1. Аддзяліць, адгарадзіць, павесіўшы што‑н. (штору, занавеску і пад.). [Юрканс] адпяў свой ложак у кутку тоўстай коўдрай і займеў нешта накшталт асобнага пакоя.Броўка.
2. Адвязаць пасак (падпінак). Боганчык успомніў, што жарабок не кормлены з начы. Вярнуўшыся раніцай з Карчаватак, ён кінуў яго пад асверам на двары нераспрэжанага. Не адпяў нават, забыўся.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stripe
[straɪp]
n.
1) па́сак -ка m., пало́ска, паласа́f.
A tiger has stripes — Ты́гар ма́е шку́ру ў пало́скі
2) ткані́на ў па́скі
3) Figur. гату́нак -ку m.; тып -у m.
of quite a different stripe — зусі́м і́ншага гату́нку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГАЛО́ВАЧКА,
даўні галаўны ўбор замужніх жанчын у давыд-гарадоцка-тураўскім строі. Бытавала да сярэдзіны 20 ст. Складалася з уласна галовачкі (цвёрды каркас-аснова ў выглядзе шапкі без верху, надлобная частка якой пераходзіла ў трапецападобны грэбень), своеасаблівага чапца з паркалю ці кужэльнага палатна, што надзяваўся на грэбень, рабушкі (пасак з тых жа матэрыялаў для ахінання каркаса) і сярпанкі (складзеная ў некалькі столак, яна абвівала грэбень, праходзіла пад падбародкам і свабоднымі канцамі драпіравалася на спіне). Святочную галовачку аздаблялі вышыўкай, нашыўкамі залацістай тасьмы, набіванага пярэстага паркалю. Блізкі да галовачкі галаўны ўбор жанчын Давыд-Гарадка і Століна — падушачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вымалёўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Рабіцца больш выразным. Не паспее добра сцямнець, як ужо на ўсходзе вымалёўваецца залаты пасак світанку, і адразу ж прачынаецца лясное птаства.Сабаленка.Чым бліжэй пад’язджаў кабрыялет, тым ясней вымалёўваўся двухпавярховы будынак з доўгім мезанінам і двума балконамі.Караткевіч.// Праясняцца ў свядомасці, рабіцца зразумелым; уяўляцца. І чым больш паглыбляўся Анатоль у кнігі, тым больш яскрава вымалёўвалася перад ім будучыня — камунізм.Асіпенка.А я не мог заснуць аж да самага світання: усё маё дзяцінства вымалёўвалася перада мной.Сабаленка.
2.Зал.да вымалёўваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБО́РА,
1) традыцыйная гаспадарчая пабудова на Беларусі для кароў. У 16—пач. 20 ст. будавалі з бярвення ці дыляў («у вянок», «замётам у шулы»), часам сцены плялі з лазовых дубцоў і абмазвалі глінай. У сял. гаспадарках абора — вял.хлеў. У фальварках і маёнтках аборы будавалі звычайна на 4—8 памяшканняў (кожнае мела асобныя вароты), згрупаваных прамавугольнікам вакол двара і звязаных адно з адным у суцэльную забудову. Такі комплекс часта злучаўся варотамі з падвор’ем, гумнішчам. У аборах вылучаліся памяшканні для цельных кароў, маладняку, маглі ўваходзіць таксама птушнікі, стайні, жылыя і гасп. будынкі для парабкоў.
2) Загароджаная частка двара для дзённага ўтрымання хатняй жывёлы (дзяннік).
3) Загон для жывёлы на выпасах.
4) Вяровачка з пянькі, лёну ці раменны пасак для прымацоўвання лапця і анучы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Ро́цезка, ро́тэзка ’вузкая палоска матэрыялу, якой завязваюць хвартух’ (пін., Шатал.). Супастаўляецца з ст.-рус.ретязь, укр.ре́тяз, польск.wrzeciądz, ст.-польск.rzeciądz, н.-луж.rjeśaz, в.-луж.rjećaz, чэш.řetěz, славац.reťaz ’ланцуг’. Кіпарскі (Gemeinslav., 263) дапускае старое слав.*relędzь, *retęgъ, якія, магчыма з герм. моў: ст.-ісл.rėkendi, rėkendr, ст.-англ.racente ’ланцуг’, ст.-в.-ням.rahhinza ’тс’. Дапускаецца ў якасці зыходнага герм.*reking, параўн. ст.-ісл.rekk ’путы, кайданы’ (гл. Фасмер, 3, 476), аднак сумніўна, каб герм.k дало слав.t. Махэк₂ (531) звяртае ўвагу на ст.-чэш.vrtoviez ’вяроўка, што звязвае вярхі ручак у возе’, якое з *vьrto‑vęzь і, абапіраючыся на гэтае слова, для retądzь выводзіць *vert‑ęz‑ь, а з гэтага — vřě‑ [на пісьме перадавалася як rzye‑]. Параўн. і ўкр.веретя́з (у Брукнера, 633). Форма з суф. ‑ка, як укр.гуц.пері́зка ’пасак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пас1, ‑а, м.
1. Прыстасаванне для прывядзення ў рух якой‑н. машыны, механізма. Малатарня ўжо стаяла напагатове, злучаная пасам з Ладуцькавым трактарам «Беларусь».Хадкевіч.Глуха застукала турбіна, ляснуў пас, тонка заспяваў ненагружаны генератар.Шамякін.
2. Тое, што і пояс (у 1 знач.), пасак. Твар сур’ёзны ў селяніна, Важны, задуменны, Ходзіць, рукі залажыўшы За той пас раменны.Колас.// Паласа. Пас мёртвага святла ляжыць на канапе, на стале, ручніком спадае на падлогу.Мележ.Кудысьці ўдаль рассцілаецца жаўтаваты пас гладкай, нібы ток, дарогі.Бядуля.
пас2, ‑а, м.
Перадача мяча, шайбы і пад. каму‑н. з ігракоў сваёй каманды ў спартыўнай гульні. Дакладны пас.
[Ад англ. pass — перадаваць.]
пас3, выкл.
1. Пры гульні ў карты — вокліч аб адказе ўдзельнічаць у розыгрышы да наступнай раздачы карт.
2.перан.; узнач.вык.Разм. Няма сіл, магчымасцей; вымушаны адмовіцца што‑н. рабіць (зрабіць). Аматар траскатні з трыбуны ўзнімае «шквал» Пра статыстычны «вал», Як аб прагрэсе, дасягненні веку... А што дае канкрэтнаму ён чалавеку, Як паляпшае дабрабыт ён мас — Аратар «пас».Валасевіч.
[Ад фр. (je) passe — прапускаю, не гуляю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)