Распарэ́х ’прарэха’ (ганц., Сл. ПЗБ; Ян.) і ’разрэз на адзенні’ (Наша Ніва, 2005, 4 лістап.), ’распорка, дзірка’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), роспорэ́х, роспорэ́ха ’разрэз, прарэх’ (ТС). Ад распароць, гл. паро́ць; параўн. серб.-харв. ра́спор ’разрэз’. Незвычайная суфіксацыя прымушае дапусціць кантамінацыю распорак (гл.), прарэх (гл.), параўн. кантамінаваную форму распрарэ́х (ганц., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квяту́ркапрарэх (у штанах)’ (Шатал.). Няясна. Магчыма, да квет (гл.). Утворана з дапамогай суфікса ‑урка (Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэх1 ’паласа раллі або сенажаці’ (Яшк.). Гл. прарэх, урэх.

Рэх2 ’ляшчына звычайная’ (маг., Кіс. 41). Гл. арэх.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кяту́рка ’клін, які ўшываецца паміж калашын штаноў, шырынка’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. ketùrka ’шырынка’ (Там жа, 2, 598), ’прарэх (у штанах)’ (Шатал.). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прарэ́ха, ‑і, ДМ ‑рэсе, ж.

Тое, што і прарэх. З-пад світы відаць .. сарочка і з-пад яе цераз прарэху відаць худыя жоўтыя грудзі. Галавач. Іван азірнуўся і палез у прарэху курткі. Быкаў. Дзядзька стаў мацаць рукамі па возе, правяраць, каб не было дзе якой прарэхі. Пестрак. [Старшыня:] — Скажу аб жывёлагадоўлі. Тут у нас, таварышы, шырокая прарэха атрымалася. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́спарка, ро́спурка, роспо́рке, роспі́рка, распо́ракпрарэх у сподніках’ (драг., кобр., стол., ЛА, 4), відаць з польск. rozporek ’тс’ < rozpruć ’распароць’. Параўн. бел. распо́рак ’фасонны разрэз у адзенні, распорка’ (ТСБМ), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стры́флік ‘накладка на прарэх кашулі’ (Мат. Гом., Інстр. 2). Праз польск. strefa ‘паласа, пояс, слой’, больш новае sztryple з ням. Streifen ‘паласа’; аб польскім слове гл. Брукнер, 518. Параўн. штрыфель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́стка ’какетка’ (БРС), ’верхняя частка адзення’ (Касп.), ’жаночая кофтачка’ (Шат.), ґе́стка ’гестка’ (Сцяшк.), ’какетка, кофта’ (Сл. паўн.-зах.), ге́ста ’сукенка’ (Бяльк.). Паходжанне слова не вельмі яснае. Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з ням. Gäschenпрарэх’, Geschke ’камізэлька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перадня1 ’вяроўка для ўвязвання воза з сенам, саломай ці снапамі, перадоўка’ (шальч., віл., Сл. ПЗБ; рэч. Мат. Гом.; Варл.), рус. дыял. пере́дник ’тс’. Да пярэдні < перад (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118, параўн, яшчэ паперадня́.

Перадня́2, перадня́, пярэ́дняпрарэх у кашулі’ (віл., леп., ЛА, 4). Рус. дыял. пере́дня ’каўнер жаночай кашулі’. Да пе́рад (гл.). Аб суфіксе ‑н‑я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 165.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пуп, ‑а, м.

1. Рубец на сярэдзіне жывата, знак пасля адпадзення пупавіны. Шырокі прарэх адкрывае грудзіну і жывот да самага пупа. Колас. Пуп.. [цяля] прымарозіла, як яшчэ пад каровай было, і стаў гнісці жывот. Ермаловіч.

2. Страўнік у птушак. Курыны пуп. Гусіны пуп.

3. перан. Разм. Круглае або вострае заканчэнне розных прадметаў. Дарабіць пуп у шапцы.

4. перан. Разм. Цэнтр чаго‑н. [Клім:] — Гэта ўсё — вон, пятнаццаты век. Тут пуп калгаса! — і яго рука зрабіла дугу і паказала пальцам сабе пад ногі. Лобан.

•••

Браць на пуп гл. браць.

Ірваць пуп гл. ірваць ​1.

Пуп зямлі — пра таго, хто лічыць сябе самым галоўным, цэнтрам чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)