Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прыба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што.
1. і чаго. Далучыць, дадаць што‑н. да чаго‑н.; павялічыць колькасць чаго‑н. — Бяда ўся ў зямельным голадзе. А хутары зямлі не прыбавяць.Галавач.// Павялічыць, зрабіць большым (памер, колькасць, хуткасць і пад.). Танкі прыбавілі хуткасць і паспелі пераскочыць мост раней за «праціўніка».Хомчанка.Якаў больш не сцерпеў размовы з Цітком, прыбавіў кроку і пакінуў яго ззаду.Лобан.
2. і без дап. Сказаць што‑н. у дадатак да ўжо сказанага; дадаць. А другі голас прыбавіў: — Усё ўбівае ў галовы, што не гэтак, кажа, жыць трэба, як мы жывем..Чорны.
3. і без дап.Разм.Перабольшыць, прыхлусіць. — Чаму не скажуць? ото дзіва! Той самы «Тэш», каб падлізацца, Яшчэ прыбавіць і размажа!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.
1. Пакрыць рознымі, звычайна яркімі, фарбамі; упрыгожыць, намаляваўшы ўзор, арнамент і пад. Размаляваць вазу. Размаляваць сувенірную талерку. □ Калоны некалі былі белыя. У вайну іх размалявалі зялёнымі і чорнымі пісягамі маскіроўкі.Савіцкі./уперан.ужыв.Я.. загледзеўся .. на залатыя ўзоры, якімі размалявала сонца ствалы дрэў, кусты і леташні сівец.Ляўданскі.//Разм. Ярка і груба нафарбаваць; нагрыміраваць твар. // Зрабіць сатырычны, карыкатурны малюнак на якую‑н. тэму. Калі яго размалявалі ў газеце, усе мужчыны смяяліся, а Дзіма надзьмуўся, некуды схаваўся і нават абедаць не прыйшоў.Даніленка.//Разм. Нарабіць сінякоў каму‑н. [Міхаіл Пятровіч:] — Ну і размалявалі цябе... Цяпер мне зразумела, чаму жаўтуха. Цябе, хлопча, білі, дык білі, не шкадуючы...С. Александровіч.«Нябось не прызнаецца ёй, хто яго так размаляваў!» — адзначыў сам сабе: мне вельмі хацелася, каб паненка даведалася, што менавіта я аддубасіў так яе прыяцеля!»Карпюк.
2.перан. Паказаць у прыхарошаным выглядзе, перабольшыць значэнне чаго‑н. Кудрынскі мог цікава размаляваць самую [непрыглядную] рэч, яна набывала асаблівае хараство ў слухачоў.Лужанін.Слесар з суседняга ўчастка гаварыў: «Душу мне пячэ гэта паперка. Паўтары нормы даў, размалявалі, распісалі. А мне сорамна людзям у вочы глядзець».Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
приба́витьсов.
1.(добавить) дада́ць, даба́віць;
приба́вить со́ли в суп дада́ць (даба́віць) со́лі ў суп;