Пераво́рка (перэо́рка) ’разора, якая дзеліць поле на два ўчасткі’ (гом., Выг.). Да прасл. *per‑vor‑ъka, параўн. ц.-слав. прѣвора ’агароджа, вароты’, польск. przeoryna ’загароджа, перагародка ў хляве для аднаго каня’, чэш. závora ’завала, засаўка; жардзіна, перагародка (у хляве)’, славен. prévor ’сцежка на снезе; канава ўздоўж дарогі на пад’ём’, харв. prijèvor ’сцежка паміж двума ўзгоркамі’, privorac ’даліна паміж узгоркамі’. Другая ступень чаргавання прасл. *ver‑/*vьr‑/*vor‑, параўн. бел. развора, вор2 ’хлеў’ (гл.). Найбліжэйшы і.-е. адпаведнік — літ. pérvara, per̃varoперагон скаціны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АПУ́КА,

бел. нар. гульня. Гуляюць 2 каманды. Кожная выбірае вядучага. На пляцоўцы паміж камандамі праводзяць 2 лініі на адлегласці 30—40 м. Удзельнікі каманды «горада» па чарзе бітай кідаюць апуку (мяч памерам з тэнісны) у бок праціўніка (у «поле»). Калі гульцы «палявой» каманды зловяць мяч з лёту, каманды мяняюцца месцамі. Калі мяч не злоўлены, «палявыя» гульцы падхопліваюць яго і ад сваёй лініі кідаюць у гульца «гарадской» каманды, які ў гэты час павінен дабегчы да чужой лініі і вярнуцца да сваіх; калі мяч пападзе ў гульца, каманды таксама мяняюцца месцамі. Лакальныя назвы перагон, салавей, ілкі, лавец і інш.

т. 1, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Strcke

f -, -n

1) адле́гласць, праця́гласць; прасто́ра; дыста́нцыя

ine ~ Wegs — ча́стка шэ́цху [даро́гі]

2) чыг. лі́нія, пераго́н

die ~ ist frei — шлях свабо́дны

3) горн. штрэк

4) матэм. адрэ́зак

ein Тіеr zur ~ brngen* — забі́ць зве́ра

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

odcinek

м.

1. адрэзак;

odcinek materiału — адрэзак тканіны;

odcinek czasu — адрэзак часу;

2. участак;

ważny odcinek pracy — важны ўчастак (важная галіна) работы;

odcinek obrony вайск. участак абароны;

odcinek kolejowy — перагон;

3. мат. сегмент

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пралёт 1, ‑у, М ‑лёце, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пралятаць ​1 — праляцець (у 1 знач.).

2. Сезоннае перамяшчэнне птушак; пара пералёту. Веснавы пралёт птушкі пачынаецца ў канцы сакавіка. «Весці».

пралёт 2, ‑а, М ‑лёце, м.

1. Адкрытая прастора паміж чым‑н. Скрозь просты і шырокі пралёт .. [вуліцы] відны былі агні Навасёлак. Кулакоўскі. // Скразная адтуліна, праём. Аконны пралёт. // Прастора, адлегласць паміж апорамі ў якім‑н. збудаванні. Мост драўляны, на чатыры пралёты. Чыгрынаў. // Прасла (у плоце). Здавалася, за тыя два гады, што не быў я дома, нічога тут так і не змянілася — гэтак жа, як і тады, буйна кучаравілася ліпа, гэтак жа хіліўся да зямлі, усё ніяк не могучы ўпасці, абгарэлы з аднаго канца пралёт плота. Сачанка. // Свабодны прамежак паміж маршамі ўнутранай лесвіцы. Але вось і гэты гук замёр недзе ў глыбіні лесвічнага пралёта. Васілёнак. // Прастора ўнутры прамысловага будынка паміж двума радамі калон, апор і пад. Разгружаны кран вяртаўся з лёгкім гулам. Ён ляцеў па доўгім пралёце цэха з хуткасцю цягніка. Шамякін.

