пенсіяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які атрымлівае пенсію.

Персанальны п.

|| ж. пенсіяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. пенсіяне́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пенсіяне́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пенсіяне́р пенсіяне́ры
Р. пенсіяне́ра пенсіяне́раў
Д. пенсіяне́ру пенсіяне́рам
В. пенсіяне́ра пенсіяне́раў
Т. пенсіяне́рам пенсіяне́рамі
М. пенсіяне́ру пенсіяне́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пенсіяне́р м. пенсионе́р;

персана́льны п. — персона́льный пенсионе́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пенсіяне́р, ‑а, м.

Чалавек, які атрымлівае пенсію. Калі Міхал пачуў, што Варакса захварэў, ён не марудзячы накіраваўся да старога пенсіянера. Карпаў.

•••

Персанальны пенсіянер — той, хто атрымлівае персанальную пенсію.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пенсионе́р пенсіяне́р, -ра м.;

персона́льный пенсионе́р персана́льны пенсіяне́р;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пенсіяне́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да пенсіянер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

персана́льны, ‑ая, ‑ае.

Які датычыцца пэўнай асобы; асабісты. Персанальнае запрашэнне. □ Сход, магчыма, і не запомніўся, калі б на парадку дня не стаяла персанальная справа Міхася. Сіўцоў. // Прызначаны для абслугоўвання пэўнай асобы. Персанальная машына. // Які ажыццяўляецца пэўнай асобай; асабісты. Персанальная адказнасць.

•••

Персанальная пенсія гл. пенсія.

Персанальны пенсіянер гл. пенсіянер.

[Лац. personalis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адстаўні́к, ‑а, м.

Той, хто знаходзіцца ў адстаўцы (цяпер звычайна пра ваенных). [Максім Сілыч] — адстаўнік-пенсіянер, жонка таксама нідзе не працуе, так што на ўсё лета прыехалі зноў. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

персана́льны в разн. знач. персона́льный;

~ная пе́нсія — персона́льная пе́нсия;

персана́льны пенсіяне́р — персона́льный пенсионе́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)