гідрало́гія, -і, ж.

Навука, якая займаецца вывучэннем воднай прасторы Зямлі і руху вады ў прыродзе.

|| прым. гідралагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Pltzangst

f -, -ängste мед. бо́язь прасто́ры

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

рассціла́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв.. -а́ецца; незак.

1. гл. разаслацца.

2. Размяшчацца на вялікай прасторы.

За хатай рассцілаўся луг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Во́леко ’частка пустой прасторы борці, якая выдзёўбваецца коса ўверх’ (Маш.), во́лек ’частка пустой прасторы борці ад верхняга краю скразнога паза да верху’ (Анох.); ’верхняя частка калоды’ (Мат. Гом.). Гл. аталек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заве́шаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што чым.

Павесіць на ўсёй прасторы чаго-н.

З. двор бялізнай.

|| незак. заве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

караце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца карацейшым, менш працяглым у прасторы або ў часе.

Пад восень дні карацеюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ускра́ек, -ра́йку, мн.а́йкі, -ра́йкаў, м.

Крайняя частка якой-н. прасторы, край стала, ложка і пад.

У. лесу.

Сесці на ўскрайку ложка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздо́льны, -ая, -ае.

1. Шырокі, прывольны, раскінуты на вялікай прасторы.

Раздольныя лугі.

2. перан. Свабодны, лёгкі.

Раздольнае жыццё.

|| наз. раздо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскі́дзісты, -ая, -ае.

1. 3 шырока раскінутымі галінамі.

Р. дуб.

2. Раскінуты, размешчаны на вялікай прасторы.

Раскідзістая вёска.

|| наз. раскі́дзістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кане́чны (абмежаваны ў прасторы і часе) ndlich, begrnzt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)