прагуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Гуляючы, пахадзіць; не спяшаючыся, прайсціся. — Можа, ты маеш ахвоту прагуляцца са мною па дарозе на Шабуні? — неўзабаве запытаў Лабановіч Турсевіча. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахіта́ццапахадзіць, пагуляць’ (Ян.). Да ўкр. похитатися ’пахістацца’. Семантыка, як у рус. пошататься. Параўн. таксама польск. chytać się ’хістацца’, ’бадзяцца, швэндацца’. Усе да прасл. xytati (), якое з *xŭ‑t‑ > xy‑t‑ (Mee, MSL, 14, 1907, 388).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пабрадзі́ць 1, ‑браджу, ‑бродзіш, ‑бродзіць; зак.

1. Пахадзіць, паблукаць некаторы час.

2. што. Пракласці брады (у полі, на сенажаці).

пабрадзі́ць 2, ‑бродзіць; зак.

Пабыць у стане браджэння некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потоло́чься прост.

1. (потоптаться) патапта́цца;

2. (походить взад и вперёд) пахадзі́ць; (побродить) пабадзя́цца, паблука́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што.

Разм. Патраціць або нейкім чынам правесці час. [З. Бядуля] любіў з кіёчкам пахадзіць па родным горадзе, пабачыцца з блізкімі знаёмымі, у цікавай сардэчнай гутарцы пабавіць час. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.

1. Змяць, памяць нагамі ўсё, многае. Ператаптаць усе кветкі.

2. Разм. Прайсці, пахадзіць па многіх дарогах, шляхах, пабываць у розных месцах. Нямала ён сцежак ператаптаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поброди́тьI сов.

1. (походить) пахадзі́ць; (побродяжничать) пабадзя́цца; (поблуждать) паблука́ць; (постранствовать) павандрава́ць;

2. рыб. пабрадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; зак.

1. Ходзячы, прайсці нейкую колькасць кіламетраў. Нахадзіць за дзень дваццаць кіламетраў.

2. Пахадзіць нейкі час. — Галодны не находзіць у школу... Жыць трэба. Аб хлебе дбаць, — павысіў голас Мітрафан. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Змераць або памераць нанава, яшчэ раз.

П. куплены адрэз.

2. Змераць, памераць усё, многае.

П. усе ўчасткі.

3. перан. Шмат прайсці, пахадзіць па якой-н. тэрыторыі (разм.).

Многа дарог мне прыйшлося п. сваімі нагамі.

|| незак. перамяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.) і пераме́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Навіцца, наматацца на што‑н. Канат накруціўся на барабан.

2. перан. Разм. Многа, доўга пахадзіць, паклапатаць, стаміцца ад клопатаў. Накруцілася гаспадыня за раніцу каля печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)