Тру́сты: трусты на калёсах ‘выдумкі’ (Мат. Маг. 2). Няясна; магчыма, пераробка выразу турусы на калёсах ‘тс’ пад уплывам дзеяслова трусціць ‘ламаць, крышыць, разбураць’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АДЫНЕ́Ц Антон Эдвард (25.1.1804, в. Гейстуны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — 15.1.1885),
польскі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. З роду Адынцоў. Скончыў Віленскі ун-т (1823). У Вільні пасябраваў з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам, І.Дамейкам, І.Ходзькам. У 1821 стаў чл.т-вафіларэтаў, напісаў «Песню філарэтаў» (пераробка яе — «Песня» Ф.Багушэвіча). У 1823—24 зняволены па справе т-ва. У 1825—26 выдаў у Вільні 2-томнік «Паэтычныя творы». У 1829—37 падарожнічаў па Зах. Еўропе, жыў у Дрэздэне. З 1838 у Вільні. У 1841—59 рэдактар газ. «Виленский вестник». З 1866 у Варшаве. У 1888 з І.Дамейкам наведаў Беларусь. Аўтар мемуарных «Пісем з падарожжа» (1875—78), «Успамінаў з мінулага» (1884), вершаваных драм «Феліцыта, або Карфагенскія мучанікі» (1849), «Барбара Радзівілянка» (1860).
Літ.:
Цвірка К. Тэлемак з-пад Ашмянаў: Жыццё і творчасць А.Э.Адынца // Роднае слова. 1994. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тарні́ца ’церніца (для лёну)’ (вільн., Сл. ПЗБ). Пераробка ў т. зв. простай мове пад польскім уплывам це́рніца ’тс’ (гл.), параўн. та́рліца ’тс’ з польск.tarlica ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казлю́ка ’сажань’ (Мат. Гом.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад асновы козл‑, гл. казёл1, або пераробка аднаго з некалькіх тэрмінаў-дэрыватаў ад каза, казёл для сажня. Гл. каза, казёл.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
*Наказна́ць, накэзнаты ’закілзаць (каня)’ (брэсц., Нар. лекс.). Калі гэта не пераробка з кілзаць, то хутчэй за ўсё можа быць аднесена да *kazrib, параўн. польск.kazń ’пакаранне’, гл. казна́, асяніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вало́жскі (баран) ’від буйнога барана’ (КТС). Да валахскі. Параўн. тлумачэнне Насовіча да слова валоскі ’тс’: «валахскі, з Валахіі» (Нас., 65). Фанетычная пераробка слова, магчыма, пад уплывам збліжэння з дзеясловам ва́лашыць, ва́лажыць, вало́жыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каке́ша ’поўны, тоўсты’ (міёр., З нар. сл.). Тут або мясцовая пераробка з адмоўнай кантамінацыяй (у выніку гульні слоў або ў працэсе дражнення) вядомага на той жа тэрыторыі капеша ’поўны, тоўсты’ (< капацца ’марудна рабіць што-н.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КУ́РАЧКІН Васіль Сцяпанавіч (9.8.1831, С.-Пецярбург — 27.8.1875),
рускі паэт, перакладчык, журналіст. Брат М.С.Курачкіна. Да 1853 на ваен. службе. У 1859—73 рэдактар і выдавец сатыр.час.«Искра» (да 1864 з М.А.Сцяпанавым). У 1861—63 чл.цэнтр.к-та тайнай рэв. арг-цыі «Зямля і воля». Друкаваўся з 1848. Пісаў вершы, вадэвілі («Паміж намі, панове!», паст. 1853; «Сюрпрыз», паст. 1854), фельетоны. Пачынальнік у рус. л-ры надзённай паліт. паэзіі, для якой характэрна парадыйнае выкарыстанне розных жанраў (санет, ода, стансы, элегія), увядзенне для камічнага эфекту ў якасці дзеючых асоб герояў вядомых літ. твораў (А.Грыбаедава, М.Гогаля, Дз.Фанвізіна). Перакладаў зах.-еўрап. пісьменнікаў (Мальера, А.Мюсэ, А.Барб’е, В.Гюго і інш.). Найб. вядомы яго пераклады «Песень Беранжэ» (1858; усяго пераклаў 89 песень), у якіх тэмы і вобразы франц. арыгінала суаднесены з рэаліямі рас. рэчаіснасці. Аўтар сатыр. камедыі «Прынц-Лугоня» (пераробка камедыі М.Манье «Кароль Бабален», 1880). Некат. вершы пакладзены на музыку А.Даргамыжскім і М.Мусаргскім.
Тв.:
Стихотворения. Статьи. Фельетоны. М., 1957;
Стихотворения. М.; Л., 1962.
Літ.:
Ямпольский И. Василий Курочкин // Ямпольский И. Середина века. Л., 1974;
Старицына З.А. Беранже в русской литературе. М., 1980. С. 76—88.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Про́ўка ’хустка’ (мін., саліг., ДАБМ, камент., 946). Няясна; няма ніякіх дадатковых дадзеньце аб рэаліі і параўнальнага матэрыялу. Можа быць, гэта скарачэнне і пераробкадыял.навагр.грапо́ўка ’шарсцяная квяцістая хустка з кутасамі’, але апошняе таксама не мае этымалогіі.