай у старарускай мове. Закончаны від паўстаў у выніку разумення в як паказчыка імперфектыўнасці. Супрун, Веснік БДУ, 1972, 2, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Áneignungf -, -en
1) прысвае́нне, захо́п; акупа́цыя
2) засвае́нне, авало́данне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
nadanie
н.
1. наданне;
2.прысваенне;
3. адпраўленне;
4. перадача
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГЕРО́Й ПРА́ЦЫ,
ганаровае званне, якое прысвойвалася ў 1927—38 у СССР грамадзянам за асаблівыя заслугі ў вытв. сферы, навук. дзейнасці, дзярж. або грамадскай службе пры стажы работы ў якасці рабочага або служачага не менш за 35 гадоў. Устаноўлена ЦВК і СНКСССР 27.7.1927. Узнагароджаныя і члены іх сем’яў карысталіся льготамі ў галіне жыллёвых правоў, нар. адукацыі, пенсіённага забеспячэння і падаткаабкладання. На Беларусі званне Героя Працы прысвойваў Прэзідыум, пазней Сакратарыят ЦВКБССР па прадстаўленні Цэнтр. Саюза прафсаюзаў Беларусі (ЦСПСБ). З увядзеннем у 1938 звання Герой Сацыялістычнай Працы прысваенне звання Героя Працы спынена.