ЯКУ́ТАЎ Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 5.11.1926, в. Рацькава Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Канд.гіст.н. (1967). Скончыў Вільнюскі ун-т (1954). Ў 1945—61 на камсам. і парт. рабоце ў Літве. З 1961 у Мінску. З 1963 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ, у 1973—90 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Друкуецца з 1962. Піша на рус. і бел. мовах. Аўтар кніг пра бел.парт. і дзярж. дзеячаў: «А.І.Чарвякоў: старонкі біяграфіі» (1978), «М.М.Галадзед: Старонкі біяграфіі» (1981), «Аляксандр Чарвякоў» (1986), «Сяргей Прытыцкі: Старонкі біяграфіі» (1991), «Пётр Машэраў» (1992), «Аляксандр Лукашэнка» (2000) і інш. Піша аповесці («Янаўская элегія», 1993), апавяданні, эсэ, нарысы і інш. Творы Я. засн. пераважна на дакументах і фактычным матэрыяле.
Тв.:
Железнодорожная магистраль Белоруссии. Мн., 1971;
Віхурны досвітак: Дакум. аповесці. Мн., 1983;
Вровень с веком: Страницы биогр. о Н.М.Голодеде. Мн., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЖЫНАЎ Павел (сапр.Гугаў Нікала Дэлчаў; 9.11.1914, Сафія — 21.12.1983),
балгарскі пісьменнік. Вучыўся ў Сафійскім ун-це (1939—41). Друкаваўся з 1932. У першым зб. апавяданняў «Вуліца без бруку» (1938) адлюстраваў побыт і духоўнае аблічча горада. Майстэрства псіхал. аналізу выявілася ў зб. апавяданняў «Дні і вечары» (1942). Аўтар антыфаш. аповесцяў і апавяданняў (зб. «Другая рота», 1949), рамана пра сац. пераўтварэнні ў краіне «Сухая раўніна» (1952). Пачынальнік дэтэктыўна-прыгодніцкага жанру ў балг. л-ры (раман «Сляды застаюцца», 1954, бел.пер. 1960). У зб-ках апавяданняў «Хлопчык са скрыпкай» (1963), «Пах міндалю» (1966), аповесцях «Бар’ер» (1976), «Вымярэнні» (1979), раманах «Ноччу на белых конях» (1975), «Шалі» (1982) — маральна-філас. праблематыка, абвостраная цікавасць да чалавечай псіхікі. На бел. мову яго творы перакладалі У.Анісковіч, Н.Гілевіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́САЎ Канстанцін Іванавіч (н. 10.10.1940, Мінск),
бел. пісьменнік, публіцыст. Скончыў БПІ (1965). Працаваў у геал. экспедыцыі, на заводзе ў Мінску, у выд-ве «Вышэйшая школа» (1967—75), на кінастудыі «Беларусьфільм», у перыяд. друку, у т. л. ў час. «Нёман» (1977—83), «Спадчына» (1989—95) і інш. Друкуецца з 1966. Піша на рус. і бел. мовах. Асн. тэма твораў — гіст. мінулае Беларусі. Аўтар аповесці пра Грунвальдскую бітву «Дзень рассеяння» (1980), зб.гіст.-літ. нарысаў «Памяць пра легенды: Беларускай даўніны галасы і абліччы» (1984), гіст. аповесцей «Пагоня на Грунвальд» (1980), рамана «Тры жыцці княгіні Рагнеды» (1994). Маральна-этыч. праблемы ў творах дэтэктыўнага жанру (зб-кі «У час Стральца», 1981; «Залатая горка...», 1998, і інш.).
Тв.:
Странствие в тесном кругу: Повести. Мн., 1986;
Памяць пра легенды: Постаці бел. мінуўшчыны. Мн., 1990;
Единственный свидетель — Бог: Повести. Мн., 1991;
Апошняе каханне князя Міндоўга. Мн., 2000;
Беларусь: Пст. падарожжа для дзяцей. Мн., 2000;
Крыж Памяці: Кароткі спіс войнаў, паўстанняў, рэпрэсій, катастрофаў, якія выпалі на лёс Беларусі за тысячагоддзе. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГУШЭ́ВІЧ Юрый (Георгій Канстанцінавіч; 5.5.1917, г. Орша — 18.3.1983),
рус. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). Друкаваўся з 1938. Аўтар аповесцяў пра падзеі Айч. вайны «Пабрацімы» (1955), «Дрэва дружбы» (1959), «У гарадку над Нёманам» (1973), «Дырэктар «зялёнай школы» (1975), п’есы «Сябры» (з В.Зубам, паст. 1958, выд. 1960), сцэнарыяў дакумент. фільмаў. Удзельнічаў у напісанні гісторыі мінскіх з-даў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ШЧЫН Міхаіл Міхайлавіч (н. 10.2.1933, г. Казань, Расія),
рускі пісьменнік. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1958). Адзін з заснавальнікаў і рэдактараў час. «Драматург» (1993, з А.Казанцавым). Друкуецца з 1952. Аўтар п’ес «Валянцін і Валянціна» (1971, экранізавана ў 1985), «Стары Новы год» (1973), «Рамонт» (паст. 1975), «Муж і жонка ноймуць пакой», «Эшалон» (абедзве 1975), «Спяшайцеся рабіць дабро» (паст. 1979), «Дружына» (1987), прысвечаных складаным псіхал. і маральным калізіям сучаснага жыцця, антымілітарысцкай п’есы «Рэпетыцыя «Лісістраты» (1989), аповесцей «Рака» (1973), «Успамін» (1977), «Шура і Прасвірняк» (1982), зб-каў аповесцей і апавяд. «У маленькім горадзе» (1956), «Якіх-небудзь дваццаць мінут» (1965), «З раніцы да ночы» (1968), літ.-крытычных артыкулаў і інш. У т-рах Беларусі паст. яго п’есы «Муж і жонка ноймуць пакой» (1976; Дзярж.рус.драм.т-р), «Стары Новы год» (1974), «Эшалон» (1976; абедзве Бел.т-р імя Я.Купалы), «Уся надзея» (1986), «Успаміны» С.Міціна паводле Р. (1988; абедзве Бел.т-р юнага гледача).
