эпіфі́з, ‑а, м.

Спец.

1. Верхні мазгавы прыдатак; шышкападобная залоза ў пазваночных жывёл і чалавека.

2. Сустаўны канец доўгіх трубчастых касцей.

[Ад грэч. épífisis — шышка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Appositin f -, -en грам. прыда́так; апазі́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адасо́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адасобіць.

2. у знач. прым. Выдзелены ў гаворцы інтанацыяй і паўзамі, на пісьме — знакамі прыпынку. Адасоблены прыдатак. Адасобленае словазлучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазгавы́ мозгово́й;

м. прыда́так — мозгово́й прида́ток;

а́я абало́нка — мозгова́я оболо́чка;

м. цэнтр — мозгово́й центр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апендыцы́т

(лац. appendix, -icis = прыдатак)

запаленне апендыкса.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Bifügung f -, -en

1) дада́так

2) грам. прыда́так

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

apposition

[,æpəˈzɪʃən]

n.

1) прыклада́ньне n.

apposition of a seal — прыклада́ньне пяча́ці

2) прыда́так -ку m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кіпцю́р і капцю́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Востры загнуты рагавы прыдатак на пальцах птушак, многіх паўзуноў і млекакормячых.

2. Пазногаць (разм.).

Паказаць кіпцюры — пра пагрозу.

Трапіць у кіпцюры каму — аказацца, быць пад уладай каго-н.

|| памянш. кі́пцік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. кі́пцікавы, -ая, -ае.

|| прым. кіпцю́рны, -ая, -ае і капцю́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апе́ндыкс

(лац. appendix = прыдатак)

анат. чэрвепадобны адростак сляпой кішкі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

цыстазо́ід

(ад гр. kystis = пузыр + -оід)

паліпападобны прыдатак паліморфнай калоніі сіфанафор.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)