прарэ́х

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прарэ́х прарэ́хі
Р. прарэ́ха прарэ́хаў
Д. прарэ́ху прарэ́хам
В. прарэ́х прарэ́хі
Т. прарэ́хам прарэ́хамі
М. прарэ́ху прарэ́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прарэ́х м.

1. проре́ха ж.;

мяшо́к з ~хам — мешо́к с проре́хой;

2. (у брюк) проре́ха ж., разре́з, шири́нка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прарэ́х, ‑а, м.

1. Разадранае ці разрэзанае месца ў адзенні; дзірка. Шырокі прарэх адкрывае грудзіну і жывот. Колас. // Адтуліна, дзірка ў чым‑н. Пакрыўленае гуменца свяціла прарэхамі ў страсе, праз якія відно было, як дрыжэлі зоры на сінім пагодным небе. Пестрак. // перан. Недахоп, недагляд. — Непаладак і прарэхаў у рабоце ў нас яшчэ шмат, — прамовіў .. [Дубовік] з неахвотай. Сіўцоў. [Сакратар:] — Каму-каму, а табе вядома, што пры ўсёй той велізарнай рабоце, якую вядзём у апошнія гады, і пры пэўных поспехах хапае і прарэхаў. Шамякін.

2. Пярэдні разрэз у штанах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарэ́х, -а, мн. -і, -аў, м. і прарэ́ха, -і, ДМэ́се, мн. -і, -рэх, ж.

1. Дзірка на адзенні ці ў іншым прадмеце з тканіны.

Кішэнь з прарэхам.

2. перан. Недахоп, недагляд (разм.).

Прарэхі ў кіраўніцтве.

3. Пярэдні разрэз у штанах.

|| памянш. прарэ́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прарэ́х, прарэ́ха ’разадранае або разрэзанае месца ў адзенні; дзірка’, ’пярэдні разрэз у штанах’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), прарэ́х ’агрэх (у полі)’ (Скарбы), прарэшка, прарэшак ’пятля для гузіка’ (Інстр. 3), ’незасеянае месца на полі’ (Сцяшк. Сл.; гродз., Шн. 3), ’каўнер кашулі’ (Нас.). Рус. проре́ха, проре́шина, проре́ховина ’распоратае або разадранае месца ў адзенні’, ст.-рус. прарѣха. Этымалогія няпэўная. Лічыцца дэрыватам з другасным ‑х‑ (як праха, рус. сваха) ад прорэ́заць (гл. Фасмер, 3, 376 і наст.). Праабражэнскі (2, 137) узводзіць слова да рус. редкий і спасылаецца на проредь. Параўноўвалі таксама са ст.-інд. rēkhā ’паласа, рыса’, лац. rīma ’расколіна, шчыліна’ (Ільінскі, РФВ 69, 16) і з лат. risums, rìsiens ’трэшчына, разрэз’ (Мацэнаўэр, LF, 14, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прарэ́х м., прарэ́ха ж.

1. Loch n -(e)s, Löcher; Riss m -es, -e;

2. (у штанах) (Hsen)schlitz m -es, -e;

3. разм. (недахоп) Lücke f -, -n, Mngel m -s, Mängel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прарэ́ха

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прарэ́ха прарэ́хі
Р. прарэ́хі прарэ́х
Д. прарэ́се прарэ́хам
В. прарэ́ху прарэ́хі
Т. прарэ́хай
прарэ́хаю
прарэ́хамі
М. прарэ́се прарэ́хах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шыры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Разрэз у пярэдняй частцы штаноў; прарэх.

Зашпіліць шырынку.

|| прым. шыры́начны, -ая, -ае і шыры́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

flies [flaɪz] n. pl. BrE шыры́нка, прарэ́х (штаноў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шири́нка ж., портн. прарэ́х, -ха м.; шыры́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)