палу́днаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Тое, што і абедаць; есці полудзень. [Сяргей] успомніў, што сёння наспех снедаў і зусім не палуднаваў. Адамчык. Дзядзька Коля разаслаў на зямлі каля камбайна плашч, злазіў на сядзенне і дастаў клуначак з харчамі. Мы селі палуднаваць. Хадкевіч. // Есці паміж абедам і вячэрай. Тут вячэраюць, а мы яшчэ не палуднавалі. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абе́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Яда сярод дня; полудзень. Абед пачынаецца ў гадзіну дня. Запрасіць на абед. // Форма прыёму гасцей з нагоды якой‑н. урачыстасці. Даць абед. Званы абед.

2. Ежа для спажывання ў абедзенны час. Абед з трох страў. Смачны абед. Вегетарыянскі абед.

3. Час, у які звычайна абедаюць; абедзенны перапынак. Настаў абед. Прайшоў абед.

•••

Лукулаўскі абед — вельмі багаты абед.

Царскі абед — вельмі багаты, пышны абед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нішчы́мніца, ‑ы, ж.

Разм.

1. Посная ежа. Сям’ю [Леўчык] трымаў на нішчымніцы, хоць выкормліваў па два — тры вепрукі на год. Чарнышэвіч. Дабудоўваў [сядзібу] .. бацька Банадыся, бядняк з беднякоў, у якога нішчымніца і на сняданак, і на полудзень, і на вячэру. Хадкевіч.

2. Бясхлебіца, голад. [У кнізе] ёсць некалькі апавяданняў пра дзяцінства, на долю якога выпала перажыць .. жахі вайны, зведаць сіроцтва і нішчымніцу. «ЛіМ». Многае вакол было падобна на ваеннае. Тое ж запусценне, тая ж нішчымніца, і — зямлянкі, зямлянкі... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пако́с, ‑у, м.

1. Месца касьбы (сенажаць, поле, прызначаныя для касьбы). Ужо з абеда пачалі [грабцы] прыбываць на пакос. Гартны.

2. Касьба. Ад зоркі да мроку, з перапынкамі на полудзень, .. [мужчыны] на пакосе. Пташнікаў. // Час, пара касьбы. З вясны, усё лета, пакуль не надыдзе пакос, тут для ўсіх быў чароўны, нібыта райскі куток. Грамовіч.

3. Тое, што і пракос. [Луг] скасілі, але зграблі не ўсюды — перашкодзілі дажджы.. Пакосы ўраслі ў атаву. Сачанка. Зноў шпарка захадзілі косы, кладучы пакос за пакосам. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разуме́цца, е́ецца; незак.

1. Падразумявацца, мецца на ўвазе.

2. у знач. пабочн. разуме́ецца (звычайна ў спалучэнні са словамі «само сабой»). Несумненна, канешне, ясна. [Цімоха] цікавіла, галоўным чынам, усё, што датычылася лесу і пастуховае справы: ці ёсць яшчэ трава, ці скасілі ўжо ў Лядзінах атаву. Пры гэтым, разумеецца, многа было размовы і аб чорным бычку. Колас.

3. у знач. сцвярджальнай часціцы разуме́ецца. Так, вядома, канешне. Разумеецца, я з вялікай ахвотаю згадзіўся занесці дзядзьку полудзень. Колас.

4. Зал. да разумець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mttag m -(e)s, -e

1) по́ўдзень;

am hllen ~ сяро́д бе́лага дня

2) абе́д, по́лудзень;

zu ~ ssen* абе́даць, палу́днаваць;

zu ~ bliben* заста́цца на абе́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

По́ўдзень, поўдзе́н, поўднён, по́ўдэнь ’супрацьлегласць поўначы’, ’мясцовасці з цёплым кліматам’, ’сярэдзіна дня’ (ТСБМ, Некр., Маш., Касп., Сл. ПЗБ, ТС), по́ўдзенне ’поўдзень’ (Нас.), ’полудзень, абед’ (Бяльк.), по́ўдзень, паўдня́ ’напрамак свету’ (Шат.), ст.-бел. полудень ’сярэдзіна дня’, полудне, полдень ’напрамак свету’, укр. пі́вдень ’поўдзень (сярэдзіна дня; напрамак свету)’, рус. по́лдень ’сярэдзіна дня; напрамак свету (паэт.)’, польск. południe ’тс’, палаб. pọ̈lni ’тс’, славац. poludnie ’поўдзень’ (старое), чэш. poledne ’тс’, в.-луж., н.-луж. poł(d)njo ’сярэдзіна дня, поўдзень’, серб.-харв. пла́дне, подне ’сярэдзіна дня, поўдзень’, балг. пла́дне ’сярэдзіна дня, полудзень’, дыял. ’поўдзень’, макед. пладне ’сярэдзіна дня’, ст.-слав. полоудьниіє ’сярэдзіна дня, поўдзень’. Прасл. *polъdьnь, *polьdьne, *poludьne, *poludьnьje, *poludьnъ ’сярэдзіна дня; поўдзень’, у складзе якога *роlъ (*polu — P., M. скл. адз. л.) і *dьnь (*dьne — Р. скл. адз. л.), гл. паў-, дзень (Махэк₂, 469; Шустар-Шэўц, 2, 1123 –1124; Скок, 1, 379; Банькоўскі, 2, 691; БЕР 5, 291–292). Мяркуецца, што ў праславянскай мове назіраліся тры фазы фармальных змен назвы: *poludьne > polъdьne > *poldьne з далейшай рэдукцыяй у асобных славянскіх мовах (Маньчак, JP, 76, 286, з літ-рай). Найменне напрамку свету па часе сутак назіраецца ў балтаў, румынаў, угра-фінаў, ёсць у цюркскіх мовах, параўн. ням. Mittag ’поўдзень (сярэдзіна дня, напрамак свету)’, ’абед’, літ. piẽtūs ’поўдзень (напрамак свету, сярэдзіна дня)’, лац. vesper ’вечар’, ’захад’ (Ніканаў, Этимология–1984, 163). У славян, побач з гэтай сістэмай, існавала іншая, арыентаваная на назвы вятроў і ўзыход–захад сонца (параўн. рус. востокзапад, северюг), якая ўзнікла на славянскім поўдні і трапіла да ўсходніх славян разам са стараславянскай мовай (Німчук, Давньорус., 47–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапа́сці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; ‑падзём, ‑падзяце; зак.

