філагенетычна гетэрагенная група раслін, якія размнажаюцца і распаўсюджваюцца пераважна спорамі, што ўтвараюцца бясполым і палавым шляхам. Да іх адносяць водарасці і вышэйшыя С.р. (мохападобныя, дзеразападобныя, хвошчападобныя, папараці, шэраг выкапнёвых раслін), а таксама лішайнікі і грыбы. Бясполае размнажэнне грыбоў, водарасцей і лішайнікаў адбываецца рухомымі зааспорамі, нерухомымі апланаспорамі, спарангіяспорамі; палавое — ааспорамі, зігаспорамі; таксама магчыма вегетатыўнае размнажэнне (аідыі, хламідаспоры, гемы). У вышэйшых С.р. бясполае размнажэнне адбываецца спорамі, што ўтвараюцца ў спарангіях спарафітаў. С.р. проціпастаўляюць насенным раслінам — голанасенным і пакрытанасенным, што размнажаюцца і распаўсюджваюцца насеннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЭ́ВІЧ Уладзіслаў Аляксандравіч (8.8.1882, Масква — 1965),
расійскі мастак, аператар, рэжысёр, заснавальнік рас. анімацыйнага кіно. Адкрыў тэхн. прынцып аб’ёмнай мультыплікацыі, першы з рас. кінематаграфістаў звярнуўся да графічнай мультыплікацыі. З 1919 жыў і працаваў у Францыі. Сярод лепшых фільмаў; «Помста кінематаграфічнага аператара» (1912), «Страказа і мурашка» (1913), «Певень і Пегас» (1914), «Маленькі народ» (1930), «Рэйнеке-Ліс» (1939), «Кветка папараці» (1949, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі) і інш. З 1913 ставіў ігравыя фільмы, здымаўся як акцёр. Распрацаваў шматлікія прыёмы аператарскага мастацтва, трукавыя і камбінаваныя здымкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТРО́С Уладзімір Барысавіч (н. 6.6.1947, г. Новасібірск, Расія),
бел. акцёр, рэжысёр т-ра лялек. Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыў Маскоўскі ін-т культуры (1985). З 1966 акцёр, з 1984 рэжысёр, з 1986 гал. рэжысёр Гомельскага абл.т-ра лялек. Выканаўца роляў характарных персанажаў. Лепшыя ролі М. пазначаны яркімі фарбамі, імправізацыйнасцю: Цар («Каб не змаўкаў жаваранак» А.Вольскага), Скамарох, Чорт і Поп («Пушкінскія казкі» паводле казак А.Пушкіна), Гном («Кветка папараці» Г.Каржанеўскай), Кот («Запалка-невялічка» Г.Сцяфанава), Гарбуз («Паласатая гісторыя» М.Супоніна), Галоўны буржуін («Ваенная тайна» паводле А.Гайдара), Малпа («Чалавек з хвастом» Р.Остэра) і інш. У пастаноўках імкнецца да спалучэння ў спектаклях элементаў муз., драм. і пластычнага мастацтваў. Паставіў спектаклі: «Адалень-трава» В.Любімавай (1984), «Кветка папараці» (1985), «Я — кураня, ты — кураня» Р.Усача і Я.Чапавецкага (1986), «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1986, 1992), «Дзень Кутасіка і Куцілкі» І.Пегер (1987), «Асцярожна, Каза!» Р.Качанава (1988), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989, неаднаразовы лаўрэат і дыпламант міжнар. фестываляў т-раў лялек), «Мой тата — воўк» У.Арлова (1991), «Усмешка клоуна» Чапавецкага (1992), «Вясёлыя медзведзяняты» М.Паліванавай, «Усе мышы любяць сыр» Дз.Урбана (абодва 1993), «Чортаў скарб» паводле У.Караткевіча (1995), «Карлік Нос» паводле В.Гаўфа (1996), «Хлопчык Мотл» паводле Шолам-Алейхема (1998), «Шлях да Віфлеема» С.Кавалёва (2000), «Прывітанне, Чырвоная Шапачка» У.Макіна (2002), «Начны госць» Г.Марчука (2003).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАКУ́ЧНІК (Gymnokarpium),
род папарацей сям. шчытоўнікавых, або апсідыевых. 10 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі трапляюцца галакучнік трохраздзельны, або папараць Лінея (Gymnokarpium dryopteris), што расце групамі або зараснікамі ў хвойных (пераважна яловых) лясах, лясных ярах, і галакучнік Роберта (Gymnokarpium robertianum), які зрэдку трапляецца ў паўн. раёнах на вапнавых агаленнях у хвойных лясах.
