гры́мнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. гл. грымець.

2. Нечакана, раптоўна пачацца.

Грымнула вайна.

3. чым і без дап. 3 сілай ударыць, стукнуць.

Г. кулаком па стале.

Г. палена на падлогу.

4. 3 шумам, грукатам паваліцца, упасці.

Г. з лесвіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затрапята́цца, ‑пячуся, ‑печашся, ‑пачацца; зак.

Пачаць трапятацца. // Страпянуцца некалькі разоў запар. Нешта зашоргалася, затрапяталася, а потым ураз трывожна піснула. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрапята́цца, ‑пячуся, ‑печашся, ‑пачацца; зак.

Трапятацца некаторы час. Няхай бы ў таго манюкі сэрца хоць патрапяталася, хоць пабалела б трошачкі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усча́цца, узачнецца; пр. усчаўся, ‑чаліся, ‑чалося; зак.

Разм. Пачацца, распачаццца. Сварка ўсчалася. □ Непадалёку ад вёскі Чамууры раптам усчалася беспарадкавая страляніна. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́бухнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

1. Узарвацца.

Снарад выбухнуў.

2. З сілай вырвацца адкуль-н.

Полымя з дымам выбухнула з печы.

3. перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць (пра пачуцці, грамадскія ўзрушэнні).

Выбухнуў гнеў.

Выбухнула забастоўка.

|| незак. выбуха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расча́цца, разачнецца; разачнёмся, разачняцеся, разачнуцца; зак.

Разм.

1. Пачацца, распачацца. Расчалася касьба.

2. Прыступіць да выканання якой‑н. справы, працы. Расчацца з мыццём бялізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак.

1. З’явіцца на свет (пра чалавека, жывёл).

Нарадзіўся сын.

Н. ў вёсцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. З’явіцца; узнікнуць, пачацца.

Нарадзілася ідэя.

◊

Нарадзіцца ў сарочцы — быць удачлівым, шчаслівым ва ўсім.

|| незак. нараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; наз. нараджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зача́цца ​1, ‑чнецца; пр. зачаўся, ‑лася, ‑лося; зак.

Уст. Зарадзіцца ў лоне маці.

зача́цца ​2, ‑чнецца; пр. зачаўся, ‑лася, ‑лося; зак.

Разм. Пачацца. Зачаўся дзень, клапотны, гаманлівы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАРЭ́ННЕ,

фізіка-хімічны працэс пераўтварэння рэчыва, які суправаджаецца інтэнсіўным вылучэннем энергіі, цепла- і масаабменам з навакольным асяроддзем і звычайна яркім свячэннем (полымем). Гарэнне ў адрозненне ад выбуху і дэтанацыі адбываецца з меншай скорасцю і без утварэння ўдарнай хвалі.

Аснова гарэння — экзатэрмічныя хім. рэакцыі, здольныя да самапаскарэння з-за назапашвання вылучанай цеплыні (цеплавое гарэнне) ці актыўных прамежкавых прадуктаў рэакцыі (ланцуговае гарэнне). Найб. шырокі клас рэакцый гарэння — акісленне вуглевадародаў (напр., пры гарэнні прыроднага паліва), вадароду, металаў і інш. Акісляльнікі — кісларод, галагены, нітразлучэнні, перхлараты. Асн. асаблівасць гарэння — здольнасць распаўсюджвання ў прасторы з-за нагрэву ці дыфузіі актыўных цэнтраў. Гарэнне можа пачацца самаадвольна (самазагаранне) ці ў выніку запальвання (полымем, эл. іскрай). Паводле агрэгатнага стану гаручага рэчыва і акісляльніку адрозніваюць гамагеннае (гарэнне газаў і газападобных рэчываў у асяроддзі газападобнага акісляльніку), гетэрагеннае (гарэнне вадкага ці цвёрдага паліва ў газападобным акісляльніку) і гарэнне выбуховых рэчываў і порахаў. Выкарыстоўваюць для вылучэння энергіі паліва ў тэхніцы (маторабудаванне, ракетная тэхніка) і цеплаэнергетыцы, атрымання мэтавых прадуктаў у тэхнал. працэсах (доменны працэс, металатэрмія і інш.).

В.​Л.​Ганжа.

т. 5, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

усхапі́цца, -хаплю́ся, -хо́пішся, -хо́піцца; зак.

1. Хуткім рухам падняцца з месца.

У. з крэсла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Хутка і нечакана пачацца.

Пасля адлігі ўсхапіўся мароз.

Усхапілася полымя.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана ўтварыцца, з’явіцца (пра мазалі, прышчы і пад.).

Усхапіліся крывавыя мазалі.

|| незак. усхо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)