Прыгрэ́бка ’пограб, склеп; прыбудоўка перад уваходам у пограб, склеп’ (ТСБМ, Юрч., Жд.), прыгрэ́бак ’тс’ (Нар. Гом.), прыгрэ́бнік ’пограб, склеп; памяшканне над пограбам; прыбудоўка перад уваходам у пограб, склеп; пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (ТСБМ, Байк. і Некр.; брагін., ДАБМ; Жд., Ян.), прыгрэ́бня ’насціл над склепам’ (Ян.), прыгрэ́біца ’пограб; частка пограба (надбудоўка над ім), як бы сенцы’ (петрык., Маш.; чырв., З нар. сл.; слуц., Нар. словатв.), прыгрэ́бачка ’невялікі склеп’ (слонім., Сл. ПЗБ); сюды ж прыгрэ́бка ’прызба’ (Жд.). Аддзеяслоўныя назоўнікі ад прыгрэ́бці ’зграбаючы, сабраць, насыпаць’, прэфіксальныя да грэ́бці/грэ́баць (гл.) < прасл. *grebati/*grěbati, таксама *grebti (ЭССЯ, 7, 108–109, 109–110). Параўн. прыгрэбці́ ’прыгрэбці, закапаць (нябожчыка)’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыро́бка ’тое, што прыроблена’ (Ласт., Байк. і Некр.), пры́ро́бка, пры́роб, прыро́бакпрыбудоўка да хаты або хлява’ (Шушк., ТС), пры́робка ’ўзор на канцы ручніка’ (ТС), сюды ж з іншай семантыкай прыро́бак ’дадатковы, пабочны заробак’ (ТСБМ). Ад прырабі́ць (прыробі́ць) ’далучыць, дабудаваць’, а таксама ’начараваць’ (ТС), гл. рабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Такаўня́, тукуўня́, тъкаўня́ ’ток (глінабітная пляцоўка)’ (полац., ушац., віц., віл., маладз., кругл., бярэз., ЛА, 4; Мат. Гом.), ’нямшоны, халодны канец току ў адрозненне ад імшонай асеці’ (полац., Нар. лекс.), ’ток, дол, выбіты глінай’ (Барад.), тако́ўня ’трохсценная прыбудоўка да ёўні’ (Касп.), токовня ’будынак для прасушвання і малацьбы снапоў’ (барыс., Яшк. Мясц.). Укр. чарніг. тако́вня ’памяшканне для малацьбы’, рус. токовня́ ’тс’. Да ток2 (гл.); аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 63, 172.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгуме́нне, прыгуме́нь ’месца, плошча каля гумна’ (ТСБМ, Янк. 2, Інстр. 2, ЛА, 4), прыгу́мнік, прыгуме́ча ’тс’ (Сержп., Бір. дыс., З нар. сл.), прыгуме́нок ’прыгуменне; месца, адроджанае ад жывёлы, на якім сушаць снапы’ (ПСл), прыгуме́ння, прыгу́ннык ’адроджанае месца для жывёлы; месца перад гумном’ (ДАБМ, Бяльк.), прыгуме́нне, прыго́мнік ’прыгуменне’ (Сл. ПЗБ), пругумэ́нне, прыгумэ́нік ’месца (пляцоўка) каля гумна; прыбудоўка да гумна’ (Шушк.), прыуме́льнік, прыгумёнка, мн. л. прыгу́мкі ’прыбудова да гумна’ (Сл. ПЗБ). Да гумно́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыня́нка ‘павець, сцены якой зроблены з галінак, пераплеценых вакол вертыкальных або гарызантальных жэрдак’ (ТСБМ, ДАБМ, камент., 798, 799), ‘павець з тыну на чатырох слупах’ (Касп.), ‘прыбудоўка з тыну ўздоўж сцяны ў гумне’, ‘застаронак’ (полац., Нар. лекс.), ‘паветка, ушчычоная тынком’ (Вушац. сл.), тъня́нка ‘пуня або павець з тонкіх дошак ці плеценая з хворасту’ (мёрск., Нар. сл.). Рэгіянальнае адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ка ад ты́нены (ты́неный) ‘абстаўлены драўлянымі плахамі’, тыні́ць ‘абстаўляць драўлянымі плахамі пограб, саджалку’. Да тын (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калашні́к1 ’невялікі хлеў’ (Жд. 2). Рэгіянальнае ўтварэнне, аналагічнае па паходжанню да калашня (гл.). Першапачаткова ’спецыялізаваная пабудова або прыбудоўка для мякіны і да т. п.’, затым ’невялікая гаспадарчая пабудова’ > ’невялікі хлеў’.

