subdued [səbˈdju:d] adj.

1. прыглу́шаны;

subdued lighting мя́ккае святло́;

in a subdued voice прыглу́шаным го́ласам

2. падпара́дкаваны, прыгне́чаны;

a subdued mood прыгне́чаны настро́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прасты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.

Тое, што і прастудзіцца. Прыглушаны, праляжаў .. [Ігнась] на халодным дажджы ў вадзе і прастыў. Мурашка. Неяк застудзіўся .. [дзед] на рабоце, прастыў. Лынькоў.

•••

(І) след прастыў гл. след.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распача́цца, ‑чнецца; зак.

Пачацца ў некалькіх месцах адразу; пачацца інтэнсіўна, актыўна. — Уборачная не сёння — заўтра распачнецца. Васілевіч. Недзе далёка пачуўся прыглушаны выбух і ўслед за гэтым распачалася кулямётная страляніна. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Утвараць прыглушаны гук, шум. Мерна, роўна шархала .. [піла], уядалася ў крамяную белую моц дрэва. Мележ. Чуваць ненадакучлівы голас экскурсавода, і асцярожна шархае мноства .. ног... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глухі́, -а́я, -о́е.

1. Пазбаўлены слыху.

Г. чалавек.

Падручнікі для глухіх (наз.).

2. перан., да чаго. Неспагадлівы, раўнадушны.

Г. да чужых патрэб.

3. Прыглушаны, невыразны.

Г. трэск.

Піяніна гучыць глуха (прысл.).

4. Густы, цёмны, непралазны.

Г. лес.

5. Ціхі, пустынны.

Г. завулак.

6. перан. Позні.

Глухая восень.

Глухая поўнач.

7. Без адтулін, суцэльны.

Глухая сцяна.

Глухі зычны — зычны гук, які вымаўляецца без удзелу голасу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зду́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зрушыць.

2. у знач. прым. Прыглушаны, аслаблены (пра голас, гукі і пад.). — Бяда, бабка Наста! — здушаным голасам сказала Аўгіння: — Я прыйшла вас папярэдзіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gedckt a

1) кры́ты, пакры́ты, закры́ты

2) прыглу́шаны (тон); ма́тавы (колер)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Сурдзі́на, сурдзі́нка ’прыстасаванне для прыглушэння гуку ў музычных інструментах’ (ТСБМ), сурды́на ’тс’ (Некр. і Байк.), пад сурдзі́нку (сурды́нку) ’ціха, прыглушана; цішком, употай’ (ТСБМ; Полымя, 1998, 3, 248). Праз рус. сурдина або польск. surdyna з франц. sourdine < італ. sordina (sordino) ’тс’, утворанага ад sordo ’глухі, прыглушаны’, што, у сваю чаргу, узыходзіць да лац. surdus ’глухі, які глуха гучыць’ (Фасмер, 3, 806; ЕСУМ, 5, 479).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dull

[dʌl]

1.

adj.

1) тупы́

a dull knife — тупы́ нож

2) невыра́зны, паме́рклы, няя́ркі, цьмя́ны; хма́рны, пахму́рны, прыглу́шаны

a dull sound — прыглу́шаны гук

dull-yellow — цьмя́на-жо́ўты

3) тупы́ о́зум), дурны́

4) слабы́ (зрок, слых)

5) ну́дны; гнятлі́вы, неціка́вы; прыгне́чаны, су́мны

2.

v.t.

тупі́ць

3.

v.i.

тупі́цца, ступля́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

глухава́ты, ‑ая, ‑ае; ‑ват, ‑а.

1. Трохі глухі (у 1, 2 знач.). Глухаваты ад старасці, Пятрусь спаў яшчэ моцна, мог не дачуць гадзінніка. Брыль.

2. Не вельмі звонкі, прыглушаны (пераважна пра голас, гукі). Глухаваты бас. □ Глухаватым, асіплым голасам.. [Андрэй Іванавіч] запеў калыханку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)