по́лудзень

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. по́лудзень по́лудні
Р. по́лудня по́лудняў
Д. по́лудню по́лудням
В. по́лудзень по́лудні
Т. по́луднем по́луднямі
М. по́лудні по́луднях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

по́лудзень, -дня, мн. -дні, -дняў, м.

1. Тое, што і абед (у 2 знач.).

Узяць торбачку з полуднем.

2. Сярэдзіна дня, поўдзень.

Ужо мінула за п.

3. Лёгкая яда паміж абедам і вячэрай, падвячорак.

П. —у пяць гадзін.

|| прым. по́лудзенны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́лудзень, -дня м.

1. по́лдник;

2. обл. обе́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́лудзень, ‑дня, м.

1. Тое, што і абед. Сёння на світанні Піліпка зайшоў у хату, каб паснедаць і ўзяць торбачку з полуднем. Навуменка. Абедзенная пара даўно ўжо прайшла, але .. [Алесь] забыў пра полудзень. Чарнышэвіч.

2. Сярэдзіна дня; поўдзень. — Ну, то ўставай, ды будзем абедаць; ужо, бачыш, за полудзень мінула. Гартны.

3. Лёгкая яда паміж абедам і вячэрай; падвячорак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́лдник по́лудзень, -дня м., падвячо́рак, -рка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падвячо́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

1. Яда паміж абедам і вячэрай; полудзень.

Пайсці на п.

2. Ежа для спажывання ў гэты час.

З’есці п.

|| прым. падвячо́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абед ’абед, полудзень’, гл. есці, ежа. Прасл. obědъ (параўн. семантычныя разыходжанні серб.-харв. òбјед, славен. obèd ’асноўная, поўная ежа’ ад іншых славянскіх — рус. обед, польск. obiad, чэш. oběd, в.-луж. wobjed, н.-луж. hobʼedполудзень’). Пра першаснасць паўднёваславянскай семантыкі сведчыць, апрача лінгвагеаграфіі, адпаведнасць унутранай форме (ob‑ědъ, ob‑ědati sę) і тое, што значэнне ’полудзень’ мела сваю лексемную рэпрэзентацыю ў *pol‑dьnь. Гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 189–190. Параўн. Сцяц., Нар., 15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абадне́цца, ‑днеецца, безас. зак.

Разм. Тое, што і уднець. Раніцы зімою, калі світае як не пад самы полудзень, заўсёды бываюць дужа доўгія — часам нават здаецца, што гэтая шэрая цемень ніколі не абаднеецца. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папалу́днаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

Тое, што і паабедаць. [Зося:] — Вы, можа, пойдзеце ды папалуднуеце, калі вам не выпадала сёння паснедаць? Паслядовіч. // З’есці полудзень (у 3 знач.). [Хаўруснікі] прыехалі .. надвечар, і кожны пабег дадому папалуднаваць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палу́дзень ’абед’ (Нас., Карп., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Сл. ПЗБ), полу́дэнь ’тс’ (Клім., Бяссон., Сл. Брэс.), по́лудзень, по́лдзень ’час дня пасля абеду; поўдзень’ (ТС), палу́днаваць ’абедаць’ (Бяльк.). Гл. поўдзень. Падрабязна аб семантыцы і лінгвагеаграфіі гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 89 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)