ахвярава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак.
1. каго-што. Прынесці (прыносіць) у дар, бязвыплатна зрабіць (рабіць) уклады куды-н.
А. грошы.
2. кім-чым. Не пашкадаваць (не шкадаваць) каго-, чаго-н., адмовіцца (адмаўляцца) ад каго-, чаго-н.
А. здароўем.
А. ферзя.
|| незак. таксама ахвяро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. ахвярава́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аблаго́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.
Выклікаць у кім‑н. пачуццё лагоднасці, шчырасці, сардэчнасці. Не так дзеля сябе, як дзеля таго, каб аблагодзіць гэтага хлапчука,.. [Крамарэвіч] сказаў: — А нікога ў цябе хіба няма блізкага, каб і пашкадаваць часам цябе, пакуль ты бацьку знойдзеш? Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
poskąpić
зак. czego паскупіцца на што, пашкадаваць чаго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
pity1 [ˈpɪti] n. жаль, спачува́нне, шкадава́нне;
feel pity for smb. шкадава́ць каго́-н.;
What a pity! Як шкада!;
have/take pity on smb. пашкадава́ць каго́-н.; злі́тавацца над кім-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Субо́жны ’той, хто мае Бога ў сэрцы’ (Нас.), сюды ж субо́жніна ’міласціна’ (Стан.); субо́жыцца ’злітавацца, пашкадаваць, пабаяўшыся Бога’ (лаг., Гіл.). З су- і ‑божны < бог. Параўн. набо́жны. Фармальны адпаведнік таксама ў в.-луж. subožny ’жарэбная (кабыла)’, ад su‑ і *božьnъ‑jь; апошняе ў значэнні ’шчаслівы, блаславёны’; гл. Шустар-Шэўц, 1374. Не выключала другаснае ўтварэнне ад субо́жыцца ’збяднець, стаць убогім’ (Варл.), субо́жывацца ’бяднець, прыкідвацца бедняком’ (Нас.) — ад убогі, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
użalić się
зак.
1. паскардзіцца;
2. nad kim пашкадаваць каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
раска́яцца, ‑каюся, ‑каешся, ‑каецца; зак.
Пашкадаваць аб зробленым учынку, прызнаўшы яго памылковым або благім. Аднак, поўная трывогі, нягледзячы на сварку, .. [Вера] ўчора за вячэрай зноў папрасіла Максіма Сцяпанавіча з’ездзіць да дырэктара інстытута. Папрасіла і раскаялася. Карпаў. Гераіня К. Чорнага выходзіць замуж за кулака па разліку, але вельмі скора павінна раскаяцца ў гэтым кроку. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ulitować się
зак. nad kim/czym злітавацца з каго; пашкадаваць каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zmiłować się
zmił|ować się
зак. злітавацца; змілавацца; пашкадаваць;
~uj się — злітуйся
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
абла́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.
Ласкава абысціся з кім‑н., выказаць увагу, спагаду да каго‑н., пашкадаваць. // Лашчачы, выклікаць у жывёліны давер’е да сябе; зрабіць жывёліну рахманай. Аблашчыць сабаку. // перан. Зрабіць прыемнае ўздзеянне (пра вецер, сонца і пад.). Хутка выблісне сонца і аблашчыць сваім цяплом усё наваколле: і раку, і птушак, і росную траву, і беласнежны кіпень чаромхі над вадой. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)