Калашні́к2 ’хатняя кветка’ (лельч., Мат. Гом.). Укр. усх.-палес. калашнік і калашнік ’духмяная паказвай кветка невялікага намеру, якая цвіце белымі кветкамі’. Рэгіянальная інавацыя, этымалагічная структура ўтварэння — калачник, далей да калач. Матывацыя, аднак, не вельмі ясная, можна думаць аб пераносе назвы (аб дэрывацыі ад яе) расліны Malva, параўн. усх.-палес. калачики ’Malva silvestris’ (відавочны перанос падобнага тэрміна ў рус. калачик ’расліна Geranium’) і аб незалежным ад гэтага ўтварэнні, дзе аснова суадносіцца з калач3 (гл.). У такім выпадку гэта дэрыват з суфіксам або семантычны кандэнсат, параўн. рус. дыял. структуру калачная трава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Кале́шня, коле́шня і кол́эшня: ’гуменца для сена, саломы’ (кам., Нар. сл.), ’мякіннік, прыбудова да хлява, гумна’ (кам., Нар. сл.), ’паветка для калёс, плуга, бараны, саней’ (кам., брэсц., малар., пін., стол., Нар. сл.; Хар.), ’прыбудоўка, дзе знаходзілася майстэрня на колы, калёсы’ (пруж., кобр., драг., усх.-палес., Нар. сл.), ’дрывотня’ (зах.-палес., Нар. сл.; малар., Харузін). Фанетычны варыянт да калесьня ў падобных значэннях. Яшчэ Харузін (263) пісаў: «Слово колешня, по-видимому, стоит в прямой связи с общеславянским словом коло — круг, колесо». Паводле семантыкі — інавацыя, з падобнай фанетыкай адзначаецца і ў іншых, відавочна, укр. або блізкіх ім гаворках. Статус інавацыі не вельмі ясны. Параўн. укр. валын. колешня ’дрывотня’, гуц. ’вазоўня; таксама і для жывёлы пад адным дахам з хатай’, колішня ’двухколавы перадок у плузе’, рус. дан. ’першая пара быкоў, якая знаходзіцца непасрэдна каля пераду плуга’. Адносна суфіксацыі гл. яшчэ Сцяцко, Афікс. наз., 165–166.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камора, каморка, комора, кумора ’кладоўка, халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы, адзення’, ’бакоўка, прыбудоўка ў вясковай хаце, дзе спяць, стопка’ (Нас., ТСБМ, Чуд., Мал., Сцяшк., Сцяц. Нар., Жд. 3, Сержп. Грам., Сцяц.; карэліц., докш., Янк. I; В. В., Яруш., Бяльк., Гарэц., Тарн.; шаркаў., Нар. сл.; Рам. 8, Сл. паўн.-зах.)’, кантрольны пункт лясніцтва’ (ТСБМ, Інстр. III; Яшк.); ’будынак для складвання сена’ (Яшк.), ’асобная клетачка ў сотах’ (ваўк., Сл. паўн.-зах.; ашм., З нар. сл.), навагр. каморкі ’складкі ў смаржках’ (Жыв. сл.). Ст.-бел. камора ’тс’ і ’таможня’ (XV–XVIII ст.). Лексема ёсць ва ўсіх слав. мовах. Вельмі старое запазычанне з лац. camera (camara) ’скляпеністая столь’ (зрэшты такое значэнне ёсць і ў ст.-рус. комора, камора побач з іншымі: ’дом, жыллё’, ’пакой’, ’кладоўка’, ’гандлёвая пабудова’) < ст.