бліску́чы, -ая, -ае.

1. Які бліскае, ззяе, выпраменьвае святло.

Бліскучыя цацкі.

2. перан. Выдатны, надзвычайны.

Б. поспех.

Б. адказ студэнта.

|| наз. бліску́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадвы́значыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Наперад вызначыць, абумовіць.

Удалы пачатак прадвызначыў далейшы поспех.

|| незак. прадвызнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прадвызначэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успе́х по́спех, -ху м.;

с успе́хом з по́спехам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аптымі́зм, -у, м.

Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у лепшае, у поспех; проціл. песімізм.

|| прым. аптымісты́чны, -ая, -ае; наз. аптымісты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тост¹, -у, М то́сце, мн. -ы, -аў, м.

Застольная прапанова выпіць за чыё-н. здароўе, за поспех у чым-н. або ў гонар каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

success [səkˈses] n. по́спех, уда́ча;

be a success мець по́спех;

achieve success дамагчы́ся по́спеху

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

небеспаспяхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае некаторы поспех; даволі паспяховы. Небеспаспяховае старанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэбюта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто дэбютуе. Дэбютант меў поспех.

[Фр. débutant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́ча, -ы, мн. -ы, уда́ч, ж.

Поспех, патрэбны або жаданы зыход справы.

Нечаканая ў.

Пажадаць удачы.

Ну і ў.! (таксама перан.: такі ўжо ўрадзіўся, няўдаліца; разм., іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галавакру́жны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае галавакружэнне. Галавакружная вышыня. // перан. Надзвычайны, ашаламляльны. Галавакружны поспех.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)