прыбі́ўка, ‑і, ДМ ‑біўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прыбіваць — прыбіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гвозд, гвазда́, М -дзе́, мн. гвазды́, гваздо́ў, м.

Металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што-н., для змацавання чаго-н. з чым-н.

Прыбіць дошку гваздамі.

|| прым. гваздавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпяча́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Запячатаць чым-н.

П. сургучом.

2. Паставіць пячатку на чым-н.

П. дакумент.

3. перан. Моцна прыціснуць, прыбіць.

Моцны дождж прыпячатаў траву.

|| незак. прыпяча́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыталачы́цьпрыбіць штуршкамі’ (Нас.). Да талачы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приши́ть сов.

1. прям., перен. прышы́ць, мног. папрышыва́ць;

2. (прибить) прыбі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наўскася́к, прысл. і прыназ.

1. прысл. У бок ад прамога напрамку, па дыяганалі; коса.

Прыбіць дошку н.

2. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на прадмет, пад вуглом да якога што-н. размяшчаецца або рухаецца.

Н. стала лягла квяцістая сурвэтка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхваста́ць, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., што.

Разм. Прыбіць, прымацаваць, хвошчучы. Добра, моцна прыхвастаў Да палоззя шыны. І вазок гатоў, і стаў Сталяром хлапчына. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приби́ть сов., в разн. знач. прыбі́ць, мног. папрыбіва́ць; (волной — ещё) прыгна́ць, мног. папрыганя́ць;

приби́ть полови́цу прыбі́ць масні́чыну;

траву́ дождём приби́ло к земле́ траву́ дажджо́м прыбі́ла да зямлі́;

бревно́ приби́ло к бе́регу бервяно́ прыбі́ла (прыгна́ла) да бе́рага;

приби́ть до полусме́рти прыбі́ць да паўсме́рці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыбо́ец ’шомпал’ (Ласт.). Улічыўшы адзінкавасць фіксацыі, вельмі верагодна аўтарскае ўтварэнне ад дзеяслова прыбі́ць ’утрамбаваць’, гл. біць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысандры́чыцца ’прыстасавацца’ (ТС); параўн. рус. пецярб. присандри́читьпрыбіць, прымацаваць’. Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, звязанае з кандры́чыцца (гл. кандрычка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)