прыпя́ць, ‑пну́, ‑пне́ш, ‑пне́; ‑пнём, ‑пняце́; зак., каго-што.

Разм.

1. Прыхіліць, прыперці да чаго‑н.

2. Прымацаваць дзе‑н., у якім‑н. месцы, прывязаць да чаго‑н. Гаспадар прыпяў Дзіка [сабаку] на самую кароткую прывязь, а сам стаіўся за вуглом. Сабаленка.

3. Зачыніць або запяць што‑н. часова або няпоўнасцю. Прыпяць акно занавескай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпіра́ць несов.

1. в разн. знач. припира́ть; (приставлять к чему-л. — ещё) прислоня́ть;

2. безл., перен., прост. (о крайней нужде) приходи́ться кру́то;

1, 2 см. прыпе́рці1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

barrel [ˈbærəl] n.

1. бо́чка, бо́чачка;

a barrel of beer бо́чка пі́ва

2. ба́рэль (мера сыпкіх, вадкіх і іншых матэрыялаў)

3. mil. ду́ла, ствол

a barrel of laughs iron. шмат сме́ху;

get/have smb. over a barrel infml прыпе́рці/прыці́снуць каго́-н. да сцяны́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Прыва́л ’прыпынак у дарозе для адпачынку ў час паходу’ (ТСБМ): лежа́ць у прывал ’доўга вылежвацца’ (ТС), прыва́лка ’месца для прыпынку ў дарозе, прывал’ (Нас.), прыва́л, прыва́лак ’пагорак; высокі бераг’ (мядз., Нар. сл.; брасл., Сл. ПЗБ), прыва́лак ’нізкае месца ў канцы загона’ (брасл., ігн., Сл. ПЗБ), прыва́лак, пры́валок, пры́ве́лок ’прымурак — выступ печы, на якім можна сядзець або ставіць што-небудзь’ (Буз., ТС), ’прымастка, палаці каля печы’ (Сцяшк., Сл. рэг. лекс.), ’дошка, прыбітая ля печы’ (Жд.), прывале́нь ’прымак’ (гарад., Нар. лекс.). Да прывалі́цьпрыперці, прыхіліць; прыкрыць, прыціснуць зверху, прыстаць, прычаліць (пра судна); прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці; з’явіцца, прыйсці (пра што-небудзь нечаканае або ў вялікай колькасці)’ (ТСБМ), да прасл. *privaliti, якое ад *valiti, гл. валі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wall

[wɔl]

1.

n.

1) сьцяна́ f.

blank wall — глуха́я сьцяна́

2) мур -у m., вал -у m.

to drive or push to the wall — прыпе́рці да сьцяны́

2.

v.t.

перагарадзі́ць сьце́намі, абве́сьці му́рам або́ ва́лам

- go to the wall

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

привали́ть сов.

1. прывалі́ць, мног. папрыва́льваць;

привали́ть ка́мень к стене́ прывалі́ць ка́мень да сцяны́;

2. (прислонить, опереть) разг. прыпе́рці, мног. папрыпіра́ць, прыхіну́ць, мног. папрыхіна́ць, прыхілі́ць, мног. папрыхіля́ць;

3. (о судах) мор. прывалі́ць, падплы́сці, падплы́ць; (пристать к чему-л.) прыста́ць;

4. (прийти, появиться в большом количестве) разг. прывалі́ць;

5. (приехать, прийти, прибыть куда-л.) прост. прыпе́рці, прыпе́рціся, прысу́нуцца, прыцягну́цца;

ему́ сча́стье привали́ло яму́ шча́сце прывалі́ла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

przywrzeć

przyw|rzeć

зак.

1. прыстаць; прыліпнуць;

kasza ~arła do garnka — каша прыстала да каструлі;

zbieg ~arł do muru — уцякач прыціснуўся да сцяны;

2. уст. абл. прыперці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сце́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да сцяна; тое, што і сцяна. На сценках вялікага пакоя дрыжаў ружовы водсвет пажарышча. Бядуля. Які прастор! Здалёк стаяць Чатыры сценкі бору. Панчанка. У хаце цёмна. Сценкі печкі чырванеюць, і на іх паверхні яркімі зорачкамі ўспыхваюць пылінкі. Каршукоў.

2. Бок якога‑н. пустога прадмета. Сценкі кузава аўтамашыны. □ Дно і сценкі [бочкі] аплылі слізкаю цвіллю. Самуйлёнак. // Абалонка якога‑н. унутранага органа, поласці. Брушная сценка. Сценкі крывяносных сасудаў.

3. перан. Шчыльны, самкнуты рад байцоў у кулачнай бойцы, а таксама сама кулачная бойка. Крыкі рынулі з усіх бакоў. Сценка кінулася на сценку.. Праз пяць хвілін білася ўжо ўся гімназія. Караткевіч.

4. Абл. Мера палатна даўжынёй на сцяну, на якой снавалі пражу. [Марыля:] — Добры быў лянок; палола яго, рвала, слала, а як улежаўся — сушыла, мяла, удваіх з Зоськай нітачку па нітачцы вывелі... па грамніцах кросны паставіла... колькі сценак наткала. Купала.

5. Камплект аднатыпнай мэблі, які размяшчаецца каля сцяны і прызначаецца для адной мэты.

•••

Гімнастычная сценка і (уст.) шведская сценка — гімнастычны снарад у выглядзе дзвюх стоек з папярочнымі перакладзінамі для практыкаванняў.

Прыперці да сценкі гл. прыперці.

Ставіць да сценкі гл. ставіць.

Як у (аб) сценку гарохам — тое, што і як у (аб) сцяну гарохам (гл. сцяна).

сце́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Шырокая мяжа, палявая дарога. Агародамі выйшаў я на сценку, а па ёй на вузкую дарогу, па адзін бок якой буялі кукурузныя кіяхі, а па другі густа стаяла вільготнае жыта. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыце́рці, прытру, прытрэш, прытрэ; прытром, прытраце; пр. прыцёр, ‑церла; заг. прытры; зак.

1. што і чаго. Трохі пацерці, сцерці ў невялікай колькасці. Прыцерці маку. // Выцерці, зацерці няпоўнасцю, не да канца. Прыцерці лужыну на падлозе. Прыцерці сляды.

2. каго-што. Разм. Прыціснуць, прысунуць, прыперці каго‑, што‑н. да чаго‑н. Натоўп прыцёр хлопца да самага плота. / у безас. ужыв. Максім сеў на мастку, памацаў шыю, якую яму прыцерла.. бартом да бэлькі. Брыль.

3. што. Спецыяльнай апрацоўкай шчыльна падагнаць да чаго‑н. Прыцерці шкляны корак да бутэлькі. Прыцерці клапаны. // перан.; каго-што. Прыстасаваць, падладзіць да чаго‑н. Я неаднойчы думала пра свякруху: «Усіх яна ўмее выхоўваць, нават мяне так хутка «прыцерла» да свайго густу і ладу». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прижа́ть сов.

1. прыці́снуць, мног. папрыціска́ць;

2. (к груди, к сердцу и т. п.) прытулі́ць, мног. папрыту́льваць;

3. перен., разг. (притеснить) прыці́снуць, прыгне́сці;

прижа́ть к стене́ (кого-л.) прыпе́рці да сцяны́ (каго-небудзь);

прижа́ть к но́гтю прыці́снуць да но́гця;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)