Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ру́хаць1 ’перамяшчаць’, ’прыводзіць у рух, прымушаць дзейнічаць’, ’кранаць’ (ТСБМ). Параўн. укр.ру́хати ’перамяшчаць’, польск.ruchać ’тс’, славен.rúhati ’перамяшчаць, трасці’. Прасл.*ruxati, суадноснае з *rušiti, гл. рушыць. Той жа праславянскі корань, што і ў рух (гл.). Сюды ж руха́вы ’хуткі, рухлі́вы ’тс’.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПЛАСТЫ́ЧНАЯ ХІРУРГІ́Я, аднаўленчая хірургія,
раздзел хірургіі, які распрацоўвае метады аднаўлення формы і функцыі тканак і органаў чалавека. Выкарыстоўваюць пры прыроджанай паталогіі, цяжкіх траўмах. Пашырана на вонкавых скурных покрывах цела (гл.Касметыка), у сківічна-тварнай хірургіі (гл.Рынапластыка), страўнікавым тракце, у практалогіі, уралогіі.
П.х. вядома са стараж. часоў (асабліва скурная пластыка). Напр., у Індыі ажыццяўлялі пластыку носа ласкутом, выкраеным са скуры ілба або шчакі. У Расіі яе асновы залажылі У.П.Філатаў (скурная пластыка) і М.І.Пірагоў (касцявая пластыка). На Беларусі значны ўклад у П.х. зрабілі А.С.Арцюшкевіч, Ц.Е.Гніларыбаў, Я.Б.Ешэ, Г.У.Кручынскі, У.М.Падгайскі, А.П.Чудакоў. Метады П.х. распрацоўваюцца ў Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Напр. укараненне мікрахірургіі сасудзістых анастамозаў дазволіла перамяшчаць фрагменты скурных акраўкаў разам з падскурнай клятчаткай і мышцамі, каб фарміраваць цэлыя органы; трансплантацыя органаў і тканак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рухо́мы ’здольны рухацца; які можна перамяшчаць’ (ТСБМ, Нас.), рухо́мый ’тс’ (Бяльк.), рухо́му ’жвавы, дзелавы’ (ТС), сюды ж рухо́масць ’уласцівасць і стан рухомага’, ’рухомая маёмасць’ (ТСБМ). Польск.ruchomy ’які можа рухацца; перамяшчальны’. Прасл.*ruxomъ — дзеепрыметнік залежнага стану цяперашняга часу ад незахаванага прасл.*rusti ’рыць, капаць, пераварочваць (зямлю)’, ’перамяшчаць’ (гл. рушыць), утвораны як вядомы ад ведаць (Борысь, 526; Фурлан, Бязлай, 3, 205).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэфулі́раваць
(фр. refouler)
перамяшчаць сумесь грунту з вадой да месца ўкладкі пры дапамозе рэфулёра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
транспо́рт
(ад лац. transportare = перамяшчаць)
перанос сумы з адной старонкі бухгалтарскай кнігі на другую.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)