Шматгадовыя папараці з тонкімі, часта галінастымі паўзучымі карэнішчамі, укрытымі светла-карычневымі шырокаяйцападобнымі лускавінамі. Лісце адзіночнае, прамастойнае, трохраздзельнае з двойчыперыстай пласцінкай, на ніжнім баку якой размешчаны сорусы са спорамі. Спараносяць у чэрв.—ліпені. Дубільныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛКАВА́ННЕ,
1) сістэма размяшчэння праводзячых сасудзіста-валакністых пучкоў (жылак) у лісцевых пласцінках і інш. органах вышэйшых раслін (акрамя імхоў); важная сістэматычная прыкмета. Бывае паралельнае (злакі, асокі), дыхатамічнае (гінкга, некат. папараці), дугавое (ландыш, купена, трыпутнік), сеткаватае (клён, яблыня, шалфей). Дугавое і паралельнае Ж. ўласціва аднадольным раслінам, сеткаватае (або перыстае) — пераважна двухдольным раслінам. Жылкі ёсць таксама ў чашалісціку, пялёстках, пладах і сцёблах раслін.
2) Ж. ў насякомых — відаспецыфічнае; размяшчэнне жылак на крылах. Жылкі ўяўляюць сабой полыя трубчастыя патаўшчэнні пласцінкі крыла, у якіх размешчаны адгалінаванні трахейных ствалоў і нерваў; утвараюць каркас крыла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯ́РГАВА (Särgava) Карл Эрнст (17.4.1868, г.п. Вяндра Пярнускага пав., Эстонія — 12.4.1958),
эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1957). Скончыў Тартускую настаўніцкую семінарыю (1889). Друкаваўся з 1890. Цыкл апавяд. «Язвы» (т. 1—3, 1899—1901) пра жыццё вёскі, аповесць «Асветнік» (1904) пра вясковую інтэлігенцыю. Аўтар аповесцей «Ніколі» (1895), «Няшчасны шчаслівец» (1899), драмы «Кветка папараці» (1920), камедыі «Новы міністр» (1922), гіст. рамана «Пойдзем у горад запісвацца, жыццё сваё палягчаць» (т. 1—2, апубл. 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСАЛА́ТЫ,
вытворныя шчаўевай кіслаты, складаныя эфіры ці яе солі. Аксалаты (эфіры) — вадкасці (напр., дыэтылаксалат C2H5OOC—COOC2H5, tкіп 185,4 °C), растваральныя ў спіртах, эфірах, нерастваральныя ў вадзе. Атрымліваюць этэрыфікацыяй шчаўевай к-ты адпаведным спіртам. Выкарыстоўваюць як растваральнікі прыродных і сінт. смолаў, вытворных цэлюлозы. Аксалаты (солі) — крышт. рэчывы, раскладаюцца без плаўлення, дрэнна раствараюцца ў вадзе. Пашыраны ў прыродзе: водарасці, грыбы, лішайнікі, папараці маюць у саставе аксалаты кальцыю; мінералы — аксалаты жалеза. Выкарыстоўваюцца як рэагенты ў аналітычнай хіміі, як праяўляльнікі ў фатаграфіі і інш. Утварэнне аксалата кальцыю ў арганізме чалавека — прычына ўзнікнення нырачна- і жоўцекамянёвай хваробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТЭРЫДАСПЕ́РМЫ (Pteridospermae, або Cycadofilices), насенныя папараці,
падклас, па інш. сістэматыцы клас (Pteridospermopsida) стараж. вымерлых голанасенных. 6 парадкаў. Існавалі ў познім дэвоне — раннім меле. Узялі пачатак ад прагімнаспермаў. На Беларусі выкапнёвыя рэшткі роду Archaeopteris (споры) выяўлены ў адкладах верхняга дэвону.
Былі прадстаўлены дрэвавымі, ліянападобнымі і травяністымі формамі. Мелі лісце папарацепадобнага тыпу (часам адбіткі лісця П. не адрозніваюцца ад лісця сапр. папарацей, пазбаўленых спарангіяў). У адрозненне ад большасці інш. голанасенных не мелі выразных муж. ці жан.стробілаў. Размнажаліся насеннем, якое размяшчалася па адным на канцах парасткаў. Розныя групы П., магчыма, далі пачатак бенетытам, цыкадавым, хвойным.