МІЧУ́РЫН (Іван Фёдаравіч) (1700—63),
рускі архітэктар. Вучыўся ў Марской акадэміі ў Пецярбургу (1718—20), пенсіянер Пятра I у Галандыі (1723—29). Працаваў у Пецярбургу (з 1729), Маскве (з 1731). Удзельнічаў у складанні генплана Масквы (1734—39), буд-ве званіцы Троіца-Сергіевай лаўры (з 1740). У 1740—60 пабудаваў цэрквы Тройцы на Арбаце і надбрамную Златавустаўскага манастыра (не захаваліся) у Маскве, Андрэеўскую царкву і Марыінскі палац (паводле праектаў В.Растрэлі) у Кіеве, сабор Свенскага манастыра каля
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)