-грэч. καμάρα ’скляпенне’ (Слаўскі, 2, 390–392); Фасмер (2, 305) выводзіць гэта запазычанне з-за націску са ст.-грэч. καμάρα, а не з лац.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пялю́венька ’прыбудова да хлява, дзе ляжаць дровы, сена’ (дзятл., З нар. сл.), параўн. укр. пелевня ’від свірна ці адрыны, дзе захоўваецца салома, мякіна, сена, таксама збожжа’, пелёвень, пелёвнак ’тс’, рус., дыял. пелёвня ’мякіннік’, параўн. польск. дыял. plewnia ’мякіннік’, plewnik ’тс’, ст.-чэш. ρΐένηέ, plevnik ’тс’, чэш. дыял. plevfia, plivefi ’тс’, серб.-харв. дыял. гуъевгьа ’тс’, балг. плѐвня ’памяшканне для захавання мякіны, саломы, сена; хлеў для жывёлы, аўчарня’, макед. плевна ’тс’, ст.-слав. плѣвьница ’свіран’. Беларускае слова ўтворана ад асновы *pelev‑, паралельнай да *pelv‑, параўн. рус. пелёва/полова ’мякіна’, што ўзыходзіць да *pelti ’палоць’, * polt і ’палаць, веяць’, роднасных ст.-прус. pelwo ’мякіна’, ст.-літ. pelūs, лат. pęlus, мн. л. pęlavas, pęlevas ’мякіна, палова’, ст.-інд. мн. л. раі ava h ’мякіна’, лат. palea (< paleva) ’тс’ (супраць збліжэння з апошнімі пярэчыць Банькоўскі, 2, 608; гл. Фасмер, 3, 227, 312; Махэк₂, 459; ББР, 5, 386). Да семантыкі параўн. калошанкапрыбудоўка пры адрыне для захоўвання мякіны і сечкі’ (Скарбы) < колас, калоссе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Майда́н1 ’плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца кірмашы’, ’вялікі двор або пляц (у маёнтку)’ (ТСБМ, Булг., Сцяшк.; Сл. ПЗБ; палес., Нар. сл., ТС), ’пастаўнік у полі’, ’прыбудоўка да хлява’, ’загарадзь для свіней, цялят перад хлявом’ (бяроз., Шатал., зах.-палес., Нар. сл.; брэсц., ДАБМ, к. 232), ’вялікі ўчастак ворнай зямлі’ (Бір.; нясв., Яшк.; мазыр., З нар. сл.), ’шырокая прастора, вялікае гала’ (стол., Яшк.; іван., усх.-палес., Нар. сл.), ’смалакурня, месца, дзе былі прамысловыя збудаванні лясных або рыбных промыслаў, дзе выганялі дзёгаць, выпальвалі кавальскі вугаль’, ’яма, дзе гналі смалу’, ’яма для дзёгцю’ (Бяльк., Маш.; стол., бых., Рам. 3; слаўг., Яшк., Растарг.; гродз., мін., Яшк.; Сл. ПЗБ). Укр. майда́н ’плошча’, ’лясная паляна’; ’смалакурня’, рус. майда́н ’плошча, месца сходак’, ст.-рус. маидан ’базарная плошча’, польск. majdan ’плошча ў лагеры для кірмашоў і нарад, акружаны палаткамі’, ’базар’, ’смалакурня’. Бел. лексема запазычана хутчэй за ўсё праз укр. мову з крым.-тат. mäidan, тур. meydan, якія паходзяць з араб. majdān (Фасмер, 2, 559; Радлаў, 4, 1990, 2069; Бернекер, 2, 6; Брукнер, 318).

Майда́н2 ’зарослы хмызняком роў’ (Бяльк.), рус. майда́н ’прасека ў лесе на высокім месцы’ складаюць адзін арэал. Да майда́н1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)