БА́КСТЭР ((Baxter) Рычард) (12.11.1615, Роўтан, графства Шропшыр, Вялікабрытанія — 8.12.1691),
англійскі пурытанскі прапаведнік і багаслоў. У час.Англ. рэвалюцыі 17 ст. выступаў на баку парламента, служыў капеланам аднаго з палкоў індэпендэнтаў. Пазней спрыяў вяртанню на трон Сцюартаў. Развіваў вучэнне кальвінізму, заснаваў яго разнавіднасць — бакстэрызм, які вызначаўся менш строгай трактоўкай догмату аб прадвызначэнні. Аўтар каля 200 багаслоўскіх твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́Й БАБО́ЛЯ (1591—16.5.1657),
бел. святы, езуіцкі манах, прапаведнік. Прапагандаваў ідэі Брэсцкай уніі 1596 у Вільні, Бабруйску, Полацку, Ломжы і Пінску, за што празваны пінскім апосталам. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 захоплены ў 1657 казакамі і пасля катаванняў забіты. Пахаваны ў Пінску. У 1827 яго мошчы перанесены ў Полацк Кананізаваны ў 1938 папам Піем IX.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСЕ́ЙЛІМА (зневажальнае ад Маслама, ? — 634),
прапаведнік аднабожжа ў Аравіі ў пач. 7 ст., у мусульман — адзін з ілжэпрарокаў. Пачаў сваю пропаведзь адначасова з Мухамедам. Абвясціў сябе прарокам і пасланнікам бажаства Рахмана. Каля 620 жыхары Хаджара прызналі М. сваім духоўным і паліт. правадыром. У 634 войска халіфа Абу Бекра разбіла прыхільнікаў М., сам ён загінуў у бітве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апо́стал, ‑а, м.
1. Паводле евангелля — кожны з дванаццаці вучняў Хрыста, прапаведнікаў яго вучэння.
2.перан.; чаго. Заўзяты паслядоўнік і руплівы прапаведнік якой‑н. ідэі, вучэння. Апостал дабра і зла.
3. Царкоўная новазапаветная кніга, якая складаецца з «Дзеянняў апосталаў» і іх «Пасланняў».
[Грэч. apostolos — пасланец.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАРДА́Н АЙГЕКЦЫ́,
армянскі байкапісец і прапаведнік канца 12 — пач. 13 ст. У свае пасланні і пропаведзі ўвёў байкі-прытчы, якія дасціпна, лаканічна і з’едліва-іранічна выкрывалі п’янства, зладзейства, ліхадзейства, помслівасць і інш. чалавечыя заганы, раскрывалі класавыя супярэчнасці тагачаснага грамадства. Т. зв. «Варданаўскі зборнік» (больш за 500 баек-прытчаў) амаль да 17 ст. дапаўняўся яго паслядоўнікамі. Частка рукапісаў Вардана Айгекцы — у зб. «Лісіная кніга» (Амстэрдам, 1668).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЙРАЛЬТ ((Viiralt) Эдуард Антонавіч) (20.3.1898, в. Губаніцы Ленінградскай вобл. — 8.1.1964),
эстонскі графік. Вучыўся ў Вышэйшай маст. школе «Палас» у Тарту (1919—24), Дрэздэнскай АМ (1922—23). Жыў і працаваў пераважна ў Парыжы. Пад уплывам экспрэсіянізму ствараў напружана-драм. гратэскавыя гравюры, у якіх адлюстраваны трагічныя гарадскія кантрасты («Кабарэ», 1931, «Прапаведнік», 1932), гармонія чалавека і прыроды («Дзяўчынка-берберка з вярблюдам», 1940, «Ваколіцы Вільяндзі», 1943). Аўтар партрэтаў (мастака К.Раўда, «Эстонская дзяўчына» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́КАП ВЯЛІ́КІ, Прокап Голы (Prokop Veliký, Prokop Holý; каля 1389—30.5.1434),
чэшскі палкаводзец у гусіцкіх войнах. Да 1425 прапаведніктабарытаў, з 1426 іх гал.паліт. і ваен. кіраўнік. Узначальваў аб’яднанае гусіцкае войска, якое разбіла ням. курфюрстаў каля Усці-над-Лабай (1426), крыжакоў каля Тахава (1427) і Домажліцы (1431). Ініцыіраваў паходы гусітаў у Славакію, Майсен, Брандэнбург, Саксонію, Баварыю, Аўстрыю, Венгрыю і інш. У 1433 узначальваў чэш. пасольства на Базельскім саборы. Загінуў у бітве пад Ліпанамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
saint1[seɪnt]n.
1.relig. святы́; свята́я; прапаве́днік; анёл
2. ве́льмі до́бры цярплі́вы чалаве́к;
I’m no saint. Я зусім не святы.
♦
be with the Saints ≅ пайсці́ на той свет, паме́рці
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ДЖЭ́КСАН ((Hackson) Джэсі Луіс) (8.10.1941, г. Грынвіл, штат Паўд. Караліна, ЗША),
негрыцянскі паліт. і грамадскі дзеяч ЗША, прапаведнік. Скончыў Чыкагскую духоўную семінарыю (1968). У 1960-я г. ўдзельнік руху за грамадз. правы неграў, паплечнік М.Л.Кінга. У 1971—83 прэзідэнт заснаванай ім арг-цыі «Аб’яднаны народ на службе чалавецтва», мэтай якой было садзейнічаць паляпшэнню эканам. становішча неграў. Сфармуляваў праграму т.зв. вясёлкавай кааліцыі — саюза неграў, лацінаамерыканцаў і індзейцаў, які забяспечваў бы ім магчымасць павышэння свайго сац. статуса ў грамадстве і пашырэння ўдзелу ў паліт. дзейнасці. Першы негрыцянскі палітык, які выстаўляў сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта ЗША на выбарах 1984 і 1988.
індыйскі мысліцель, рэліг.прапаведнік і грамадскі дзеяч. У юнацтве быў індуісцкім жрацом. Імкнуўся аб’яднаць адвайта-веданту Шанкары з вучэннем Рамануджы. Лічыў, што для адраджэння Індыі і ўсяго чалавецтва неабходна адзіная рэлігія; прапаведаваў духоўную роднасць усіх рэлігій. Асабістая яго рэліг. практыка была звязана з пакланеннем жаночаму боскаму пачатку, цэнтр. персанажу індуісцкага пантэона багіні Калі (Вял. Маці). Паводле Р., гал. патрабаванне рэліг. этыкі — не адмаўленне ад свету, а выкананне сваіх абавязкаў. Значна паўплываў на ідэалогію інд.нац. руху. У сучаснай Індыі Р. прыраўноўваюць да святых — да тых, хто пры жыцці дасягнуў духоўнага вызвалення, набыў пазаасобаснае быццё.