surety [ˈʃʊərəti, ˈʃɔ:rəti] n. law

1. пару́ка; зару́ка; паручы́цельства;

stand surety for smb. узяць каго́-н. на пару́кі; паручы́цца за каго́-н.

2. паручы́цель; паручы́целька

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пару́чнік ’афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем падпаручніка’ (ТСБМ). З польск. porucznik ’тс’.

Пару́чнік 2 ’сваяк (маладой на вяселлі)’ (Мат. Гом.). Дэрыват ад паручыць (гл. парука) з суф. ‑нік. Адносна словаўтварэння параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 54.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руч (ручь) ’выгода’, ’парука’, сюды ж рука́ ’выгода, зручнасць’: тобе рука тыды ѣхаць (Нас.), ’у самы раз, спадручна’ (ТС). Прыслоўнае ўтварэнне ад рука (гл.) па тыпу аберуч ’дзвюма рукамі’, насустрач і пад. (гл. Карскі 2–3, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗАБЕ́ЛЬСКІЯ ЗБО́РНІКІ,

рукапісныя зборнікі, складзеныя ў 1787—91 на бел., польскай і лац. мовах выкладчыкамі Забельскай дамініканскай калегіі (в. Валынцы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл.) для мясцовага школьнага тэатра. Уключаюць камедыі і трагедыі «Свабода ў няволі» і «Камедыя» К.​Марашэўскага, «Доктар па прымусе», «Сапар», «Фемістокл», «Камедыя» і «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» М.​Цяцерскага, «Пышнагольскі» і «Крэз» І.​Юрэвіча, аперэту «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» (тэкст М.​Цяцерскага, музыка Р.​Вардоцкага) і сцэн. дыялогі «Сяброўская парука», «Пчолы», «Пра ашчасліўленне чалавека», вершаваныя канты, віншаванні і падзякі А.​Козела, Г.​Скораня, А.​Зубрыцкага, М.​Косава, Г.​Паўловіча. Большасць твораў асветніцкія па ідэі і класіцысцкія паводле стылю. Зберагаюцца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы.

Літ.:

Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.

А.​В.​Мальдзіс.

т. 6, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кругавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да круга, адбываецца па кругу. Кругавы маршрут. Кругавыя працэсы.

•••

Кругавая абарона — лінія абароны, якая ўтварае замкнуты ланцуг вакол якога‑н. пункта.

Кругавая парука — а) калектыўная адказнасць усіх членаў якой‑н. групы людзей за дзеянні гэтай групы або асобных яе членаў; б) узаемнае ўкрывальніцтва, узаемная выручка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паручы́цельства, ‑а, н.

Парука каго‑н. за выкананне кім‑н. патрабаванняў, абавязкаў, якія ўскладаюцца на яго, прад’яўляюцца да яго. Не было тут толькі тых, хто знаходзіўся да суда на волі пад грашовым залогам або былі пад чыім-небудзь паручыцельствам. Машара. А галаву свідравала адна пакаянная думка: «Навошта я браў паручыцельства ў Пазняка?» Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

guaranty

[ˈgærənti:]

n., pl. -ties

1) зару́ка f.; закла́д -у m.

2) пі́санае абавяза́ньне або́ пару́ка; забясьпе́чаньне (пазы́кі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

гара́нтыя

(фр. garantie)

1) парука, запэўненне ў чым-н. (напр. тэлевізар з гарантыяй);

2) умова, якая забяспечвае поспех чаго-н. (напр. загартоўка арганізма — г. здароўя).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Bürgschaft f -, -en зару́ка, пару́ка, гара́нтыя;

für j-n, für etw. ~ léisten руча́цца [паручы́цца] за каго́-н., за што-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кругавы́ Rund-, Kreis-, kréisförmig;

кругавы́ рух Kréisbewegung f -, -en;

кругава́я панара́ма Rúndbild n -(e)s, -er;

кругава́я пару́ка wéchselseitige Bürgschaft;

піць кругаву́ю ча́шу éinen Úmtrunk hálten* [veránstalten]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)