Трапечыць ’[конь] стрыжэ вушамі’ (Клім., ЛА, 1), трапе́ча ’тс’ (петрык., там жа). Да трапятаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сці-сці ’падзыўныя для авечак’ (петрык., ДАБМ, камент., 896). Няясна, магчыма, ісці (гл.), параўн. сьці ’ісці’ (Стан.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пачэ́каць ’пачакаць’ (воран., брасл., Сл. ПЗБ), петрык. почэкаць ’тс’. З польск. poczekać ’тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 473).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́дрык (пэ́дрык) ’божая кароўка, Coccinella septempunctata’ (іван., Жыв. НС). Гл. папярэдняе слова. Параўн. таксама вэ́дрык, петрык, петрачок ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ранаць, рона́ць ’перамяшчацца зверху ўніз (пра ніты)’: ніт ронае і получаецца зево (петрык., Шатал.). Фанематычны варыянт раня́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канапля́нік ’верабей, Passer domesticus’ (ТСБМ, Янк. I; Сержп. Грам.; дзятл., Сцяшк. Сл.; Мат. Гом.; жлоб., Жыв. сл.); петрык. канаплю́к, ’тс’, петрык., калінк. канапля́нка, параўн. конопля́нка ’тс’ (Мат. Гом.), ’жулан, Lanius cristatus’ (Інстр. II). Рус. конопля́ник, перм., вяц. конопля́ничек, кур. конопля́тничек ’верабей’. Да канапля́ны < каноплі (гл.). Птушка названа паводле яе звычаю аббіваць (аб’ядаць) пасевы спелых канапель і проса.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кама́м ’пюрэ’ (петрык., Мат. Гом.). Да ком, камы́ (гл.). Нязвыклая форма (!). Адсутнасць інфармацыі не дае магчымасці зрабіць іншыя высновы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лізма́ць ’(аб гадзюцы) ліняць’ (петрык., Шатал.). Утварылася ў выніку кантамінацыі лексем: знімаць і ліняць або лезці і ліняць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пераму́снік (пэрэму́снік) ’частка аброці — наморднік’ (петрык., Маслен.). Да пера- і мыса (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 247.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плі́тка ’палавіна капуснай галоўкі’ (Вешт.; петрык., Мат. Гом.; ЛА, 4). Відаць, з пялю́тка (гл.) у выніку сцяжэння ў першым складзе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)