передёргивать несов.

1. (дёргая, перетаскивать) пераця́гваць; (рывком перемещать, перетаскивать) пераця́гваць (цераз каго-небудзь, што-небудзь);

2. (о судорожном движении) безл. крыві́ць; перасмыка́ць, перасмы́кваць; ку́рчыць; калаці́ць; скалана́ць;

его́ передёргивает от отвраще́ния яго́ кало́ціць ад агі́ды;

3. карт. круці́ць, махлява́ць; (подтасовывать) падтасо́ўваць; падме́ньваць;

4. перен. (искажать) перакру́чваць; падтасо́ўваць;

передёргивать фа́кты перакру́чваць (падтасо́ўваць) фа́кты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перапе́рці ’перацягнуць, перанесці ў іншае месца’, ’узяць верх у спрэчках, перамагчы, пераканаць’ (ТСБМ, Нас.), перапе́рць ’перайсці, перавезці’, ’пераканаць у іншым’ (мсцісл., З нар. сл.), пырыпэ́ртэ ’перамагчы’, ’пераканаць’ (Сл. Брэс.), перапіраць ’з цяжкасцю пераносіць што-небудзь’, ’пярэчыць, спрачацца’ (Нас.), ст.-бел. перепереть ’пераадолець супраціўленне ў спрэчцы, даказаць’. Да прасл. *per‑pьrěti ’пераканаць’ і *per‑perti, *per‑piratiперацягваць, перасунуць’, укр. перепе́рши ’перацягнуць, перавезці’, ’перамагчы ў спрэчцы’, рус. арх. перепира́ть ’угаворваць, пераспрачаць’, польск. przeprzeć ’тс’, славен. prepírati se ’сварыцца, спрачацца’, балг. препѝрам се ’спрачацца’, ст.-слав. прѣпьрѣти ’ўгаварыць, пераканаць’. Да пера- і пе́рці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

überspnnen vt

1) абця́гваць

2) накрыва́ць, заця́гваць; пераця́гваць (струну і г.д.);

die Frderungen ~ ста́віць зана́дта высо́кія патрабава́нні;

den Bgen ~ перан. перагну́ць па́лку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Во́лак ’сухая частка дарогі паміж дзвюма рэкамі, праз якую даводзіцца перацягваць лодкі’ (БРС, КТС); ’вялікі браднік’ (КТС, Шат.); ’невад’ (Бяльк.); ’гужавая лясная дарога; дарога, па якой вазілі (валачылі) таварны лес на рум’ (Яшк.); ’зімняя дарога ў лесе, па якой вывозяць волакам бярвенне’ (Бяльк.); ’рыбацкая сетка — мех’ (З нар. сл.); ’рыбацкая сетка — мех на двух шастах’ (Анік., 59, Янк. I, Крыв.); ’верхні брус будынка, на які накладваюцца кроквы’ (Некр., 219); ’чалавек, які валачэ карабель’ (Др.-Падб.). Рус. во́лок ’сухая частка дарогі, праз якую даводзіцца перацягваць лодкі волакам’; ’гушчар, з якога зрубленае дрэва можна выцягнуць толькі волакам’; ’лясная гужавая дарога’; ’дарога’; ’плыўная сетка — мех’, укр. во́лок ’браднік’; ’вяроўка, з дапамогай якой цягнуць валамі копы сена і г. д.’; ’нерасколаты цурбан, бервяно’, польск. włok ’браднік, невад’, в.-луж. włoka ’шлейф, полаз, башмак плуга; невад’, чэш. vlak ’невад; валакуша; цягнік’, славац. vlak ’цягнік’ балг. влак ’невад’, серб.-харв. vlȃk ’цягнік; невад’, дыял. vlākȁ ’лясная дарога, па якой вывозяць дровы’ (Курціна, Этимология, 1968, 97), славен. vlȃk ’невад’, а таксама vlak, vláka ’шлях, якім перапраўляюць сена, дровы і інш. з гары ў даліну’ (Курціна, там жа). Прасл. volkъ ад *velkti > валачы (гл.) (Фасмер, 1, 341; Махэк₂, 693; Рудніцкі, 1, 468). Роднаснае літ. ãpvalkas ’адзежа, халявы ботаў’, ùžvalkas ’пакрывала’, лат. valks ’спуск вады; скразняк’, uzvalks ’верхняе плацце’, грэч. όλχός ’баразна’, лац. sulcus ’тс’ (Траўтман, 350; Мейе, Études, 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перацяга́ць I сов., в разн. знач. перетаска́ть;

п. мяшкі́ — перетаска́ть мешки́;

дзе́ці ~га́лі ўсе я́блыкі — де́ти перетаска́ли все я́блоки;

усі́х ~гаў за ко́сы — всех перетаска́л за ко́сы

перацяга́ць II несов., см. пераця́гваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переве́шиватьII несов.

1. (заново взвешивать) перава́жваць;

переве́шивать муку́ перава́жваць муку́;

2. (превосходить весом) перава́жваць, пераця́гваць;

3. перен. (оказываться более значительным, превосходить) перава́жваць;

4. (взвешивать всё, многое или заново) перава́жваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)