ЯКУ́ТАЎ Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 5.11.1926, в. Рацькава Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Канд. гіст. н. (1967). Скончыў Вільнюскі ун-т (1954). Ў 1945—61 на камсам. і парт. рабоце ў Літве. З 1961 у Мінску. З 1963 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1973—90 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Друкуецца з 1962. Піша на рус. і бел. мовах. Аўтар кніг пра бел. парт. і дзярж. дзеячаў: «А.І.Чарвякоў: старонкі біяграфіі» (1978), «М.М.Галадзед: Старонкі біяграфіі» (1981), «Аляксандр Чарвякоў» (1986), «Сяргей Прытыцкі: Старонкі біяграфіі» (1991), «Пётр Машэраў» (1992), «Аляксандр Лукашэнка» (2000) і інш. Піша аповесці («Янаўская элегія», 1993), апавяданні, эсэ, нарысы і інш. Творы Я. засн. пераважна на дакументах і фактычным матэрыяле.
Тв.:
Железнодорожная магистраль Белоруссии. Мн., 1971;
Віхурны досвітак: Дакум. аповесці. Мн., 1983;
Вровень с веком: Страницы биогр. о Н.М.Голодеде. Мн., 1989;
Приговор века: Ист.-докум. повести. Мн., 1990;
Академическая сюита: Повести. Мн., 1992.
т. 18, кн. 1, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)