Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КО́РАБАЎ Іван Кузьміч (1700 або 1701—1747),
рускі архітэктар. У 1718—27 як пенсіянер Пятра I вучыўся ў Бельгіі і Галандыі. У Пецярбургу перабудаваў у духу ранняга рус. барока будынак Адміралцейства, будаваў Партыкулярную верф на Фантанцы (пачата ў 1735, разабрана), магчыма, царкву Панцеляймона (1735—39). Удзельнічаў у складанні першага рус.арх. трактата-кодэкса. З 1741 працаваў у Маскве. Сярод яго вучняў С.І.Чавакінскі, А.П.Какорынаў, Дз.В.Ухтамскі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́НСКІ Фёдар Фёдаравіч (2.9.1836, с. Лясное каля С.-Пецярбурга — 26.8.1913),
рускі скульптар, майстар станковай жанравай скульптуры і партрэта. Скончыў Пецярбургскую АМ (1860), вучыўся ў І.П.Віталі і М.С.Піменава. ПенсіянерАМ у Італіі (1863—69). У 1870—72 жыў у Фларэнцыі, з 1873 у ЗША. Творчасці ўласцівы бытавізм трактоўкі сюжэтаў, часам сентыментальнасць, імкненне да пераадолення адасобленасці акад. пластыкі («Хлопчык-скульптар», «Удава з дзіцем», абодва 1866; «Першы крок», 1872; партрэты Т.Шаўчэнкі, Ф.Бруні, абодва 1862).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ Фёдар Міхайлавіч (1758—1826),
расійскі мастак. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1764—78). З 1779 пенсіянерАМ у Рыме. Пісаў ідэалізаваныя, прасякнутыя ўрачыстай веліччу пейзажы (пераважна Італіі), а таксама відавыя па характары, але прыдумана «гераічныя» пейзажы ў духу класіцызму: «Від Неапаля» (1806), «Від на Лага-Маджорэ» (1808), «Від у Сіцыліі. Горы» (1811), «Від Рыма. Калізей» (1816), «Вадаспад у Тывалі каля Рыма» (1819). Аўтар пейзажных малюнкаў з натуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЧУ́РЫН Іван Фёдаравіч (1700—63),
рускі архітэктар. Вучыўся ў Марской акадэміі ў Пецярбургу (1718—20), пенсіянер Пятра I у Галандыі (1723—29). Працаваў у Пецярбургу (з 1729), Маскве (з 1731). Удзельнічаў у складанні генплана Масквы (1734—39), буд-ве званіцы Троіца-Сергіевай лаўры (з 1740). У 1740—60 пабудаваў цэрквы Тройцы на Арбаце і надбрамную Златавустаўскага манастыра (не захаваліся) у Маскве, Андрэеўскую царкву і Марыінскі палац (паводле праектаў В.Растрэлі) у Кіеве, сабор Свенскага манастыра каля г. Бранск і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБУ́ЕЎ Васіль Казьміч (13.4.1777, г. Кранштат, Расія — 28.6.1855),
рускі жывапісец, адзін з майстроў позняга класіцызму і акадэмізму. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1782—97), з 1807 выкладаў у ёй (з 1812 праф., з 1832 рэктар). У 1803—07 пенсіянерАМ у Рыме. Творчасць вылучаецца строга акадэмічным малюнкам, удалай кампаноўкай шматфігурных сцэн, цікавасцю да нац. гісторыі: «Подзвіг купца Іголкіна» (1839). Некат. творам уласцівы рысы рамантызму і рэалізму: «Варажба. Аўтапартрэт» (1805), «Партрэт адстаўнога чыноўніка Швыкіна» (1833).
рускі жывапісец; адзін з заснавальнікаў рус.рэаліст. пейзажа. Сын Ф.Ф.Шчадрына. Скончыў Пецярбургскую АМ (1811). З 1819 пенсіянерАМ у Італіі. Адзін з першых у еўрап. мастацтве 19 ст. звярнуўся да пленэрнага жывапісу. Пісаў пейзажы, якія вылучаюцца тонкай паэтычнасцю, эмацыянальнай рамант. прыўзнятасцю, імкненнем да светлавых і каларыстычных эфектаў; «Новы Рым. Замак св. Анёла» (1823—28), «Малая гавань у Сарэнта», «На востраве Капры» (абодва 1826), «Веранда, абвітая вінаградам» (1828), «Месячная ноч у Неапалі» (1828—29).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ЎСКІ (сапр.Смірноў) Барыс Іванавіч
(1796, с. Сталбецкае Пакроўскага р-на Арлоўскай вобл. — 28.12.1837),
рускі скульптар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў скульпт. майстэрнях С.Кампіёні ў Маскве (з 1809) і П.Трыскорні ў Пецярбургу (з 1816), у Пецярбургскай АМ (1822), з 1836 яе прафесар. ПенсіянерАМ у Рыме (1823—28). У творах Арлоўскага («Парыс», 1824, помнікі М.І.Кутузаву і М.Б.Барклаю-дэ-Толі ў Пецярбургу, 1828—37) велічная строгасць класіцыстычных формаў, часам не пазбаўленая рысаў патэтыкі, спалучаецца з рамант. прыўзнятасцю.
Б.Арлоўскі. Помнік М.І.Кутузаву ў Санкт-Пецярбургу. 1837.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАДУ́МАЎ Гаўрыла Іванавіч (23.3.1755, С.-Пецярбург — 23.7.1792),
рускі гравёр і мініяцюрыст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1764—73). У 1773—82 пенсіянерАМ у Лондане, дзе працаваў пад кіраўніцтвам Ф.Барталоцы, пазней самастойна. Пачынальнік у Расіі гравюры каляровай, а таксама выкананай у пункцірнай манеры. Гравюры вызначаюцца вытанчанасцю тэхн. прыёмаў, часам падобныя да малюнкаў сангінай або бістрам (партрэты І.І.Скарадумава, пач. 1790-х г.; К.Р.Дашкавай, 1777). Аўтар партрэтных мініяцюрных акварэляў, малюнкаў пяром.
Літ.:
Некрасова Е.А. Г.И.Скородумов. М., 1954.
Г.Скарадумаў. Партрэт І.І.Скарадумава. Пач. 1790-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Аляксей Ягоравіч (1776—22.9.1851),
рускі жывапісец, рысавальшчык; прадстаўнік рус. класіцызму. Паводле паходжання калмык. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1782—97), у 1798—1803 і 1807—40 выкладаў у ёй (з 1812 праф.). Вучань І.Акімава, Р.Угрумава. У 1803—06 пенсіянерАМ у Рыме. Майстар лірычнага вытанчанага рысунка. Пісаў карціны пераважна на рэліг. і міфалагічныя сюжэты, партрэты: «Сусанна» (1813), «Катаванне Збавіцеля» (1814), «Галава юнака» (1812), партрэт А.Тамілава (1831). Удзельнік размалёўкі Казанскага сабора ў Пецярбургу. Сярод вучняў К.Брулоў, Ф.Бруні, А.Іванаў.