Тв.:
Избранное: Повести и рассказы. М., 1988;
Спешите делать добро: Пьесы. М., 1984;
На сером в яблоках коне: Рассказы и повести. М., 1988;
эстонскі пісьменнік. Майстар навелы. Вучыўся жывапісу ў Тарту і Пецярбургу. Друкаваўся з 1908. Першая кніга — камедыя «Кашмары» (1924). У кнігах навел (усіх 9) «Чорны крыж» (1925), «Бунт мазгоў» (1926), «Самасуд» (1932), «Справы навыварат» (1935) і інш., рамане «Бадзяга» (1927) — паўсядзённая рэчаіснасць, жыццё і характары абяздоленых людзей тагачаснай Эстоніі, напружаны драматызм, спалучэнне элементаў фантастыкі і рэалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́РАС Валянцін Яфімавіч (н. 9.2.1930, Мінск),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1955). Працаваў у гродзенскай літаграфіі. на фабрыцы ў Мінску, у газ. «Звязда» (1955—62), час. «Нёман» (1964—68). Друкуецца з 1948. Піша на рус. і бел. мовах. У вершах і прозе тэмы сталення падлеткаў, гераізм народа ў Вял.Айч. вайну, кахання, сяброўства, вернасці, пошуку ідэалу; зб-кі вершаў «Мінска вуліцы родныя» (1959), «Давер» (1960), «Трывожная зямля» (1963), «Два сшыткі» (1982), «Пазіцыя» (1987); кнігі прозы «Першая маланка» (1973), «Ні хвіліны раскаяння» (1974), «Пад сузор’ем Льва» (1978), «Роздум» (1984). Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Наш Пімен» (пра П.Панчанку; 1967), «Жаўранкі ляцяць на Палессе» (1975), «Зорка Максіма» (пра М.Багдановіча; 1980), «Вяртанне ў першы снег» (пра Р.Барадуліна; 1985; усе паст. на «Беларусьфільме»), п’есы «Не патушы свечку» (паст.Бел. тэлебачаннем, 1974). На рус. мову пераклаў раман Г.Гарсія Маркеса «Восень патрыярха» (1978, з К.Шэрманам); кнігі В.Быкава, С.Гаўрусёва, С.Грахоўскага, У.Корбана, У.Нядзведскага; вершы Э.Агняцвет, П.Броўкі, Барадуліна, А.Вярцінскага, В.Зуёнка, П.Макаля, М.Танка і інш. Яго пераклады з бел. мовы сабраны ў кн. «Пах мёду» (1986). Для Бел.т-ра імя Я.Купалы на бел. мову пераклаў п’есу Я.Шварца «Дракон».
Тв.:
Прощальные костры: Избр. повести и рассказы. Мн., 1980;
Дань времени: Избр. повести и рассказы. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МАЎ Фёдар Аляксандравіч (29.2.1920, в. Веркала Архангельскай вобл. — 14.5.1983),
рус. пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1948). Аўтар тэтралогіі «Прасліны» (раманы «Браты і сёстры», «Дзве зімы і тры леты», «Шляхі-дарогі», «Дом», 1958—78; за першыя тры Дзярж. прэмія СССР 1975) пра жыццё рус.паўн. вёсак у гады Вял.Айч. вайны і пасля яе; аповесцяў «Бязбацькаўшчына» (1961), «Пелагея» (1969), «Драўляныя коні» (1970), «Алька» (1972), «Мамоніха» (1980), п’есы «Адзін бог для ўсіх» (1962), апавяданняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ХА (Aho; сапр.Бруфельт; Brofeldt) Юхані
(11.9.1861, г. Лапінлахты, Фінляндыя — 8.8.1921),
фінскі пісьменнік, журналіст. Аўтар рэаліст. аповесцяў «На заезным двары», «Чалавек з кірмашу», «Чыгунка» (усе 1884), «Адзінокі» (1890), «Раздушаны светам» (1894) і інш., зб. навел «Стружкі» (т. 1—8, 1891—1921). Падзеі стараж. гісторыі фінскага народа ў рамане «Пану» (1897) апісаны ў духу т.зв.нац. рамантызму. У творах апошніх гадоў пераважае абстрактны псіхалагізм (раманы «Юха», 1911; «Сумленне», 1914, і інш.). У 1918—19 напісаў кн.-дзённік «Паасобныя разважанні за тыдні паўстання».
Тв.:
Рус.пер. — Совесть: Роман, повести, рассказы. Л., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РАНАЎ Міхаіл Аляксеевіч (17.9.1840, г. Ялта, Украіна — 31.1.1873),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Казанскім і Пецярбургскім ун-тах. У 1858 пазнаёміўся з М.Г.Чарнышэўскім (да 1861 быў яго асабістым сакратаром і даверанай асобай). Дэбютаваў аўтабіягр. дылогіяй «Маё дзяцінства» (1861) і «Маё юнацтва» (1862). Друкаваўся ў час. «Время», «Современник», «Русское слово», «Колокол», «Будильник» і інш.
У 1863 пераехаў у Маскву. Асн. тэмай яго творчасці стала жыццё люмпен-пралетарыяту, сац. «дна»: зб. «Маскоўскія норы і трушчобы» (т. 1—2, 1866—69, з А.І.Левітавым), «Багна» (1870).