Разм.

1. да чаго. З прагнасцю накінуцца на што‑н. жаданае; дарвацца. Дапасці да вады. □ Пакуль гаспадыня завіхалася каля стала, рыхтуючы полудзень, Рачкоўскі і Карызна сноўдаліся па пакоі, абодва працятыя нецярплівасцю: Рачкоўскі — каб хутчэй дапасці да яды, а Карызна — каб хутчэй зачаць сваю шчырую споведзь. Зарэцкі.

2. Настойліва імкнучыся, дабрацца куды‑н., да якога‑н. месца. Дзяўчына перайшла Біць і першая дапала ў Муціжанскі лес да броду, перадала партызанам, што іх чакае і што трэба рабіць. Сачанка. // Паспець пабыць. Андрэй усё зробіць, усюды дападзе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., што.

1. Адсунуць, перамясціць цягнучы; адвесці ўбок. Адцягнуць курок. □ [Аксіння] кінулася было да распасцёртай постаці на падлозе, але яе груба адцягнулі назад, да дзвярэй. Лынькоў. Жанчына падбегла, схапіла дзіця за ручку і скоранька адцягнула ўбок. Скрыган.

2. Пацягнуўшы, напяць; пацягнуць. Адцягнуць шнур. // Цягнучы, выклікаць пачуццё болю. Адцягнуць руку.

3. Падоўжыць каваннем; зрабіць танчэйшым. Адцягнуць болт. Адцягнуць касу. // Зрабіць даўжэйшым; выцягнуць. — А ў цябе вушы маці адцягнула! — не стрымаў абразы Сярожа. — Таму і доўгія. Ваданосаў.

4. Якімі‑н. дзеяннямі прымусіць змяніць напрамак руху ў свой бок; адвесці. Адцягнуць сілы ворага. □ Нашай групе трэба было адцягнуць на сябе агонь праціўніка, пакуль асноўныя часці, хаваючыся за будынкамі вёскі, наблізяцца з супрацьлеглага боку і пойдуць на штурм. Карпюк.

5. перан. Адхіліць думкі, увагу і пад. ад чаго‑н., прымусіць забыцца пра што‑н. Гэтыя размовы мелі тую карысць, што на некаторы час адцягнулі думкі хлопцаў ад голаду. Маўр. Заўважыўшы чалавека, .. [ласіха] не будзе ўцякаць, як заўсёды, а, наадварот, выйдзе наперад, пакажацца яму на вочы і пастараецца адцягнуць увагу ад таго месца, дзе яна схавала сваё дзіця. В. Вольскі.

6. перан. Перанесці на пазнейшы час, адкласці на потым. Аратыя як разышліся, дык адцягнулі полудзень, і да паўдня скрозь ралля адно чарнела ўся спрэс роўная, без межаў. Чорны.

•••

Голасу не адцягнуць — не мець сілы ўголас сказаць што‑н.

За вушы не адцягнеш — пра вельмі смачную яду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fix

[fɪks]

1.

fixed or fixt, – v.t.

1) замацо́ўваць (і ў па́мяці), мо́цна ўмацо́ўваць, убіва́ць (у зямлю́ кол)

2) пастанаўля́ць, прызнача́ць (цану́, да́ту)

3) прыця́гваць (ува́гу, по́зірк), затры́мваць, спыня́ць (ува́гу, по́зірк), утаро́пваць, утаро́пвацца

4) фіксава́ць; замацо́ўваць (апрацо́ўваць замацава́льнікамі фа́рбу, зды́мак)

5) ла́дзіць (чараві́кі); ла́таць, ла́піць о́пратку); цырава́ць (панчо́хі); рамантава́ць (машы́ну, ха́ту); напраўля́ць папсава́нае

6) informal пара́дкаваць, прычэ́сваць (валасы́), папраўля́ць фрызу́ру

7) informal рабі́ць несумле́нную камбіна́цыю

to fix a jury — падкупі́ць прыся́жных

8) informal по́мсьціць; кара́ць

9) Chem. згушча́ць; зьвя́зваць

10) рыхтава́ць; гатава́ць, гатава́ць, вары́ць (е́жу, по́лудзень)

2.

n.

1) цяжко́е, безвыхо́днае або́ дзі́ўнае стано́вішча

2) вызначэ́ньне месцазнахо́джаньня (самалёта, вадапла́ва)

3) Sl.

а) ха́бар, по́дкуп -у m.

б) до́за нарко́тыкаў

- fix upon

- fix up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)