overcharge

[,oʊvərˈtʃɑ:rdʒ]

1.

v.

1) перацэ́ньваць

2) перагружа́ць, перапаўня́ць

3) перабо́ршчваць

2.

n.

1) завысо́кая цана́, запро́с -у m.

2) перагру́зка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

overflow2 [ˌəʊvəˈfləʊ] v. перапаўня́ць; пераліва́цца це́раз край; разліва́цца, затапля́ць;

The barrel is overflowing. З бочкі ўжо цераз край льецца;

The river overflows its banks. Рака выходзіць з берагоў;

His heart overflowed with kindness. Яго сэрца перапаўняла дабрыня.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

saturate

[ˈsætʃəreɪt]

v.t.

1) прасяка́ць, насыча́ць, прамо́чваць

The air was saturated with moisture — Паве́тра было́ прася́кнутае ві́льгацьцю

a saturated solution — насы́чаны раство́р

2) напаўня́ць, перапаўняць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

цясні́цца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.

Разм.

1. Размяшчацца ў вялікай колькасці на невялікай прасторы блізка адзін ад аднаго. Потым мы абедалі на кухні, прыляпіўшыся да невялічкага століка. Чаго было так цясніцца, я не разумеў. Місько. Каля сцен вялікага «салона» цясніліся маленькія столікі. Бядуля. // Стаяць на невялікай плошчы цесна, датыкаючыся адзін да аднаго (пра мноства людзей). Ля ўвахода на ўзлётнае поле цясніцца стракаты, маляўнічы натоўп. В. Вольскі. // перан. Перапаўняць каго‑, што‑н. (пра думкі, пачуцці). Думкі цясніліся ў маёй галаве, абганяючы адна другую. Аляхновіч. І тады страх, што цясніўся ў грудзях, набыў рэальнае і канкрэтнае асэнсаванне. Кудравец.

2. Рухацца, станавіцца цясней, вызваляючы вольнае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cram [kræm] v.

1. (into) упі́хваць, упіха́ць;

cram clothes into a trunk упі́хваць адзе́жу ў ку́фар;

cram people into a carriage упі́хваць людзе́й у ваго́н

2. перапаўня́ць;

The theatre was crammed. Тэатр быў бітком набіты.

3. infml : cram a pupil for an examination рыхтава́ць ву́чня да экза́мену

4. наспе́х зазу́брываць;

cram for an examination наспе́х зазу́брываць да экза́мену

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

распіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Націскаючы знутры, прымушаць расшырацца, раздавацца. Відно было, што гэта маладая маці: кофтачку на кнопках распіралі поўныя грудзі, з белага твару не сышлі яшчэ плямы. Шамякін. Маўчыць .. [Марцін], бо не ведае, аб чым гаварыць. Павядзе далонямі па тоўстых мясістых нагах, якія распіраюць штаны і халявы. Вытра клятчастай хусткай лоб. Карпюк. / у безас. ужыв. Паўз самае жыта — хацінаўскія фермы. Змучаная жывёла скіроўвае туды. Ёй распірае вымя. Паўлаў. // безас. Разм. Аб празмерным атлусценні, сытасці. Яго аж распірае на добрых харчах.

2. перан. Перапаўняць, напаўняць; захапляць цалкам (пра пачуццё, настрой, думкі і пад.). Дзіўная радасць распірала грудзі Сцяпанава. Ён хапаў паветра ротам. Алешка. — Калі ты лепш умееш пісаць, дык памажы свайму таварышу, а не прысвойвай яго працы, — чуў я словы Метлюга, і мяне аж распірала злосць. Сабаленка. Антон, быццам аглушаны.. [навіной], ішоў за .. [Феняй] услед, а думкі распіралі яго галаву. Ракітны. / у безас. ужыв. Віктар час ад часу пазіраў у той куток, дзе частавалі малога, і яго грудзі распірала ад абурэння. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cram

[kræm]

1.

v.t.

1) упі́хваць э́чы)

2) набіва́ць бітко́м, перапаўня́ць

3) напіха́ць (-ца) (е́жаю), адко́рмліваць (жывёлу)

4) informal убіва́ць не́каму ве́ды

5) Sl. раска́зваць не́былі, перабо́льшваць

2.

v.i.

1) аб’яда́цца, ху́тка е́сьці

2) зубры́ць (асабл. пе́рад экза́мэнамі)

3.

n.