2. Участак чыгуначнага шляху ад адной станцыі да другой; перагон. Трэба было праехаць адзін пралёт, таму, увайшоўшы ў вагон, .. [Кузьма] прымасціўся ў першым купэ. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халасты́, ‑ая, ‑ое.

1. Які не ўступіў у шлюб, нежанаты (пра мужчыну). Наш сусед, выкладчык музыкі ў інтэрнаце і кіраўнік самадзейнасці ўсіх навакольных устаноў і арганізацый, халасты хлопец гадоў пад сорак, амаль не даваў знаць аб сваім існаванні. Радкевіч. [Паліна:] Ты — дзяцюк халасты, а ў мяне тут — сям’я, Муж... Куляшоў. // Які складаецца з халасцякоў. Халастая кампанія. // Уласцівы халасцяку, халасцякам. Халастое жыццё. □ «Лёталі ў космас? Час і дзень. У халастым, а ці ў жанатым стане?» Барадулін.

2. Які не прыводзіць у рух механізма, машыны; не рабочы. Халастыя абароты. □ Як шалёны, завыў матор — задняе кола, згубіўшы счапленне з грунтам, засвістала на халастым хаду. Краўчанка. // Не звязаны з выкананнем карыснай работы. Халасты перагон вагонаў. □ Да мінімуму зведзены прастоі, халастыя прабегі. Механізатары змагаюцца за кожную мінуту рабочага часу. «Звязда».

3. Не здольны наравіць цэль; не баявы (пра стральбу). Не быў апошні выстрал халастым, Галовы склалі каты пад кусты... А я без памяці ляжаў на мяккім доле. А. Астапенка. — На граніцы, Ягорка, халастымі патронамі не страляюць. Шыловіч. // Які не мае кулі, шроту. Халасты зарад.

•••

На халастым хаду — упустую, марна.

Халасты прабег — пра транспарт, які ходзіць паражняком.

Халасты стрэл — пра бескарыснае дзеянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stage

[steɪdʒ]

1.

n.

1) ста́дыя, фа́за f.; эта́п -у m.

2) сцэ́на, эстра́да f., памо́ст -у m.

3) тэа́тар -ру m.; дра́ма f.; акто́рства -а n.

to write for the stage — піса́ць для тэа́тру

4) пераго́нm., прыпы́нак -ку m., ста́нцыя f.

2.

v.t.

1) ста́віць п’е́су (на сцэ́не), інсцэнізава́ць

2) право́дзіць фа́замі

3) Figur. разы́грываць, падрабля́ць, інсцэнізава́ць

The boxing match was staged — Баксёрскі матч быў інсцэнізава́ны

3.

v.i.

быць сцэні́чным, быць адпаве́дным для інсцэніза́цыі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

block

[blɑ:k]

1.

n.

1)

а) кало́да f. (дрэ́ва), цу́рка f. (мэта́лу), глы́ба f. (каме́нная), блёк -у m. (бэто́ну)

б) ку́бік -а m. (дзе́цям для гульні́)

2) перашко́да f., зато́р -у m.

a traffic block — зато́р у ру́ху

3) кварта́л у го́радзе

one block east — адзі́н кварта́л на ўсхо́д

4)

а) жыльлёвы ко́рпус

б) гандлёвыя рады́

5) блёк -а m. (біле́таў)

6) пераго́нm. (на чыгу́нцы)

7) Sl. даўбе́шка m. & f., до́ўбня m.& f. (галава́)

8) пла́ха f. (для пакара́ньня сьме́рцю)

9) Tech. блёк -у m., лябёдка f.

10) Figur. перашко́да f., ця́жкасьці

to have a mental block about spelling — мець асаблі́выя ця́жкасьці ў вывучэ́ньні пра́вапісу

2.

v.t.

1) блякава́ць, зачыня́ць; затры́мваць

to block the access — зачыні́ць до́ступ

to block the progress — затрыма́ць по́ступ

2) перашкаджа́ць

3) фармава́ць

Felt hats are blocked — Фэтравы́я капялю́шы фарму́юць

- block out

- block in

- block off

- blocked up

- go to the block

- on the block

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)