Рухперамяшчэнне’, перан. ’грамадская дзейнасць, масавыя выступленні’, ’рост, развіццё’, ’перамяшчэнне, рухавасць’, ’шум’ (Сл. ПЗБ), ’перамяшчэнне, рухавасць’ (ТС), ’перамяшчэнне’, ’трывога’ (Нас.). Борысь (Борысь, 526) тлумачыць прасл. дыял. *ruxъ ’рух’ як назву дзеяння ад вытворнага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць (напрыклад, зямлю)’ < *rušiti ’надаваць рух, піхаць, штурхаць, пераварочваць, звальваць’ (гл. рушыцца, рушыць). Паводле Фасмера (3, 524), наадварот — дзеяслоў рус. ру́шить выводзіцца ад рух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мігра́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Перасяленне насельніцтва ўнутры краіны або за яе межы.

2. Перамяшчэнне жывёльных арганізмаў, выкліканае зменай умоў існавання або ў сувязі з праходжаннем цыкла развіцця.

3. Перамяшчэнне, пераразмеркаванне якіх‑н. элементаў, клетак.

[Лац. migratio — перамяшчэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МІГРА́ЦЫЯ (лац. migratio ад migro пераходжу, перасяляюся),

1) перамяшчэнне насельніцтва, звязанае з пераменай месца жыхарства (гл. Міграцыя насельніцтва).

2) Перамяшчэнне жывых арганізмаў, выкліканае зменамі ўмоў існавання або ў сувязі з праходжаннем цыкла развіцця (гл. Міграцыі жывёл).

3) Перамяшчэнне, пераразмеркаванне хім. элементаў у зямной кары і на яе паверхні (гл. Міграцыя элементаў).

4) М. капіталу, гл. Вываз капіталу.

т. 10, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Verlgerung f -, -en перамяшчэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мане́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Перамяшчэнне баявых сіл з мэтай нанесці ўдар праціўніку.

Абходны м.

М. партызан.

2. перан. Прыём з мэтай ашукаць, перахітрыць каго-н.

Нескладаны м.

3. толькі мн. Тактычныя заняткі вялікай колькасці войск або флоту ва ўмовах, блізкіх да баявых.

Асеннія манеўры.

4. толькі мн. Перамяшчэнне вагонаў і паравозаў на чыгуначных пуцях пры састаўленні цягнікоў.

|| прым. манеўро́вы, -ая, -ае (да 4 знач.).

М. паравоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мігра́цыя, -і, ж.

Перамяшчэнне, перасяленне насельніцтва ўнутры краіны або за яе межы, жывёл з адной мясцовасці ў іншую і г.д.

Працоўная м.

М. рыб.

Сезонная м. жывёл.

|| прым. міграцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абарача́льнасць, -і, ж.

1. гл. абарачальны.

2. Перамяшчэнне транспартных сродкаў туды і назад за пэўны прамежак часу (спец.).

А. вагонаў.

3. Праходжанне тавараў, грошай праз абарот (у 4 знач.).

А. капіталу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скід, ‑у, М ‑дзе, м.

У геалогіі — перамяшчэнне часткі горных парод па трэшчыне ў вертыкальным або нахільным кірунку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хада́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

1. Перамяшчэнне на нагах.

Стаміцца ад доўгай хады.

2. Уласцівая каму-н. манера хадзіць; паходка.

Лёгкая х.

3. перан. Цячэнне, развіццё чаго-н., ход.

Х. падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

translokacja

ж. перамяшчэнне; перавод (на іншае месца)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)