1) цясно́та f.; сьціск -у m., таўку́чка f.

2) зубрэ́ньне матэрыя́лу

- crammed full

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пі́каць1, пі́кнуць ’торкаць, соваць у твар, у нос; гаварыць насуперак, выстаўляць заганы’ (Нас.). Магчыма, в пи́ку ’на злосць каму-небудзь’; польск. pikać, piknąć ’укалоць; парнуць, бадануць’, в.-луж. pikać ’дзяўбсці дзюбай’, ’мармытаць незадаволена’, н.-луж. pikotaś ’паволі, патроху есці’, чэш. píkati ’калоць’, pifka, pivka ’злосць, лютасць, гнеў’, славац. pik, pyk ’прыкрасць, раздражэнне’, славен. píkati ’калоць; джаліць; уядаць’, ’дзяўбсці’, ’патроху есці’, píkec ’дурнап’ян, Datura stramonium’, серб.-харв. имати пи̏к (на некага), макед. има пик (на него) ’ненавідзець’, пикна ’цесна ўкладваць, напіхваць, усоўваць’, пикнеперапаўняць’, балг. пикнам ’засунуць, запіхнуць’, харв. кайк. pȉkati ’калоць, мацаць’. Прасл. *pikati ’соваць, калоць, джаліць’ (Гарачава, Этимология–1978, 107–108), найбольш блізкае да літ. pỹkti ’зліцца, гневацца’, pykà ’злосць’, лат. pîkts ’злы, нядобры, раздражнёны’ (Махэк₂, 448; Мюленбах-Эндзелін, 3, 213; Фрэнкель, 589; Бязлай, 3, 35) < і.-е. *pei̯kʼ‑ ’быць варожа настроеным’ (Каруліс, 2, 47) ці да і.-е. pī̆k(k) ’нешта вострае’, параўн. н.-грэч. πίκα, арам. pică ’гнеў’, pičean ’мярзотнік’, алб. pikkëllój ’засмуціць’, англ. to pick at ’гнявіць’, франц. piquée ’сварка’, ’з’едлівасць’.

Пі́каць2 ’пішчаць адрывіста, коратка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ’падаваць па радыё сігналы дакладная часу’ (шчуч., Сл. ПЗБ), пік! — пра падачу гуку наогул (мсцісл., Нар. лекс.), пі́кыць ’падаваць голас’ (Юрч. СНЛ). Укр. пі́кати ’пішчаць’, рус. пи́кать, пи́кнуть ’пішчаць, падаваць голас’, польск. piknąć, старое pikać ’(за)пішчаць’, ’адклікнуцца’, pik! ’грук, стук!’, чэш. pikat ’ціўкаць’, славац. pik! — гук пры стралянні, параўн. лат. pīka ’плаксівае дзіцё’, ’рачны уюн, пячкур (які выдае піск)’. Гукапераймальнае pi(s)k! (Ільінскі, KZ, 43, 179; Варш. сл., 4, 188; Траўтман, Altpreuß., 338; 398; Фасмер, 3, 260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

überlufen* II vt

1. vt

1) абміна́ць, абыхо́дзіць (каго-н.); не лічы́цца (з кім-н., з чым-н.)

2) прабяга́ць вачы́ма

3) дакуча́ць, назаля́ць (каму-н.); абіва́ць (чые-н.) паро́гі

4) перапа́ўняць (напр., магазіны)

5) ахапля́ць, апано́ўваць;

Angst überlä́uft mich мяне́ бярэ́ страх;

es überlä́uft mich kalt мяне́ дры́жыкі бяру́ць

2. ~, sich набе́гацца да сто́мы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

overflow

[,oʊvərˈfloʊ]

1.

v.

1) разьліва́цца, выхо́дзіць зь бераго́ў (пра раку́); перапаўня́ць

2) заліва́ць, затапля́ць

The river overflowed my garden — Рэ́чка затапі́ла мой гаро́д

3) пераліва́цца, цячы́ празь верх

4) не зьмяшча́цца

The crowds overflowed the little parlor — Нато́ўп не зьмяшча́ўся ў мало́й прыёмнай

an overflowing harvest — бага́ты ўраджа́й

an overflowing kindness — празьме́рная ве́тласьць, дабрыня́

2.

n.

1) лі́шак, збы́так -ку m.

2) адту́ліна для выплыва́ньня лі́шку ва́дкасьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)