bescháffen I vt

1) дастава́ць, набыва́ць

2) пастаўля́ць, прыво́зіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вазі́ць fáhren* vt; bríngen* vt, hólen vt (прывозіць);

вазі́ць што-н на та́чцы mit dem Kárren etw. fáhren*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

канцэнтра́т, ‑у, М ‑раце, м.

1. Спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы. Харчовыя канцэнтраты. Канцэнтрат кашы. Малочны канцэнтрат.

2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напрыклад, зерне, макуха, вотруб’е). — Вось пры саўгасе, — гаварыла далей жанчына, — сталі прывозіць пад вясну канцэнтраты, дык і хвароб на ферме паменшала. Кулакоўскі.

3. Прадукт абагачэння карыснага выкапня шляхам канцэнтрацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЦУКРО́ВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна харчовай прамысловасці па вырабе цукру. Сыравіна — цукр. буракі і цукровы трыснёг. Найб. развіта Ц.п. на Кубе, у Бразіліі, Францыі, Кітаі, Расіі, на Украіне, у Індыі, Аўстраліі, Мексіцы, ЗША.

На Беларусі першы цукр. з-д пабудаваны ў 1830 у маёнтку Моладава (Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл.). У 1860-я г. дзейнічалі 33 цукр. з-ды (найб. Парэцкі, Беліцкі і Іванскі). Не вытрымаўшы канкурэнцыі з цукр. з-дамі Украіны (цукар танней было прывозіць, чым вырабляць), да 1917 яны ўсе спынілі дзейнасць. Галіна пачала адраджацца пасля Вял. Айч. вайны. У 1947 пачаў будавацца Скідзельскі цукровы камбінат, які ў 1951 даў першую прадукцыю. З 1959 працуе Гарадзейскі цукровы камбінат, з 1963 — Жабінкаўскі цукровы завод, Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат. Яны вырабляюць цукар-пясок, цукар-рафінад, лімонную кіслату. У зімовы перыяд (з кастр. па люты) перапрацоўваюць мясц. сыравіну (цукр. буракі), у астатні час — прывазны цукар-сырэц. Адходы вытв-сці цукру (макуха, патака, фільтрацыйныя асадкі) выкарыстоўваюць як кармавыя дабаўкі і ўгнаенне. У 2002 у галіне 4 прадпрыемствы, вытв-сць цукру-пяску склала 654,4 тыс. т, у т. л. з цукр. буракоў 180,3 тыс. т. Экспарт цукру-пяску з Беларусі (2000) склаў 256,3 тыс. т (у Расію і Украіну). Імпарт у Беларусь — 443 тыс. т, у т. л. з Бразіліі — 134,1 тыс. т, Кубы — 212,4, Аргенціны — 29,6 тыс. т.

П.​І.​Рогач.

т. 17, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

herbéiführen vt

1) прыво́дзіць, прыво́зіць

2) выкліка́ць (што-н.)

3) дасягну́ць (чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

import

1. [ɪmˈpɔrt]

v.t.

1) уво́зіць, прыво́зіць (тава́ры), імпартава́ць

2) азнача́ць, зна́чыць

Her words imported a change of attitude — Яе́ сло́вы азнача́лі зьме́ну ста́ўленьня

3) быць ва́жным, мець значэ́ньне

2. [ˈɪmpɔrt]

n.

1) уво́з, і́мпарт -у m.

2) значэ́ньне n., сэнс -у m.

3) ва́жнасьць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fetch

[fetʃ]

1.

v.t.

1) прыно́сіць, прыво́зіць (во́зам, а́ўтам), прыво́дзіць (пехато́й)

2) атры́мваць, выруча́ць

to fetch a good price — прада́ць за до́брую цану́

3) informal узя́ць; адхапі́ць

2.

v.

адшу́кваць і прыно́сіць забі́тую дзічыну́ (пра саба́ку)

fetch a breath — адды́хацца

fetch a groan — застагна́ць

fetch example — браць пры́клад

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ánfahren*

1. vt

1) падво́зіць, прыво́зіць

2) нае́хаць (на каго-н.)

3) разм. накрыча́ць, напа́сці (на каго-н.)

2. vi (s)

1) прыязджа́ць, набліжа́цца

2) ад’язджа́ць;

der Zug fährt an цягні́к ад’язджа́е

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ánführen vt

1) узнача́льваць

2) прыво́дзіць (доказ); цытава́ць, спасыла́цца (на што-н.);

wéiter hábe ich nichts ánzuführen мне няма́ чаго́ больш даба́віць

3) ашу́кваць; падво́дзіць

4) падво́зіць, прыво́зіць

5) заключа́ць у двуко́ссі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bring

[brɪŋ]

v.t. brought, bringing

1)

а) прыно́сіць

б) прыво́зіць

2) прыво́дзіць

3) перако́нваць

He was brought to agree to our position — Ён быў вы́мушаны пагадзі́цца з на́шым по́глядам

•

- bring about

- bring around

- bring back

- bring down

- bring forth

- bring forward

- bring in

- bring into the world

- bring off

- bring on

- bring out

- bring over

- bring through

- bring to

- bring under

- bring up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)